Адказная асоба «эканомiла» электрычнасць
Iгар ГРЫШЫН
Падчас «прамой лiнii», якую ў Гомельскай вобласцi праводзiў старшыня Камiтэта дзяржкантролю Беларусi, жыхарка Рэчыцы па тэлефоне паведамiла пра тое, што, маўляў, адна з адказных асоб ААТ СП «Рэчыцапiва» на сваiм прысядзiбным участку выкрадае электраэнергiю, змянiўшы схемы ўключэння трохфазнага лiчыльнiка.
«Сiгнал», як высветлiлася пасля праверкi Камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi, узнiк не на пустым месцы — факты пацвердзiлiся. Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, па вынiках праверкi ў адносiнах да «эканомнай» асобы прыменены штрафныя санкцыi ў памеры 3,5 мiльёна рублёў. Акрамя таго, па прадстаўленню Камiтэта дзяржкантролю прадпрыемства разарвала кантракт з гэтым адказным работнiкам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас «прамой лiнii», якую ў Гомельскай вобласцi праводзiў старшыня Камiтэта дзяржкантролю Беларусi, жыхарка Рэчыцы па тэлефоне паведамiла пра тое, ш |
|