Выпiў, закурыў, загiнуў. I такiх ахвяр ужо 174...
Сяргей РАСОЛЬКА
У вёсцы Пяцiгодка Смалявiцкага раёна ахвярай агню стаў часова беспрацоўны мужчына. Суседзi каля 22 гадзiн заўважылi ў акне дома насупраць полымя i, патэлефанаваўшы па 01, паспрабавалi самастойна трапiць у дом, аднак з-за моцнай тэмпературы i задымлення зрабiць гэтага не змаглi. Прыбыўшыя падраздзяленнi МНС убачылi ў зале канапу i сцяну, якiя гарэлi, i загiнулага мужчыну. Прычынай пажару стала яго неасцярожнасць пры курэннi.
Гэта ж, згодна з папярэднiмi данымi, стала прычынай пажару ў вёсцы Ходасы Вiлейскага раёна. У доме пражывала пенсiянерка i двое яе дарослых сыноў. Адзiн з iх напярэдаднi захварэў i цэлы дзень практычна не ўставаў з ложка. Малодшы ўвечары пайшоў да суседзяў, а калi, вярнуўшыся, адчынiў дзверы, з калiдора павалiў дым. Нягледзячы на моцнае задымленне i высокую тэмпературу, мужчына паспрабаваў зайсцi ў пакой i адразу ж знайшоў мацi, якая страцiла прытомнасць. Калi яе вынеслi на вулiцу, жанчына была яшчэ жывая. А вось зайсцi ў пакой, дзе быў брат, ужо не атрымалася. Прыбыўшыя медыкi канстатавалi смерць мацi, а загiнулага сына выратавальнiкi-пажарныя знайшлi побач з ложкам... Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, у сталiчнай вобласцi часцей за ўсё да гiбелi людзей прыводзяць менавiта пажары, што пачалiся з-за неасцярожнага курэння. Так, ахвярамi звычкi пакурыць у ложку толькi за 11 месяцаў гэтага года сталi (удумайцеся ў гэту лiчбу) 174 чалавекi. У тым лiку па вiне дарослага загiнулi i двое маленькiх дзетак. Як паказалi вынiкi экспертызы, у 75 працэнтах выпадкаў сiтуацыю ўскладняў стан алкагольнага ап’янення.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Пяцiгодка Смалявiцкага раёна ахвярай агню стаў часова беспрацоўны мужчына
|
|