Пазбавiмся ад старых дрэў
Зiма, асаблiва калi яна маласнежная, цалкам можа падысцi для выкарчоўвання старых, непатрэбных пладовых дрэў. Iх уборка ў гэты час не нанясе ўрону пасадкам сунiц, ягадных кустоў, iншых шматгадовых раслiн, якiя знаходзяцца побач i ў гэты час схаваныя пад снегам.
Пажадана планаваць гэту аперацыю яшчэ да таго, калi выпадзе снег, i падкапаць дрэва так, каб знайсцi каранёвую шыйку i частку верхнiх каранёў. Пры выкарчоўваннi трэба адгрэбцi снег ад дрэва, вызначыць, куды дрэва павiнна павалiцца. Каб выключыць верагоднасць няшчаснага выпадку, дрэва трэба надпiлiць з таго боку, куды яно павалiцца, спiлаваць нiжнiя галiнкi, раскласцi iх на месцы мяркуемага падзення дрэва для змякчэння ўдару. Толькi пасля гэтага з процiлеглага ад запiлу боку прыступiць да спiлоўвання дрэва. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зiма, асаблiва калi яна маласнежная, цалкам можа падысцi для выкарчоўвання старых, непатрэбных пладовых дрэў |
|