21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускi iранец, iранскi беларус

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Бежанцы пакiдаюць радзiму па розных прычынах: з-за рэлiгiйных, расавых, палiтычных цi iншых праследаванняў, аднак трагедыя ва ўсiх адна — яны любяць сваю краiну, але не могуць жыць там, дзе нарадзiлiся, выраслi, дзе ўсе iх родныя i блiзкiя. Яны вымушаны выехаць i жыць удалечынi ад усяго, што любяць...

— На ўсiм белым свеце вы не знойдзеце нiводнага iранца, якi не хацеў бы жыць на сваёй радзiме! — з жарам пераконвае мяне Амран Хасейнпур, бежанец з Iрана.

Амран — незвычайны чалавек: яго лёс амаль цалкам вызначыла лiтаратура, яго манеры нагадваюць пра эпоху сярэднявечнага рыцарства, ён — бежанец, якi пражыў у Беларусi амаль палову свайго жыцця. Мне прыемна адзначыць, што герой гэтай газетнай публiкацыi — мой калега: ён скончыў факультэт журналiстыкi БДУ (нават накiрунак такi ж — друкаваныя СМI).

Малая радзiма Амрана Хасейнпура — гарадок Лахiджан (што ў паўночнай правiнцыi Iрана — Гiлян), якi ён вымушаны быў назаўсёды пакiнуць у маi 1985 года. Да гэтага прывялi падзеi, што адбылiся значна раней:

— У канцы 70-х мае аднагодкi i я былi апантанымi iранскiмi школьнiкамi, якiя зачытвалiся творамi пiсьменнiкаў-разначынцаў (Дабралюбава, Чарнышэўскага i iнш.), Дастаеўскага, Горкага ў персiдскiм перакладзе, — расказвае Амран. — Нам прыйшлiся даспадобы iдэi Вялiкай французскай рэвалюцыi з яе лозунгам «Свабода, роўнасць, братэрства», i мы вяршылi сваю рэвалюцыю — мiрную: удзельнiчалi ў стачках, дэманстрацыях, памятаю, часам мы ў знак пратэсту нават адмаўлялiся хадзiць у школу — баставалi.

Час iшоў. Прытрымлiваючыся лева-марксiсцкiх поглядаў, Амран i яго аднадумцы iмкнулiся стварыць правобраз камунiстычнай партыi. Зараз гэта ўжо гiсторыя: змянiлiся i погляды Амрана, i сiтуацыя ў Iране, аднак тады iснавала сур’ёзная пагроза i Амран вымушаны быў эмiгрыраваць. Ахвяраваць давялося многiм:

— Я адважыўся на самы крайнi крок — выехаць з Iрана ў СССР. На радзiме я пакiнуў бацькоў, трох братоў i чатырох сясцёр, якiя не падзялялi маiх перакананняў, але любiлi мяне i суперажывалi мне. Калi настаў час ад’язджаць, маме я сказаў, што адпраўляюся на заробкi ў суседнi горад — баяўся яе расхваляваць i засмуцiць навiной пра тое, што ад’язджаю ў СССР. Праўду ведалi толькi бацька i адзiн з братоў.

Развiтваючыся ў той дзень з Амранам, яго мама i не здагадвалася, што бачыць сына ў апошнi раз. А цi мог ён прадбачыць тады, што больш нiколi не зможа абняць маму i зазiрнуць ёй у вочы? Бацькi Амрана памерлi некалькi гадоў таму, а вось з братамi i сёстрамi ён усё яшчэ спадзяецца ўбачыцца.

Ва ўспамiнах Амрана радзiма непарыўна звязана з зямлёй i рысам, якi на ёй вырошчваюць:

— Я дапамагаў бацьку працаваць у нашай сямейнай краме i на палях, дзе мы вырошчвалi высокагатунковы рыс, што каштуе надзвычай дорага (нават у Iране, ды яго ў прынцыпе i не экспартуюць), бо ён высакаякасны i вырошчваецца яго няшмат (толькi ў нас у Гiляне i ў суседняй правiнцыi Мазендаран). Iранцы гэты рыс абажаюць! Аналагаў яму няма нiдзе ў свеце — толькi тут ёсць патрэбныя для яго клiматычныя ўмовы! Я i сёння памятаю пах таго рысу, ён такi духмяны!

На маю просьбу апiсаць гэты незвычайны водар Амран адказаў так:

— О, гэта трэба нюхаць!

З усiх краiн тады яшчэ Савецкага Саюза ўцяхач з Iрана выбраў менавiта Беларусь, чаму?

— Я сустракаў у лiтаратуры ўзгадваннi пра беларусаў i ведаў, што яны вельмi пацярпелi за гады вайны, — расказвае Амран, — акрамя таго, там iх характарызавалi як народ вельмi мяккi, спагадлiвы, памяркоўны ў адносiнах да прадстаўнiкоў розных рэлiгiй i нацыянальнасцяў.

