21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Месца сустрэчы — сабор, потым — цырк

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Калядная ёлка, якую ладзiць для дзяцей Цэнтральны камiтэт Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, запалiць свае агнi ў 12-ы раз. I, як заўсёды, яна пройдзе з удзелам уладыкi Фiларэта.

БРСМ удзельнiчае ў акцыi «Нашы дзецi» з пачатку яе заснавання. Яшчэ даўжэй — 13 гадоў — ажыццяўляе праект «У будучае з надзеяй» i 11 гадоў — акцыю «Дзецi думаюць аб дзецях». Усе гэтыя мерапрыемствы БРСМ арганiзоўвае разам з грамадскай арганiзацыяй «Дзiцячы фонд» i Дзяржкамчарнобылем. Гэта вялiзныя праграмы для адораных дзяцей з раёнаў, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС i для малых, якiя засталiся без апекi бацькоў. Вялiкая частка названых праграм ажыцяўляецца раённымi арганiзацыямi Саюза моладзi, бо iх мэта — ахапiць як мага больш маленькiх грамадзян Беларусi, якiя жывуць у аддаленых вёсках, дзiцячых дамах, школах-iнтэрнатах, i падарыць кожнаму адчуванне свята i ўвагу.

Сёлета запланавана таксама вялiкая святочная праграма для пасёлка перасяленцаў Вiшнёўка ў Мiнскiм раёне, для выхаванцаў школы-iнтэрната ў Радашковiчах. Як заўсёды, артысты наведаюць Iвянецкi дзіцячы дом, што на Валожыншчыне.

Цэнтральнай падзеяй сёлетняй акцыi «Нашы дзецi» стане, канешне, традыцыйная калядная Ёлка ў Мiнску з удзелам уладыкi Фiларэта, Мiтрапалiта Мiнскага i Слуцкага, Экзарха ўсяе Беларусi. На гэты раз на Ёлку запрошаны тры тысячы дзяцей з Брэсцкай, Гомельскай i Магiлёўскай абласцей. Як заўсёды, навагодняе свята адбудзецца ў Беларускiм дзяржаўным цырку, якi, паводле слоў яго дырэктара Таццяны Бандарчук, будзе «прыгожым як нiколi». Спачатку дзецi наведаюць Свята-Духаў кафедральны сабор, дзе ўладыка Фiларэт iх блаславiць i ўручыць падарункi ад Экзархата Беларускай праваслаўнай царквы. Пасля гэтага госцi адправяцца ў цырк.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калядная ёлка, якую ладзiць для дзяцей Цэнтральны камiтэт Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi, запалiць свае агнi ў 12-ы раз. I, як заўсёды, ян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика