«Запаслiвая» бабулька
Iгар ГРЫШЫН
У гаспадарчых пабудовах вясковай пенсiянеркi знойдзена... 13 990 000 пагонных метраў тканiны iмпартнай вытворчасцi.
Паводле iнфармацыi прэс-службы УУС Брэсцкага аблвыканкама, супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi i ўпраўлення ўласнай бяспекi выйшлi на «сховiшча» тканiны ў ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў. У вёсцы Прыборава ў 70-гадовай бабулькi захоўвалася вышэйзгаданага тавару на агульную суму каля 300 мiльёнаў рублёў. А вось дакументаў, якiя я б пацвярджалi легальнасць увозу на тэрыторыю рэспублiкi тканiны, не знайшлося. У вынiку тавар канфiскаваны, а па факту праводзiцца праверка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гаспадарчых пабудовах вясковай пенсiянеркi знойдзена... 13 990 000 пагонных метраў тканiны iмпартнай вытворчасцi
|
|