Важнейшая частка глебы
Ад глебы напрамую залежыць якасць ураджаю. Ведаючы, якая глеба на ўчастку, можна ў межах пэўнай тэрыторыi адвесцi для кожнай з культур найлепшае месца. Пры гэтым дапаможа акультурванне, г. зн. стварэнне структурнай глебы, якое забяспечвае аптымальныя водна-паветраныя ўмовы для раслiн, дзейнасцi мiкраарганiзмаў па пераўтварэнню арганiчных рэчываў у даступныя для раслiн мiнеральныя злучэннi. I тут мае вялiкае значэнне такое паняцце, як гумус.
Гумус — важнейшая частка арганiчнага рэчыва глебы (перагной), у якi ўваходзяць гумiнавыя, раставыя, бiялагiчныя рэчывы i вiтамiны. Чым больш гумусу, тым больш урадлiвая глеба. У гумусе змяшчаецца 90 працэнтаў глебавага азоту, 80 працэнтаў серы, 60 працэнтаў фосфару. Пры гнiеннi гумусу i арганiчных рэшткаў выдзяляецца шмат вуглякiслага газу, якi служыць крынiцай вугляроднага харчавання раслiн. Гумус — унiверсальная сiстэма, якая вызначае i рэгулюе ўзровень структуры, шчыльнасцi i iншых фактараў, што садзейнiчаюць росту ўрадлiвасцi глебы. Гумус павышае эфектыўнасць мiнеральных угнаенняў, стварае запас пажыўных, фiзiялагiчна актыўных рэчываў, неабходных раслiнам. Крынiца гумусу ў глебе — арганiчныя рэшткi раслiн, мiкраарганiзмаў, жывёл. Павялiчвае запас гумусу сiстэматычнае ўнясенне арганiчных угнаенняў, з якiмi паступаюць у глебу ў значнай колькасцi гатовыя гумусавыя рэчывы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад глебы напрамую залежыць якасць ураджаю. Ведаючы, якая глеба на ўчастку, можна ў межах пэўнай тэрыторыi адвесцi для кожнай з культур найлепшае месца |
|