Новы год ужо наступiў!Сенсацыя! Што прынясе нам тройца — Свiння, Юпiтэр i Стралец?(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 13 снежня.) Якiм абяцае стаць для чалавецтва новы 2007 год мы папрасiлi расказаць астролага Кацярыну Флiкоп. — Вы сказалі, што ў новым годзе ў некаторых можа развіцца «зорная хвароба». Значыць, для гэтага будуць падставы? — Натуральна. Асаблiва ўдалым, паводле прагнозаў, Год Свiннi будзе для прадпрымальнiкаў i бiзнэсменаў, для спецыялiстаў у сферы рэкламы, для палiтыкаў, прапаведнiкаў, журналiстаў i ўвогуле людзей творчых. Аднак адразу хачу папярэдзiць, што нават у самым спрыяльным годзе заўсёды ёсць перыяды, небяспечныя для пэўных спраў i пачынанняў. Напрыклад, з 14 лютага па 8 сакавiка i з 16 чэрвеня па 9 лiпеня нам давядзецца перажыць перыяды рэтраграднага Меркурыя. Гэтая планета адказвае за зносiны i сродкi камунiкацыi. У азначаныя перыяды верагодны зрывы запланаваных сустрэч, здзелак i дзелавых перамоў, парушэннi ў рабоце транспарту, аргтэхнiкi, сродкаў мабiльнай i электроннай сувязi. Лепш не прызначаць на гэты час адказных бiзнэс-сустрэч, не ўладкоўвацца на працу, пачакаць з падпiсаннем кантрактаў, дагавораў i любых юрыдычных дакументаў, вельмi ўважлiва правяраць i пераправяраць усю атрыманую iнфармацыю. Не будзе надзейнай набытая ў гэты перыяд бытавая тэхнiка. Аднак азначаныя перыяды спрыяльныя для падрыхтоўчай працы (збору iнфармацыi, рабоце ў архiве i г.д.) З 6 красавiка па 6 жнiўня нас будзе выпрабоўваць рэтраградны Юпiтэр. Праяўляцца яго ўплыў можа дваяка: альбо замаруджваннем у справах, альбо наадварот — залiшняй экспансiяй. Чалавек можа рэальна «збiцца з курса» на 4 месяцы, пераацанiць свае магчымасцi. У гэты час варта быць вельмi асцярожным ва ўчынках, праяўляць сцiпласць, усе дзелавыя справы праводзiць «закулiсна». Яшчэ адзiн даволi напружаны перыяд, пра якi варта ўзгадаць, гэта перыяд рэтраграднай Венеры (27 лiпеня — 8 верасня). Асабiстае жыццё i яго праблемы ў гэты час выйдуць на першы план, аднак цяжка будзе спакойна прыняць няўдачы i непаразуменне з боку блiзкага чалавека, а яны вельмi верагодныя напрыканцы будучага лета. Магчымыя сустрэчы з людзьмi з мiнулага, з якiмi некалi былi рамантычныя адносiны. Гэта добры час для расстаўлення кропак над «i». Некаторыя з нас на гэты час увогуле замкнуцца ў сабе, каб абаранiцца ад праблем асабiстага жыцця. — Вы агучылi станоўчыя тэндэнцыi i напружаныя моманты Года Свiннi ў цэлым. А што ён прынясе кожнаму знаку Задыяка ў прыватнасцi? — Для Авенаў год будзе паспяховым. Многiя iх справы i задумы будуць рэалiзоўвацца лёгка i хутка, асаблiва ў сацыяльным i прафесiйным плане. Галоўнае — дзейнiчаць прадумана i не iсцi на неапраўданую рызыку. Цяльцы змогуць дасягнуць поспеху не толькi сваёй упартасцю i настойлiвасцю, але i ўменнем дзейнiчць актыўна i шырокамаштабна. Iм трэба за паўсядзённай руцiнай разгледзець новыя перспектывы. Блiзнятам у новым годзе можа перашкодзiць залiшняя рухавасць, камунiкабельнасць i жаданне паспець усюды. Ваша задача — з вялiкай колькасцi прапаноў i iдэй выбраць самы важны i паспяховы варыянт. Ракi змогуць шмат чаго дасягнуць у прафесiйнай сферы, калi