21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У фiнале нацыянальнага адбору — анёл, суперзоркi i фiласофскае пытанне

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

«Еўрабачанне-2007»

У пятнiцу позна вечарам прафесiйнае журы i тэлегледачы Беларусi займалiся «музычнай матэматыкай»: падзялiўшы выступленнi 15 паўфiналiстаў тэлевiзiйнага музычнага конкурсу «ЕўраФэст» на свае чаканнi i ўяўленнi аб сапраўднай еўрапейскай музыцы, атрымалi 3 фiналiстаў.

У прынцыпе, зыход галасавання быў прадказальны. На карысць Дзмiтрыя Калдуна — харызма i ўсенародная любоў пасля «Фабрыкi зорак», «The Project» — прадуманая пастаноўка i гатовая «фiшка», Дзіяна Гурцкая — упершыню зорка такога ўзроўню ўдзельнiчае ў беларускiм адборы. Праўда, з абвяшчэннямi вынiкаў галасавання журы i гледачоў выйшла блытанiна: спачатку старшыня журы Мiхаiл Фiнберг назваў тры прозвiшчы, а вядучыя на сцэне паўтарылi толькi два — Калдун i «The Project», потым гледачы аддалi сiмпатыi зноў жа Дзiму Калдуну (4412 галасоў супраць 1999 у блiжэйшых сапернiкаў), а потым кiраўнiк адбору Аляксандр Цiхановiч у прамым уключэннi патлумачыў, што адбылася памылка: журы выбрала двух выканаўцаў — Дзіяну Гурцкая i «The Project», а гледачы — Дзiму Калдуна.

З астатнiх удзельнiкаў, здаецца, амаль нiкога не пакрыўдзiлi такiя вынiкi. Напрыклад, Уладзiмiр Кубышкiн, прадзюсар спявачкi Анi Шаркуновай, заявiў: «Калi б Аня выйграла, гэта была б катастрофа! Мы яшчэ не гатовы». Прадзюсар Алены Валошынай (LENA) Сяргей Ждановiч адзначыў, што выступленнем сваёй падапечнай цалкам задаволены, бо галоўнае было — засвяцiцца, а песня ў любым выпадку рацiруецца на радыё i трапiць у дэбютны альбом. Кампазiтар i аранжыроўшчык Сяргей Сухамлiн, якi разам з Леанiдам Вайтовiчам выйшаў «на падпеўкi» да канкурсанта № 15 Вiктара Пшанiчнага, з месца гучна абвясцiў: «Гэта — пыл, я i не такiя фестывалi прайграваў», — вiдаць, маючы на ўвазе леташняе «Еўрабачанне».

Задаволенымi здавалiся таксама iншыя дэбютанты конкурсу — гомельскi хлапчуковы гурт «Барнео» i мазырскiя «Сваякi», украiнка Iрына Ярына. «Мы з вамi пазнаёмiлiся, значыць, праграму-максiмум мы выканалi. Цяпер будзеце прыходзiць на нашы канцэрты. Я жадаю ўсiм творчага росту, i каб у наступным годзе ўсе ўзялi першыя месцы», — аптымiстычна прагназаваў салiст i кiраўнiк «Сваякоў» Аляксей Зайцаў. «Прыемна тое, што ў Беларусi адбор адкрыты, празрысты, i кожны можа ў iм паўдзельнiчаць. У нас выбар адбываецца закрытым шляхам. А тут вельмi шчыра, адкрыта i аднолькава цёпла ставяцца да ўсiх канкурсантаў», — расказала 19-гадовая Iрына Ярына, якая летась спрабавала сябе ва ўкраiнскiм адборы (заняла 3-е месца ў адным з паўфiналаў).

«Я адчувала сябе абсалютна свабодна, раскавана i ўпэўнена на сцэне, нiчога не баялася. Цi падам заяўку зноў? Не ведаю, трэба яшчэ пражыць цэлы год. Калi з’явiцца такое жаданне — чаму б не?» — разважала Наталля Тамела, для якой сёлетнi адбор стаў ужо трэцяй спробай. Вiктар Рудэнка, салiст гурта «Dali», якi штурмуе нацыянальны адбор у другi раз, паабяцаў, што «трэцi дубль» абавязкова будзе, i што для яго будуць прыдуманы новыя запамiнальныя фiшкi».

Цяпер уласна да фiналiстаў. Дзіяна Гурцкая, якая прайшла ў тройку з лiрычнай кампазiцыяй «How long» (можна перакласцi як «Дакуль?»), зрабiла камплiмент арганiзатарам беларускага адбору: «У параўнаннi з чатырма мiнулымi гадамi сёлета вельмi высокi ўзровень канкурсантаў i самога конкурсу, усё зроблена менавiта ў еўрапейскiх традыцыях, за што вялiкi дзякуй».

