Фальшыўкi «прыходзяць» з-за мяжы...
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi, дзякуючы намаганням праваахоўнiкаў, у гэтым годзе ўдалося знiзiць колькасць фактаў збыту падробнай замежнай валюты. Паводле даных упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, за 10 месяцаў такiх фактаў зафiксавана на трэць менш, чым летась.
Прычым у асноўным падобныя фальшыўкi ўвозяцца ў краiну з-за мяжы. Так, з Расii ўвезена каля 70 працэнтаў выяўленых падробак, з Польшчы i Украiны — па 10 працэнтаў. У васьмi выпадках у якасцi збытчыкаў несапраўдных грошай на тэрыторыi рэспублiкi фiгуравалi ўкраiнскiя грамадзяне, у 35 — расiйскiя. Напрыклад, у Мiнску былi затрыманы раней судзiмыя грамадзяне Лiтвы, Украiны i сталiчны жыхар, у якiх канфiскаваны 5 падробных купюр па 500 еўра i дзве — па 5000 расiйскiх рублёў. Дарэчы, гэтыя дзялкi таксама мелi дачыненне да збыту аналагiчных фальшывак на тэрыторыi Украiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi, дзякуючы намаганням праваахоўнiкаў, у гэтым годзе ўдалося знiзiць колькасць фактаў збыту падробнай замежнай валюты |
|