Ад смерцi выратаваў... пашпарт
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
А яшчэ — вадзiцельскае пасведчанне i мабiльнiк, якiя знаходзiлiся ў левай нагруднай кiшэнi курткi 24-гадовага гамяльчанiна Уладзiмiра С. Ён па просьбе свайго знаёмага паехаў на легкавушцы ў адну з прыгарадных вёсак, каб там забраць аўтамабiльныя колы.
I вось, як расказалi нам у прэс-цэнтры УУС Гомельскага аблвыканкама, той мужык, скарыстаўшы момант, нечакана (справа была вечарам) нанёс удар нажом Уладзiмiру ў грудзi, дзе ў кiшэнi курткi знаходзiлiся ўказаныя вышэй дакументы. Нож толькi слiзгануў па iх, i рана прыйшлася на ўчастак цела нiжэй сэрца. Пацярпелы змог адказаць на напад мужыка такiм чынам, што той упаў, а сам ускочыў у легкавушку i нацiснуў на газ. Мiлiцыя затрымала зламыснiка праз некалькi гадзiн, i той прызнаўся, што хацеў завалодаць легкавушкай, а яе гаспадара — закапаць у лясным масiве. Узбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А яшчэ — вадзiцельскае пасведчанне i мабiльнiк, якiя знаходзiлiся ў левай нагруднай кiшэнi курткi 24-гадовага гамяльчанiна Уладзiмiра С
|
|