Безакцызны тавар
У Кобрыне ў гаражы мясцовага жыхара захоўвалася алкагольная i тытунёвая прадукцыя, якая не мела акцызных марак Беларусi.
У прыватнасцi, тут было знойдзена i канфiскавана 3 тысячы пачкаў цыгарэт i 433 бутэлькi гарэлкi на агульную суму 17,9 мiльёна рублёў. Уся прадукцыя — украiнскай вытворчасцi. У гэты ж дзень паблiзу Бярозы супрацоўнiкi ГУУС Мiнгарвыканкама затрымалi аўтамабiль «Опель», якiм кiраваў мiнчанiн. У салоне машыны таксама знойдзена кантрабанда: праваахоўнiкi канфiскавалi 356 бутэлек гарэлкi на суму 10 мiльёнаў рублёў. Iгар ГРЫШЫН. ЦЫГАНКI ПАДМАНУЛI ПЕНСIЯНЕРКУ У хату пенсiянеркi ў вёсцы Ласiца Пастаўскага раёна зайшлi тры цыганкi. Быццам бы прапаноўвалi купiць рэчы. Пасля таго як нечаканыя госцi пайшлi, бабулька не змагла знайсцi ўласныя 1,7 мiльёна рублёў, 320 долараў ЗША i мабiльны тэлефон «Нокiа». Агульная страта — 2,4 мiльёна беларускiх рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКI. ПАКРЫЎДЗIЛI ЖЫХАРКУ ЛАТВII У Браслаўскi РАУС звярнулася па дапамогу жыхарка латвiйскага Даўгаўпiлса, якая заявiла, што яе дачны дом на Браслаўшчыне наведалi невядомыя злачынцы. Увайшлi праз акно. Скралi самыя розныя рэчы, у тым лiку электрычныя iнструменты, а таксама спiртное на агульную суму 1 мiльён рублёў. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку ўстанавiлi, што злачынства ўчынiў беспрацоўны жыхар Мiнскай вобласцi 1980 года нараджэння. Узбуджана крымiнальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кобрыне ў гаражы мясцовага жыхара захоўвалася алкагольная i тытунёвая прадукцыя, якая не мела акцызных марак Беларусi
|
|