акрэсляць гарызонты для развiцця. Абысцi падводныя камянi яны здолеюць, падключыўшы iнтуiцыю i ўменне выяўляць матывы дзеянняў акаляючых. Удача Львоў у новым годзе ўзрасце. Каб яе не страцiць, варта даверыцца цячэнню жыцця, смела рэалiзоўваць справы i праекты. Толькi не пераацанiце свае сiлы i магчымасцi. Залiшняя асцярожнасць, скептыцызм i разважлiвасць могуць сапсаваць Дзевам новы год. Гэтыя якасцi не дазволяць заўважыць шырокiя перспектывы для кар’ернага росту. Галоўнае для Дзеваў — актыўныя дзеяннi. Шалям 2007 год прынясе шмат прыемных сюрпрызаў. Iх дзелавая гiбкасць i спагадлiвасць могуць прыцягнуць новых дзелавых партнёраў i супрацоўнiкаў. Толькi не будзьце занадта даверлiвымi. Скарпiёны змогуць развiць, пашырыць i ўмацаваць свае поспехi ў дзелавой i прафесiйнай сферы, дасягнутыя летась. Зараз вам важна не паглыбляцца ў сябе, а спакойна i рашуча дзейнiчаць. Стральцы — гэта ваш год. Удача будзе спадарожнiчаць вам ва ўсiм, галоўнае — не ўпусцiце момант. Дзейнiчайце, развiвайцеся, пашырайце працоўныя гарызонты. Пастарайцеся не пераацанiць свае сiлы i высветлiце, каму можна давяраць. Казярогi ў новым годзе могуць смела ўдасканальваць сваё прафесiйнае майстэрства i рабiць захады да кар’ернага росту. Не ўпусцiце свой шанц. Вадалеям Год Свiннi прынясе шмат нечаканасцяў. Будзьце гатовыя хутка адрэагаваць на спакуслiвую прапанову, аднак захоўвайце цвярозы розум. Год спрыяе сацыяльнай актыўнасцi i развiццю працоўных спраў. А вось Рыбы ў новым годзе могуць упусцiць свой шчаслiвы шанц з-за рассеянасцi, адсутнасцi дысцыплiны. Пастаўце перад сабой мэту i дзейнiчайце актыўна i ўпэўнена — тады абавязкова дасягнеце поспеху. — А што год Свiннi прынясе розным знакам Усходняга календара? — Пацука чакае спакойны год з паступовым развiццём спраў i магчымасцяў. Будуйце планы i смела рэалiзуйце iх. Для Быка год вельмi перспектыўны. Яскравыя iдэi, нечаканыя рашэннi i новыя знаёмствы дапамогуць многага дасягнуць. Тыграм варта як след праявiць сябе i весцi актыўны лад жыцця. Толькi у такiм выпадку вам гарантаваны поспех. Для Ката (Труса) вельмi паспяховы год. Галоўнае — сувымяраць свае сiлы i жаданнi, рэальна ацэньваць магчымасцi. У Драконаў будзе шмат новых магчымасцяў, толькi трэба iх разгледзець. Дапамогуць актыўнасць i ўважлiвасць. Змяi неабходна быць больш асцярожнай пры выбары супрацоўнiкаў i партнёраў. Знайдзiце тых, каму можаце давяраць, i ў вас усё атрымаецца. Каня чакаюць сюрпрызы, праўда, не заўсёды прыемныя. Развiвайце iнтуiцыю i пашырайце справы — гэта ваш шлях да поспеху. Для Казы год паспяховы. Шанцаванне верагодна ў самых розных галiнах, таму не губляйце дарэмна час. Малпе неабходна будзе праявiць максiмум вынаходлiвасцi, энергiчнасцi i актыўнасцi, каб пераадолець магчымыя цяжкасцi. Пеўня чакае год новых магчымасцяў i перспектыў, будзьце гатовыя да сюрпрызаў. У Сабакi год будзе спрыяць замацаванню дасягнутых вынiкаў, а таксама ўпэўненым крокам у выбраным накiрунку. Свiння — гэта год ваш! Удача будзе спрыяць ва ўсiм, рэалiзуйце свае мары. Аднак захоўвайце цвярозы розум. Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што прынясе нам тройца — Свiння, Юпiтэр i Стралец?
|
|