Газета павiнна не толькi прыходзiць, але i... прыязджацьДА ЧЫТАЧА! На календары — апошнiя тыднi састарэлага (раптам!) года. У рэдакцыйнай пошце — адпаведна — першыя вiншаваннi: з Калядамi i з надыходзячым Новым... Пажаданняў шмат. Харошых. Але ж для нас, звяздоўцаў, цi не даражэй за iх вось гэта: «Родную газету, на роднай мове» я выпiсваю 56 гадоў i буду выпiсваць пакуль буду жыць, — прызнаецца iнвалiд Вялiкай Айчыннай Мiхаiл Аляксандравiч Анiскавец з Брагiна, «Звязду» чытаю з вялiкай любоўю, — пiша былы франтавiк Мiкалай Мiхайлавiч Дыдышка з в. Лiпск Ляхавiцкага раёна, — i больш за 50 гадоў».Яшчэ большым, у тым лiку i даваенным сяброўствам з адзiнай, штодзённай беларускамоўнай ганарыцца Лiдзiя Андрэеўна Казак з Заслаўя, крыху меншым (толькi паўвекавым (!) Алiна Эдуардаўна Якубовiч з в. Струбнiца Мастоўскага раёна, сп. Пушкiн з мястэчка Лапiчы... Дарэчы, з яго ж канверта «балючае» пытанне: кожны раз, паведамляе падпiсчык, дасылаю карткi на розыгрыш прызоў, а вось не выйграваў — нi разу. Нават дзiрку ад абаранка. Чаму? Гэтае чытацкае пытанне мы рашылi... завезцi... нашым жа чытачам, тым, прынамсi, каму ў мiнулым розыгрышы пашчасцiла больш. Такiм чынам, у пятнiцу, 15 снежня, Дзень падпiсчыка «Звязды» адбудзецца ў Доме культуры в. Рагознiца Мастоўскага раёна, дзе, мусiць, зачакаўся свайго 2-камернага «Атланта» Iван Вiкенцьевiч Новiк. Пачатак сустрэчы ў 12 гадзiн. Блiжэй да 16-цi маленькi звяздоўскi дэсант прыбудзе ў Ляхавiчы. Там, у актавай зале райвыканкама будзе ўручаны каляровы «Вiцязь» Тамары Iванаўне Козел. Апроч гэтага ў праграме сустрэч знаёмствы, расказы пра газету i яе калектыў, прэзентацыя кнiгi Валянцiны Доўнар «Праз каханне» i фотаальбома Анатоля Клешчука (у сааўтарстве...) «Чарнобыль», вiктарына i розыгрыш прызоў драбнейшых, байкi са скарбонкi народнага гумару... Так што прыходзьце! Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Яўген ПЯСЕЦКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На календары — апошнiя тыднi састарэлага (раптам!) года. У рэдакцыйнай пошце — адпаведна — першыя вiншаваннi: з Калядамi i з надыходзячым Новым...
|
|