Не маньяк, «проста» рабаўнiк
Аляксандр ПУКШАНСКI
Па Глыбокаму пайшлi чуткi: нейкi маньяк нападае выключна на жанчын. Як высветлiлася, i сапраўды дзейнiчаў у райцэнтры мужчына, якога цiкавiла магчымасць... зарабiць на рабаўнiцтве прадстаўнiц слабага полу. У якасцi сур’ёзнага аргумента браў на «чорныя справы» нож. Такiм чынам лiтаральна менш чым за паўгадзiны ў адзiн дзень ён здолеў пакрыўдзiць дзвюх жыхарак Глыбокага. Мог бы i больш, ды мiлiцыя перашкодзiла.
Беспрацоўны злодзей спачатку, пагражаючы нажом, напаў на 11-класнiцу. У вынiку «разбагацеў» на цэлых... 500 рублёў. Прыкладна праз 20 хвiлiн (!) пагроза нажом заставiла 60-гадовую жанчыну аддаць незнаёмцу сумачку, дзе знаходзiлiся 200 тысяч рублёў, 90 долараў ЗША, мабiльны тэлефон i банкаўская картка. Следча-аператыўная група затрымала рабаўнiка. Так што чуткi аб маньяку аказалiся несапраўднымi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па Глыбокаму пайшлi чуткi: нейкi маньяк нападае выключна на жанчын. Як высветлiлася, i сапраўды дзейнiчаў у райцэнтры мужчына, якога цiкавiла магчымас
|
|