Каб ураган не нарабiў бяды
Сяргей КУРКАЧ
Мы прапануем вам практычныя рэкамендацыi ад спецыялiстаў дэпартамента па гiдраметэаралогii, як паводзiць сябе пасля атрымання праз СМI iнфармацыi аб наблiжэннi ўрагану або шквалiстага ветру, каб зменшыць наступствы ад iх.
Найперш трэба засцерагчы вокны i аднесцi ў памяшканне або замацаваць прадметы, якiя знаходзяцца ў двары. Неабходна падрыхтаваць сродкi перамяшчэння, забяспечыць неабходныя запасы пiтной вады, прадуктаў харчавання, медыкаментаў i iнш. Таксама лепш папярэдне паклапацiцца аб сродках пажаратушэння i радыёпрыёмнiках, якiя працуюць аўтаномна. Калi ў час ўрагану або шквалiстага ветру вы схавалiся ў будынку, то трэба асаблiва асцерагацца раненняў асколкамi аконнага шкла. Трэба адысцi ад аконных праёмаў. Самым бяспечным месцам падчас урагану з’яўляецца падвальнае памяшканне або ўнутранае памяшканне на першым паверсе, якiм не пагражае абвальванне. Нельга выходзiць на вулiцу адразу пасля аслаблення ветру, бо праз некалькi хвiлiн можа быць яго новы парыў. У выпадку вымушанага знаходжання пад адкрытым небам трэба трымацца далей ад наземных будынкаў i збудаванняў, слупоў, дрэў i правадоў. Нельга знаходзiцца на мастах, пуцеправодах, а таксама ў непасрэднай блiзкасцi ад аб’ектаў, на тэрыторыi якiх iснуюць лёгкiя на загаранне цi моцна дзеючыя ядавiтыя рэчывы. Найбольш часта траўмы прычыняюць узнятыя ветрам у паветра асколкi шкла, кускi шыферу, чарапiцы, дошкi i iнш. Калi вы трапiлi пад ураган або шквалiсты вецер пад адкрытым небам, лепш схавацца ў любую выемку, легчы ў ёй на дно i моцна прыцiснуцца да зямлi. Пасля ўрагану не рэкамендуецца наведваць пашкоджаныя пабудовы, бо яны могуць абвалiцца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы прапануем вам практычныя рэкамендацыi ад спецыялiстаў дэпартамента па гiдраметэаралогii, як паводзiць сябе пасля атрымання праз СМI iнфармацыi аб н
|
|