21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Проста вярнуць чэкi будзе нашмат прасцей i лягчэй

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я ўклаў свае чэкi «Маёмасць» у Першы iнвестыцыйны фонд. Зараз хачу iх вярнуць, каб перавесцi ў чэкi «Жыллё», паколькi мая дачка хоча пагасiць iмi крэдыт на пакупку кватэры. Цi магчыма iх зараз вярнуць, якая там працэдура? Паведамiце, калi ласка, адрас Першага iнвестыцыйнага фонду? Адказ апублiкуйце ў газеце.

М.С. Новiк, п/а Мiжлессе Бярозаўскага раёна

Як мы паведамлялi раней, у перыяд абарачэння чэкаў «Маёмасць» грамадзяне, якiя мелi права на вяртанне памянёных каштоўных папер пры лiквiдацыi спецыялiзаваных iнвестыцыйных фондаў, што акумулявалi iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць», але не атрымалi iх у перыяд працы лiквiдацыйных камiсiй, могуць звярнуцца з пытаннем аб вяртаннi чэкаў «Маёмасць» у iнспекцыi па каштоўных паперах па месцы знаходжаннi лiквiдаваных спецыялiзаваных iнвестыцыйных фондаў (СIФаў). Па СIФу «ПРIФ» (Першы iнвестфонд) трэба звяртацца ў Мiнскую гарадскую iнспекцыю Камiтэта па каштоўных паперах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (220002 г. Мiнск, вул. Крапоткiна, 44). Як удакладнiў нам яе начальнiк Вiктар Амельяновiч, пры звароце грамадзянiн па-ранейшаму павiнен прадставiць наступныя дакументы: дакумент, якi сведчыць асобу (у выпадку асабiстага звароту) або ксеракопiю пашпарта (стар. 22, стар. 31—33); заяву аб вяртаннi чэкаў «Маёмасць» з указаннем даных (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, паштовы адрас, колькасць чэкаў, нумар спецыяльнага (чэкавага) рахунка; адзiн з дакументаў, якiя пацвярджаюць валоданне акцыямi (дагавор куплi акцый СIФа, пасведчанне акцыянера, сертыфiкат акцый); двухбаковую ксеракопiю сертыфiката чэкаў «Маёмасць».

Як заўважыў Вiктар Амельяновiч, магчымы зварот грамадзян як па пiсьмовай заяве, так i асабiста — калi, напрыклад, як у нашым выпадку, чалавеку трэба вярнуць чэкi тэрмiнова. Але ў справе нашага канкрэтнага заяўнiка не ўсё так проста, як падаецца на першы погляд. Нават калi ён звернецца ў iнспекцыю асабiста, пакуль будуць зацверджаны адпаведныя спiсы, пройдзе нейкi час. Але галоўнае не гэта. Як вынiкае з лiста чытача, ён збiраецца перавесцi чэкi «Маёмасць» у чэкi «Жыллё». А нядаўна мы пiсалi (i гэта яшчэ раз пацвердзiў Вiктар Мiкалаевiч): зрабiць гэта амаль немагчыма (паколькi iмянныя прыватызацыйныя чэкi ўжо ўкладвалiся ў Першы iнвестфонд). Тэарэтычна, канешне, шанц ёсць, паколькi такiя рашэннi прымаюцца мясцовымi выканкамамi — раптам заяўнiку пашанцуе? Але i гэта не ўсё. Нават калi выканкам прыме станоўчае рашэнне, на гэта спатрэбiцца час, а чэкi «Жыллё» павiнны быць перарэгiстраваны да 1 студзеня 2007 года. Цi здолее выканаць усе гэтыя працэдуры чытач, калi ўлiчыць, колькi часу засталося да пачатку наступнага года? Але, паўторымся, усё вышэйсказанае датычыцца толькi магчымай спробы заяўнiка не толькi вярнуць чэкi «Маёмасць», але i перавесцi iх у чэкi «Жыллё». Калi ж грамадзянiн проста пажадае вярнуць чэкi «Маёмасць», пытанне тэрмiну так востра для яго стаяць не будзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я ўклаў свае чэкi «Маёмасць» у Першы iнвестыцыйны фонд. Зараз хачу iх вярнуць, каб перавесцi ў чэкi «Жыллё», паколькi мая дачка хоча пагасiць iмi крэд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика