Жыццёвыя глыбiнi Iвана НавуменкiПайшоў з жыцця народны пiсьменнiк Беларусi Ён нарадзiўся 16 лютага 1925 года ў г. Васiлевiчы Рэчыцкага раёна ў сям’i чыгуначнiка. У гады Вялiкай Айчыннай вайны быў падпольшчыкам, уваходзiў у разведвальна-дыверсiйную групу, быў партызанам брыгады iмя Панамарэнкi. У 1943-м прызваны ў армiю, ваяваў на Ленiнградскiм i Першым украiнскiм франтах, ва Усходняй Прусii... Пасля дэмабiлiзацыi працаваў у газетах i адначасова вучыўся на завочным аддзяленнi фiлфака БДУ... Багатая жыццёвая бiяграфiя Iвана Навуменкi стала асновай для стварэння многiх яго твораў. Бадай што не будзе перабольшаннем сказаць, што ён ужо ў першых сваiх апавяданнях i аповесцях 1955—1957 гг. стварыў вобраз пакалення, якое годна прайшло праз суровыя ваенныя выпрабаваннi (зборнiкi апавяданняў «Семнаццатай вясной», «Хлопцы-равеснiкi» i iнш.). Надзвычай уражваюць маштабнасцю думкi раманы партызанскай трылогii «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэцi». Добра вядомыя i iншыя творы пiсьменнiка — «Развiтанне ў Кавальцах», «Смутак белых начэй», «Летуценнiк»... Шырока вядомы Iван Навуменка i як даследчык лiтаратуры. Ён аўтар манаграфiй i крытычных артыкулаў, прысвечаных творчасцi Янкi Купалы, Якуба Коласа, Максiма Багдановiча, Змiтрака Бядулi, Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча. ...Пiсьменнiк жыве — пакуль чытаюць яго творы. Народны пiсьменнiк Беларусi Iван Навуменка застаецца з намi, з нашчадкамi ў сваiх кнiгах. Светлая памяць нашаму колiшняму калегу, народнаму пiсьменнiку Беларусi Iвану Якаўлевiчу Навуменку. Звяздоўцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пайшоў з жыцця народны пiсьменнiк Беларусi
|
|