— Дзіяна, а чаму вы ўвогуле вырашылi прадстаўляць Беларусь? — не ўцярпелi журналiсты.

— А што, вам не спадабалася? — з чароўнай усмешкай перапытала спявачка. Атрымаўшы адказ «ну што вы, усё было выдатна», дала максiмальна палiткарэктнае тлумачэнне, якое адразу выключыла ўсе далейшыя пытаннi. — Проста мне вельмi падабаецца Беларусь i беларускi народ, таму я i прыехала сюды, каб расказаць вам пра гэта. А яшчэ для таго, каб вы мяне пра гэта спыталi. А мая песня, лiчу, цалкам падыходзiць для «Еўрабачання», бо я расказваю пра тое, што адчуваю. Я ж не магу хлусiць. Увогуле сёння ўсе артысты прафесiйна i класна спявалi пра тое, што адчуваюць — i гэтаксама зрабiла я.

Дзмiтрыю Калдуну было, бадай, цяжэй за ўсiх удзельнiкаў. Па-першае, заяўленая раней англамоўная песня «Get Up» была дысквалiфiкавана i лiтаральна ў апошнi момант спявак паспеў падаць кампазiцыю «Анёл мары», напiсаную iм у сааўтарстве з Дзмiтрыем Лiсам яшчэ да «Фабрыкi». Па-другое, у паўфiнал разам з iм прайшоў рок-гурт «Litesound», вельмi падобны па стылю музыкi i нават вакалу. Нарэшце, сцэнiчную пастаноўку хлопцу давялося прыдумваць самастойна i таксама ледзьве не ў апошнi дзень. Акрамя сяброў-музыкантаў, Дзiму дапамаглi «фабрычны» прыз (гiтара за 3000 долараў), фан-клуб (група падтрымкi з’явiлася ў зале ў «вядзьмарскiх» капелюшах i з вялiзнымi плакатамi «Калдун, ты лепшы!») i ўласнае неўмiручае жаданне перамагчы. Ну, i яшчэ, мабыць, незвычайны выгляд — чорны мэйк-ап на вачах...

— Канешне, я не быў у сабе ўпэўнены: усё ж песня не тая, што планавалася, ды яшчэ рускамоўная, — сумна пагадзiўся Дзiма. — Памяняю, гэта будзе баладная кампазiцыя, амаль саундтрэк. Яна ўжо амаль гатовая, але падрабязнасцi я пакуль патрымаю ў сакрэце — хопiць ужо, адну песню пахвалiў i вунь што атрымалася... Песнi iншых канкурсантаў, шчыра кажучы, я нават не слухаў, каб не расстройвацца, калi ў некага атрымалася лепш, чым у мяне. А сам галасаваў бы, напэўна, за «Litesound», iхняя музыка блiзкая мне па духу.

У iнтэрв’ю, якое тры фiналiсты давалi тэлебачанню адразу пасля конкурсу, Дзмiтрый пажадаў астатнiм удзельнiкам шчасця, удачы, поспехаў. «Але на «Еўрабачанне» я ўсё-ткi хачу сам паехаць».

Тэлевiзiйную трансляцыю паўфiналу «ЕўраФэста», дарэчы, маглi паглядзець з дапамогай Першага i «Беларусь-ТБ» жыхары 124 краiн свету. Многiя з iх, мяркуючы па вынiках рэйтынгаў i альтэрнатыўных Iнтэрнэт-галасаванняў, з выбарам журы нязгодныя. Але гэта iх асабiстае права, а выбар усё ж — наша ўнутраная справа. Хто больш меў рацыю, журы цi гледачы, пакажа фiнальны канцэрт, якi павiнен адбыцца ў студзенi. Зараз жа з тройкай фiналiстаў пачынаюць працаваць харэографы, рэжысёры i iншыя спецыялiсты, якiя падрыхтуюць нам шоу, а выканаўцам — паўнавартасныя нумары. Канчатковы выбар зробiць прафесiйнае журы, якое адкрытым галасаваннем абярэ прадстаўнiка Беларусi на Мiжнародны конкурс песнi «Еўрабачанне-2007» у Фiнляндыi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнiцу позна вечарам прафесiйнае журы i тэлегледачы Беларусi займалiся «музычнай матэматыкай»: падзялiўшы выступленнi 15 паўфiналiстаў тэлевiзiйнаг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика