Затрыманыя двое злачынцаў, што «наслядзiлi» ў Беларусi...
Iгар ГРЫШЫН
Беларускiмi праваахоўнiкамi праведзена вялiкая работа па пошуку членаў банды нахабнiкаў, якiя больш за год таму на тэрыторыi Добрушскага раёна ўчынiлi ўзброены напад на работнiкаў ААТ «Гомельскi горнаабагачальны камбiнат» i завалодалi 109 мiльёнамi рублёў. Як паведамiлi карэспандэнту нашай газеты ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, у вынiку сумесных намаганняў нашых аператыўнiкаў i iх расiйскiх калег ужо затрыманы двое злачынцаў, што «наслядзiлi» тады на тэрыторыi Беларусi.
Нагадаем, што летась шасцёра крымiнальнiкаў у масках паблiзу вёскi Ленiна лiтаральна атакавалi УАЗ камбiната, у якiм з банка везлi грошы на выплату зарплаты работнiкам таварыства. Два аўтамабiлi «Жыгулi» блакiравалi дарогу, па якой ехала машына камбiната. Зрабiўшы некалькi стрэлаў з аўтамата Калашнiкава i паляўнiчага ружжа па капоту УАЗа, злачынцы напалi на касiра i завалодалi 109 мiльёнамi рублёў. Вадзiцель, а таксама двое ўзброеных паляўнiчымi ружжамi работнiкаў камбiната, што суправаджалi касiра, не змаглi аказаць нiякага супрацiўлення — настолькi нечаканым i дзёрзкiм быў напад. Акрамя грошай, злачынцы захапiлi i ружжо ТОЗ аднаго з ахоўнiкаў, пасля чаго знiклi ў бок расiйскай мяжы. Нягледзячы на аператыўнасць, з якой дзейнiчалi беларускiя праваахоўнiкi пасля паступлення трывожнага сiгналу аб абрабаваннi, затрымаць тады па гарачых слядах крымiнальнiкаў не ўдалося. На тэрыторыi Расii быў толькi знойдзены адзiн з аўтамабiляў, што кiнулi злачынцы. I вось год пошукаў, якiя не спынялiся, даў плён: пры пераходзе расiйска-ўкраiнскай мяжы былi затрыманы двое грамадзян Украiны, у якiх пры вобыску расiйскiя пагранiчнiкi знайшлi аўтамат i помпавае ружжо. Як высветлiлася, менавiта гэта зброя выкарыстоўвалася пры нападзе на УАЗ. Зараз вырашаецца пытанне аб экстрадыцыi гэтых злачынцаў у Беларусь. Паводле папярэдняй iнфармацыi, астатнiя ўдзельнiкi злачыннай групы — расiйскiя грамадзяне. Большасць са злачынцаў згаданай групоўкi былi раней судзiмымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiмi праваахоўнiкамi праведзена вялiкая работа па пошуку членаў банды нахабнiкаў, якiя больш за год таму на тэрыторыi Добрушскага раёна ўчынiлi |
|