Апошнi бар’ер для кантрабандыстаў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Супрацоўнiцтва Беларускiя мытнiкi перакрылi шэраг каналаў незаконнага ўвозу ў Расiю тавараў i вывазу з РФ прадметаў гiсторыка-культурнай спадчыныСпрытныя кантрабандысты спрабуюць у сваiх мэтах выкарыстаць «празрыстасць» беларуска-расiйскай мяжы. Як паведамiў падчас сустрэчы з беларускiмi i расiйскiмi журналiстамi начальнiк упраўлення арганiзацыi барацьбы з кантрабандай i адмiнiстрацыйнымi мытнымi правапарушэннямi Дзяржаўнага мытнага камiтэта (ДМК) Беларусi Андрэй Мiхалькевiч, наша краiна з’яўляецца своеасаблiвым буферам на шляху кантрабандных тавараў у Расiю, а таксама з тэрыторыi РФ. Сёлета толькi падчас адной сумеснай аперацыi «Невад» мытныя службы абедзвюх краiн канфiскавалi кантрабанды на суму больш за 1 мiльён долараў. Таксама былi перакрытыя каналы паставак у РФ праз Беларусь партыi адзення на 400 тысяч долараў, партыi футра — на 500 тысяч долараў i абутку — на 1,5 мiльёна долараў. Беларускiя мытнiкi спынiлi вываз 66 тысяч прадметаў, якiя маюць гiсторыка-культурную каштоўнасць. Большая частка гэтай «выратаванай спадчыны» — расiйская. Сумесныя намаганнi беларускiх i расiйскiх мытнiкаў па барацьбе з кантрабандай i «шэрым» iмпартам былi б яшчэ больш эфектыўнымi, калi б Федэральная мытная служба РФ загадзя па электроннай пошце паведамляла калегам аб перамяшчаемых таварах. Нашы мытнiкi ўжо ўкаранiлi такую сiстэму i могуць аператыўна прасачыць за перамяшчэннем грузаў, каб яны «не згубiлiся» на тэрыторыi Беларусi цi Расii. Да таго ж гэтая сiстэма дае магчымасць эканомiць час перавозчыкаў. Напрыклад, беларуская «фура» афармляецца на мяжы не больш за 15 хвiлiн, а расiйская — не менш чым 40. Вядома ж, падчас сустрэчы журналiсты не абмiнулi гандлёвыя праблемы, якiя ўзнiклi памiж абедзвюма краiнамi летам гэтага года. Маюцца на ўвазе перашкоды экспарту беларускага цукру ў Расiю, а таксама кантроль, якi наладзiла наша мытня на мяжы з РФ, каб спынiць пастаўкi кантрафактных кандытарскiх вырабаў. Паводле слоў Андрэя Мiхалькевiча, масавых затрыманняў падробленых кандытарскiх вырабаў пакуль не было. Усяго выяўлена i канфiскавана 5 партый агульнай вагой 25 тон. Прычым не ўвесь салодкi кантрафакт быў з Расii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя мытнiкi перакрылi шэраг каналаў незаконнага ўвозу ў Расiю тавараў i вывазу з РФ прадметаў гiсторыка-культурнай спадчыны |
|