Не ляцiце, чаплi, на Сялец
Сымон СВIСТУНОВIЧ
А я думаю так... Шмат пiсалася пра адстрэл чапляў i бакланаў у рыбгасе «Сялец». Групы паляўнiчых страляюць гэтых птушак тысячамi. Асаблiва шкада чапляў, бо гэтая птушка не такая шкодная, як думаецца адмiнiстрацыi рыбгаса. Хто бачыў, як гадзiнамi стаiць чапля на беразе, каб злавiць тую рыбку, здзiвiцца, што птушкi з’ядаюць аж 50 тон таварнай рыбы ў год i гэтым быццам бы наносяць гаспадарцы вялiкiя страты. Колькасць вылаўленай чаплямi рыбы ўстанавiлi спецыялiсты ў сталiцы. Вiдавочна, яны карысталiся нейкiмi сваiмi выкладкамi i разлiчылi, колькi неабходна птушцы ў дзень рыбiн. А тое, зловiць чапля карпа цi не, да ўвагi не бралася. Норму ёй выдзелiлi ў кабiнеце i перамножылi на прыблiзную колькасць птушак, i атрымалiся тоны. Чаплi — пералётныя птушкi i пры мiграцыi са Скандынавii не ведаюць, што на возеры Сялец iм нельга адпачываць. Тут за кожную чаплю плацяць 3100 рублёў, а за забiтага баклана — удвая больш. Акрамя гэтага, на адну птушку выдаюць па тры патроны. Сёлета ўжо застрэлiлi амаль 1600 чапляў i каля тысячы бакланаў.У асноўным адстрэльваюць шэрую чаплю, але калi на мушку трапляе белая, якая ахоўваецца, то, былi выпадкi, забiвалi i яе. Адным словам, тысячы i тысячы чапляў паклалi свае галовы на возеры Сялец i наўкол яго. Безумоўна, страты рыбы значна завышаныя, а калi ўлiчыць усе выдаткi на адстрэл птушак, не кажучы ўжо пра нанесены ўрон прыродзе, то прыбытку рыбгас ад гэтай аперацыi не атрымае. Чалавек зноў вырашае, каму з фауны жыць, а каму не. Па якому праву? Нам добра вядомы факт масавага знiшчэння вераб’ёў, якiя, быццам бы пакiнулi вялiкую краiну без хлеба. Вынiк той кампанii быў сумны — хлеба не дабавiлася, а шкоднiкаў развялося. I чамусьцi шведы чапляў не страляюць i не баяцца, што гэтыя птушкi зробяць iх беднымi. Патэлефанаваў у рыбгас i пачуў рэзкае: «Стралялi i страляць будзем, бо маем на гэта права!» А чаму б не падлiчыць, колькi тон таварнай рыбы штогод «бяруць» на возеры браканьеры? Можа, iх лепш «адстрэльваць», г.зн. лавiць?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шмат пiсалася пра адстрэл чапляў i бакланаў у рыбгасе «Сялец». Групы паляўнiчых страляюць гэтых птушак тысячамi. Асаблiва шкада чапляў, бо гэтая птушк
|
|