Першыя памочнiкiРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 Неабходна iмкнуцца да таго, каб праца, якая затрачваецца на ўчастку, прыносiла найлепшыя вынiкi. А гэта значыць, трэба зрабiць усё для таго, каб стварыць найлепшыя ўмовы для росту i развiцця раслiн. Раслiнам патрабуюцца не толькi святло, вiльгаць i цяпло, але i пажыўныя рэчывы ў вызначанай iх колькасцi. Толькi пры спалучэннi гэтых фактараў можна вырасцiць здаровыя раслiны, а таксама атрымаць высокi ўраджай добрай якасцi.Пажыўныя рэчывы, якiх не хапае раслiнам, трэба ўносiць у глебу ў выглядзе ўгнаенняў у аптымальныя тэрмiны з улiкам патрэбнасцi ў iх. Але мала проста ўносiць угнаеннi, трэба iмкнуцца да стварэння экалагiчна чыстай прадукцыi. Як гэтага дасягнуць? Попел — выдатнае комплекснае ўгнаенне. У iм змяшчаецца каля 30 каштоўных элементаў (магнiй, жалеза, калiй, кальцый i iнш.). Попел знiжае кiслотнасць глебы, павышае зiмаўстойлiвасць пасадак, робiць арганiку больш даступнай для раслiн. Эфектыўнасць попелу павялiчваецца, калi выкарыстоўваць яго разам з торфам, кампостам цi перагноем. А вось змешваць з азотнымi ўгнаеннямi, суперфасфатам, гноем i птушыным памётам не трэба, бо ў такiм выпадку губляецца амаль палова азоту. Попел у якасцi ўгнаення трэба выкарыстоўваць толькi драўнiнны. Вугальны попел не прынясе карысцi. Дапускаецца ўносiць у глебу сажу, але яе ўздзеянне на раслiны пакуль да канца не вывучана. Попел можна распыляць над усiм участкам, але лепш дадаваць у лункi непасрэдна перад сяўбой, старанна змешваючы з зямлёй. Добра адклiкаюцца на ўнясенне попелу такiя культуры, як агуркi, цвятная капуста, малiна, парэчкi, сунiцы, вiнаград i асаблiва бульба. Попел — гэта не толькi выдатная падкормка, але i лякарства ад такiх небяспечных хвароб, як чорная ножка, кiла i розныя гнiлi. Яечная шкарлупiна — унiкальнае ўгнаенне. Больш за ўсё ў ёй, зразумела, кальцыю. Але яечная шкарлупiна, акрамя гэтага, змяшчае фосфар, магнiй, серу. Гэта лёгкадаступнае ўгнаенне знiжае кiслотнасць i павышае ўрадлiвасць глебы. Уносяць яечную шкарлупiну ў глебу вясной, пад перакопку. Збiраць i захоўваць яе лепш у папяровых пакетах, каб выпаралася вiльгаць i не назапашвалiся рэшткi бялку, якiя выклiкаюць непрыемны пах. Марганцоўка — самы просты i эфектыўны сродак супраць шкоднiкаў i хвароб раслiн. Для намочвання насення часта выкарыстоўваюць перманганат калiю. Ён не толькi прадэзiнфiцыруе яго, але i забяспечыць пачатковым запасам марганцу. Марганцоўкай можна абеззаражваць глебу на градках, у парнiку. Гэта выратоўвае таматы, перац, капусту ад чорнай ножкi. Марганцоўка — выдатны сродак i супраць фiтафтарозу, спраўляецца яна i з мучнiстай расой, i з каранёвымi гнiлямi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Неабходна iмкнуцца да таго, каб праца, якая затрачваецца на ўчастку, прыносiла найлепшыя вынiкi. А гэта значыць, трэба зрабiць усё для таго, каб ствар
|
|