Разам супраць рабства
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Дзякуючы сумесным намаганням беларускiх i турэцкiх вартавых правапарадку сёлета былi вызвалены з «сэксуальнай няволi» 12 нашых суайчыннiц.
Сёлета Турцыю наведалi прыкладна 80 тысяч беларускiх турыстаў. Беларускiя арганiзаваныя злачынныя групоўкi таксама iмкнуцца наладзiць канктакты з турэцкiмi «калегамi», якiя займаюцца гандлем людзьмi, наркатрафiкам, распаўсюджваннем парна- графii. Як адзначыў учора першы намеснiк кiраўнiка МУС Беларусi Аляксандр Шчурко, супрацоўнiцтва нашых i турэцкiх вартавых правапарадку развiваецца вельмi плённа. Выяўлена транснацыянальная група гандляроў людзьмi, у якую ўваходзiлi двое беларусаў i чацвёра туркаў. Па просьбе МУС нашай краiны турэцкая палiцыя знайшла i затрымала двух беларускiх злачынцаў, якiя хавалiся ў Турцыi. Намеснiк Генеральнага дырэктара Нацыянальнай палiцыi Турцыi Мехмет Тагоз адзначыў, што Турцыя прапанавала сваю дапамогу Беларусi ў падрыхтоўцы спецыялiстаў у сферы барацьбы з незаконным абарачэннем наркотыкаў. Дарэчы, Аляксандр Шчурко паведамiў, што ў МУС Беларусi паспяхова служаць 5 сабак, якiя прайшлi ў Турцыi грунтоўную падрыхтоўку па пошуку наркотыкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуючы сумесным намаганням беларускiх i турэцкiх вартавых правапарадку сёлета былi вызвалены з «сэксуальнай няволi» 12 нашых суайчыннiц |
|