Кветкi любяць мох
Мох, цi сфагнум — iдэальны субстрат для ўкаранення раслiн, цудоўны антысептык i ўвiльгатняльнiк паветра. Гэта вельмi надзейны памочнiк у вырошчваннi кветак.
Сфагнум выкарыстоўваецца для ўкаранення чаранкоў i пры iншых формах вегетатыўнага размнажэння. Ён незаменны пры складаннi дрэнажу, земляных сумесяў, як мульчыруючы слой, для ўвiльгатнення паветра i ў дэкаратыўных мэтах. Пры выкарыстаннi вiльготнага моху для размнажэння кветак у раслiн хутчэй утвараюцца каранi, яны дружна iдуць у рост i добра галiнуюцца. Гэты метад асаблiва эфектыўны для размнажэння так званых «цяжкiх» раслiн, сцёблы якiх у вадзе загнiваюць. Пры перасадцы ў глебавы субстрат трэба пакiнуць з карэньчыкамi частку моху, у якiм яны ўкаранялiся. Можна паспрабаваць змяшаць мох са здробненым бярозавым вугалем — атрымаецца выдатны дрэнаж для вiльгацелюбiвых кветак, асаблiва тых, якiя аддаюць перавагу кiслым глебам. А можна абгарнуць у гэтых раслiнах нiжнiя паветраныя каранi. Тым самым пасадзейнiчаць iх развiццю i лёгкаму пранiкненню ў зямлю. Гэта дасць кветцы дадатковае харчаванне. У памяшканнях з цэнтральным ацяпленнем у зiмовы час многiя раслiны пакутуюць ад перасыхання паветра. Тут мох можа аказаць неацэнную паслугу. Вазон з раслiнамi трэба змясцiць у другi вазон — большага памеру. Прастору памiж iмi запоўнiць мохам, якi час ад часу трэба ўвiльгатняць. Сфагнум можна купiць у магазiне цi прагуляцца ў вольны час па лесе i назбiраць яго самiм. Дома абавязкова неабходна яго аблiць гарачай вадой. Такiм чынам атрымаем цудоўны стэрыльны субстрат.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мох, цi сфагнум — iдэальны субстрат для ўкаранення раслiн, цудоўны антысептык i ўвiльгатняльнiк паветра. Гэта вельмi надзейны памочнiк у вырошчваннi к
|
|