Вiктар МАТЧУК, кiраўнiк Ровенскай абласной дзяржадмiнiстрацыi:
Святлана ЯСКЕВIЧ
«На памежжы жывуць людзi, i яны павiнны адчуваць клопат аб сабе ўрадаў краiн i мясцовых органаў улады»
На чарговую сустрэчу кiраўнiкоў прыгранiчных абласцей Беларусi i Украiны ў Брэст прыехалi госцi з Жытомiрскай, Кiеўскай, Валынскай, Ровенскай абласцей суседняй дзяржавы i Гомельскай вобласцi. Нарада ў падобным фармаце праходзiла ў чацвёрты раз. Адным з асноўных пунктаў парадку дня было, як заўсёды, эканамiчнае супрацоўнiцтва бакоў. I хоць сёлетнюю лiчбу тавараабароту памiж нашай рэспублiкай i Украiнай — 2,2 мiльярда долараў — называлi рэкорднай за апошнiя паўтара дзесятка гадоў, на думку абодвух бакоў, паказчыкi павiнны быць большымi. Ровенскi губернатар лiчыць, што людзi з прыгранiчных раёнаў не даруюць уладным структурам, калi тыя не зробяць усё магчымае, каб спрасцiць сямейныя, суседскiя стасункi. Свайго калегу падтрымаў i брэсцкi калега Канстанцiн Сумар. Памiж абласцямi на гэтай сустрэчы быў падпiсаны доўгатэрмiновы дагавор аб супрацоўнiцтве. Канстанцiн Сумар шмат увагi падчас выступлення ўдзялiў развiццю прыгранiчнага турызму. I, варта зазначыць, знайшоў падтрымку ва ўкраiнскiх калег. Кiраўнiк Валынскай абласной дзяржадмiнiстрацыi Уладзiмiр Бондар зрабiў акцэнт на культурным, iнфармацыйным супрацоўнiцтве. Першы дэсант брэсцкiх журналiстаў пабываў нядаўна на Валыншчыне. Уладзiмiр Маёраў, намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама ў сваiм выступленнi закрануў праблемы супрацоўнiцтва праваахоўных органаў... Наступную сустрэчу кiраўнiкоў прыгранiчных абласцей вырашана правесцi ў чэрвенi будучага года з удзелам старшынь мытных камiтэтаў рэгiёнаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«На памежжы жывуць людзi, i яны павiнны адчуваць клопат аб сабе ўрадаў краiн i мясцовых органаў улады»
|
|