Так, ва ўзросце 24 гадоў Амран Хасейнпур апынуўся ў Беларусi. Першы год яго жыцця ў нашай краiне прайшоў у вучобе на падрыхтоўчым аддзяленнi Iнстытута замежных моў, але потым Амран паступiў на факультэт журналiстыкi БДУ, жыў у «двойцы» — унiверсiтэцкiм iнтэрнаце № 2, што на Кастрычнiцкай, 2.

— На радзiме больш спатрэбiлася б якая-небудзь сельскагаспадарчая спецыяльнасць, — прызнаецца Амран, — аднак мяне цiкавiла менавiта журналiстыка: уплыў публiцыстыкi Эрнэста Хемiнгуэя, Джона Рыда, Арыяны Фалачы.

Як i ўсе студэнты журфака, Амран праходзiў практыку ў СМI. Яго публiкацыi, часцей за ўсё прысвечаныя культуры, з’яўлялiся на старонках «Вячэрняга Мiнска» i газеты БДУ (цяпер яна завецца «Унiверсiтэт»). Аднак з-за моўнага бар’ера кар’еры ў беларускай журналiстыцы ў Амрана не атрымалася — зараз ён працуе менеджарам на iранскай фiрме, якая займаецца транспарцiроўкай прадукцыi Iрана ў Беларусь i наадварот.

Амрана, як iнтэграванага ў жыццё нашай краiны iранца, не можа не радаваць умацаванне сувязяў памiж дзвюма блiзкiмi для яго краiнамi. У абодвух народаў ёсць шмат агульнага, i разам з тым iм ёсць чаму павучыцца адзiн у аднаго:

— Iран — шматканфесiйная краiна (тут пражываюць мусульмане шыiцкага толку, апалагеты зараастрызму, прыхiльнiкi разнастайных накiрункаў хрысцiянства), гэта садзейнiчала фармiраванню ў нацыянальным характары цярпiмасцi да прадстаўнiкоў розных рэлiгiйных вераванняў. Верацярпiмасць уласцiва i беларусам, яшчэ адна iх адметная рыса — надзвычайнае працалюбства. У супрацоўнiцтве з беларусамi iранцы маглi б развiваць тыя сферы навукi i вытворчасцi, якiя ў Iране не такiя прагрэсiўныя. Калi разглядаць iх узаемадзеянне ў палiтычным ракурсе, то варта адзначыць, што зблiжэнне такiх краiн, як Беларусь i Iран, вядзе да фармiравання шматпалярнага свету, што проста неабходна ў сучасных умовах. А ў нацыянальным характары iранцаў ёсць такая цiкавая адметнасць: застаючыся патрыётамi, яны вельмi кантактныя i ўспрымальныя ў адносiнах да iншых культур, увогуле да ўсяго новага, незнаёмага. У iх атрымлiваецца захоўваць нацыянальную самабытнасць i адначасова ўзбагачаць сваю культуру запазычаннямi з другiх культур. Так склалася гiстарычна: Персiя спакон вякоў была мастом памiж Усходам i Захадам.

Застаўшыся грамадзянiнам Iрана, Амран пражыў у Беларусi ажно 20 гадоў:

— Беларусь стала маёй другой радзiмай. Я ўнёс свой уклад у зблiжэнне Iрана i Беларусi: у мяне шмат знаёмых беларусаў, i для iх я з’яўляюся ўвасабленнем Iрана. Паверце, я раблю ўсё для таго, каб вобраз маёй краiны быў як мага лепшым. Iранец па сваёй натуры, я ў пэўнай ступенi стаў беларусам. Цяпер мне цяжка ўявiць сябе без тутэйшага жыцця — стабiльнага, спакойнага, — жыцця, якое цячэ павольна, роўна, без экстрыму i непрадказальнасцi. Я баюся згубiць гэты спакой, з’ехаўшы адсюль: мне давядзецца прызвычайвацца да новага для мяне Iрана. Аднак чалавек прызвычайваецца да ўсяго, трэба толькi перасiлiць сваю боязь. У наступным годзе планую з’ездзiць у Iран.

Сярод праблем бежанцаў Амран узгадаў адсутнасць квалiфiкаванай дапамогi для накiравання на працаўладкаванне i азнаямлення з мясцовым заканадаўствам, якое так неабходна таму, хто толькi што прыбыў у чужую краiну.

Шмат чаго змянiлася за гэтыя 20 гадоў: палiтычная абстаноўка ў Iране ды i погляды самога Амрана Хасейнпура. Ён i лiтаратуру iншую стаў чытаць: апошнiм часам звяртаецца ўсе больш да фiлосафаў (працы Нiцшэ, Юнга, Шапенгаўэра). Нязменным застаўся толькi боль, якi не сцiхне нiколi... Гэты боль адчуваюць усе бежанцы, але iм нехапае не нашага жалю — хутчэй павагi. У нашых сiлах зрабiць так, каб родная нам Беларусь не была для iх чужой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бежанцы пакiдаюць радзiму па розных прычынах: з-за рэлiгiйных, расавых, палiтычных цi iншых праследаванняў, аднак трагедыя ва ўсiх адна — яны любяць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика