21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Прасцей выбраць жонку, чым газету!»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэпартаж з колаў

Адным з бясспрэчных плюсаў нашай прафесii з’яўляецца магчымасць знаёмiцца з новымi цiкавымi людзьмi. Практыка паказала, што такiх многа сярод нашых падпiсчыкаў.




У Мастоўскiм раёне выйграны халадзiльнiк чакаў наш пастаянны чытач i падпiсчык пенсiянер Iван Вiкенцьевiч Новiк (на фота злева). Нягледзячы на салiдны ўзрост (у студзенi яму споўнiцца 83 гады), Iван Вiкенцьевiч захаваў бадзёрасць духу i пачуццё гумару, у чым маглi пераканацца ўсе, хто прыйшоў 15 снежня ў клуб вёскi Рагозiна Мастоўскага раёна на сустрэчу з журналiстамi «Звязды».

Па жыццi Iван Вiкенцьевiч — чалавек разважлiвы, таму газету сабе выбiраў доўга i «навобмацак» (нам ён прызнаўся, што куды прасцей яму было выбраць жонку, чым газету). «Я спрабаваў выпiсваць розныя выданнi, — падзялiўся пенсiянер, — але ўсё было нешта не тое. Пакуль не «выйшаў» на «Звязду». Гэта ж наша, беларуская, свая, родная газета. Дзякуй журналiстам — талкова i зразумела пiшуць. Як пачнеш чытаць — лiтаральна ўся iнфармацыя iдзе тая, што мне цiкавая».

Пра шчаслiвы купон, якi «прынёс» у хату двухкамерны халадзiльнiк, Iван Вiкенцьевiч таксама расказаў цiкавую гiсторыю. Быў час — Iван Вiкенцьевiч браў удзел у розыгрышы рэгулярна, але нiколi нiчога не выйграваў i, нарэшце, кiнуў «бессэнсоўны занятак». Аднойчы да яго завiтала суседка — Галiна Мiкалаеўна Каштальян, а Iван Вiкенцьевiч якраз «Звязду» праглядаў. «А што гэта вы чытаеце? — пацiкавiлася. — Цi цiкава? А што за купон такi? Можна нешта выйграць? Дык трэба адаслаць! Запоўнiце яго, Iван Вiкенцьевiч. Я зараз на ФАП iду, па дарозе ваш купон адпраўлю».

— Яшчэ i канверт за свае грошы купiла, — пакiваў галавой пенсiянер.

Такiм чынам, з лёгкай рукi Галiны Мiкалаеўны сям’я Новiк атрымала двухкамерны халадзiльнiк. На радасцях Iван Вiкенцьевiч абяцаў абавязкова аддзячыць суседцы: менавiта яна прапанавала ўзяць удзел у розыгрышы.

Не магла не падзялiцца сваiмi ўражаннямi i жонка Iвана Вiкенцьевiча Клаўдзiя Аляксандраўна:

— Я неяк яму сказала: ты, маўляў, «Звязду» гадоў з 40 выпiсваеш, купоны адсылаеш, а нiчога нiколi не выйграваў. Мо, выпiшы нейкую iншую газету. А як прачытала, што ён выйграў, так i падумала: пэўна, дайшло маё слова да рэдакцыi.

Не да рэдакцыi, шаноўная Клаўдзiя Аляксандраўна, — значна вышэй. У апошняй iнстанцыi, вiдаць, пачулi вашу просьбу. Рэдакцыя нiколi выйгрышы не падтасоўвала. Прынамсi, аб выйгрышы. Да нас часам даходзяць лiсты са скаргамi ад чытачоў, якiя ўдзельнiчаюць у розыгрышы гадамi i нiчога не выйграюць. Дык што ж трэба зрабiць, каб выйграць у звяздоўскiм розыгрышы?

— Трэба кагосьцi зацiкавiць «Звяздой», каб чалавек прапанаваў узяць удзел у розыгрышы i сам адаслаў купон, — прапанаваў Iван Вiкенцьевiч. — Тады можна чакаць станоўчага вынiку.

Паспрабуйце, а раптам атрымаецца.

Акрамя сям’i Новiк сярод тых, хто прыйшоў сустрэцца з журналiстамi «Звязды», былi i нашы пастаянныя падпiсчыцы Валянцiна Рыгораўна Бортнiк i Марыя Iванаўна Панюк. Абедзве прызналiся, што без сваёй газеты адчуваюць пэўны дыскамфорт: «Быццам нешта прапускаю ў жыццi», — сказала Валянцiна Рыгораўна. А Марыя Iванаўна запрасiла нас бываць у iх краях часцей, асаблiва вясной i летам: «Вы тады самi пераканаецеся, якiя ў нас прыгожыя краявiды!»

Лёс звяздоўскiх прызоў непрадказальны. Магчыма, нехта яшчэ з жыхароў Мастоўскага раёна выйграе тэлевiзар цi халадзiльнiк. Тады мы з радасцю зноў завiтаем у гэты гасцiнны край. А пакуль што шлях наш вёў у Ляхавiчы (Брэсцкая вобласць), дзе нас ужо чакала Тамара Iванаўна Козел. Для яе ўдача ўвасобiлася ў новенькiм тэлевiзары. Напярэдаднi апублiкавання вынiкаў розыгрышу жанчына ў сне ўбачыла белы лiст паперы, на якiм было адно толькi слова «выйграла». Для Тамары Iванаўны гэты год — знамянальны. Летам яна адзначыла сваё 50-годдзе. «Мне вельмi хацелася, каб мой юбiлейны год прынёс мне нешта незвычайнае i радаснае, — расказала падпiсчыца. — Калi я адпраўляла купон, ад усяго сэрца пажадала выйграць. I не драбязу, а буйны прыз».

Са «Звяздой» Тамара Iванаўна ўжо 7 гадоў. Калiсьцi ёй прапанавала падпiсацца на газету дачка, якая тады вучылася на фiлалагiчным факультэце. «Такая праўдзiвая газета, — сказала дачка, — там ёсць усё, што табе, мама, цiкава». «Яна мела рацыю», — усмiхнулася Тамара Iванаўна. Рэцэпт удачы наша чытачка акрэслiла проста: трэба вельмi моцна хацець выйграць i ад душы гэтага папрасiць у вышэйшых сiл.

Падчас сустрэчы з чытачамi ў Ляхавiчах нам было вельмi прыемна сустрэць нашага знаёмага — падпiсчыка Мiкалая Юруця, якi некалi выйграў у «Звяздзе» электрапрас. Прас працуе, а спадар Юруць па-ранейшаму пачынае свой вечар са «Звязды». «Яна прыносiць цеплыню i душэўнасць у хату, — адзначыў наш чытач. — Яна прыгожая — i па-мастацку, i па зместу. Вельмi прыемна, што яе калектыў наладжвае цесныя кантакты з намi, чытачамi».

Калi тое, што ты робiш, некаму патрэбна, i табе за тваю працу шчыра падзякавалi, — без перабольшання — за плячамi вырастаюць крылы i ўзнiкае жаданне зрабiць яшчэ больш i лепш. Менавiта з такiм настроем мы накiравалiся назад у Мiнск. Пастараемся i надалей радаваць нашых чытачоў — якаснымi журналiсцкiмi матэрыяламi, а самых шчаслiвых — каштоўнымi прызамi.

Валянцiна ДОЎНАР, Iнга МIНДАЛЁВА, Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ (фота), Барыс ПРАКОПЧЫК.

Мастоўскi раён—Ляхавiчы— Мiнск.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з бясспрэчных плюсаў нашай прафесii з’яўляецца магчымасць знаёмiцца з новымi цiкавымi людзьмi. Практыка паказала, што такiх многа сярод нашых па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика