Сярэбраныя і залатыя педалiСпорт-тайм На Кубку свету ў падмаскоўным Крылацкiм беларускiя велагоншчыкi здабылi на трэку дзве сярэбраныя ўзнагароды. Васiль Кiрыенка ўступiў алiмпiйскаму чэмпiёну Мiхаiлу Iгнацьеву з Расii па ачках, заняўшы другое месца. У гiце на 500 метраў ад перамогi Наталлю Цылiнскую аддзялiла толькi паўсекунды, затое ў спрынтарскай гонцы ёй не было роўных.Нашы супраць македонак Жаночая гандбольная зборная пераадолела квалiфiкацыйны бар’ер чэмпiянату свету i ў плэй-оф (у чэрвенi на Балканах) сустрэнецца з македонкамi. Марафон для беларускi спынены Беларуская лёгкаатлетка Галiна Карнацэвiч, якая сёлета перамагла на марафонскiм турнiры ў ЗША 17 чэрвеня, дысквалiфiкавана на два гады: яе допiнг-тэст аказаўся станоўчым. Мацнейшы клуб у Бразiлii Бразiльскi «Iнтэрнасiянал» аказаўся мацней за iспанскую «Барселону» i стаў клубным чэмпiёнам свету па футболу. Фiнал у Японii выдаўся не надта галявым: адзiны мяч быў забiты на 81-й хвiлiне гульнi. Перамогу паўднёва-амерыканцам прынёс дакладны ўдар Адрыяна. Канавара зноў лепшы Абаронца мадрыдскага «Рэала» Фабiё Канавара прызнаны лепшым iграком свету па версii ФIФА. Iтальянскi футбалiст набраў 498 галасоў. У Зiнедзiна Зiдана, якi заняў другую прыступку, 454 ачкi, Раналдзiньё — 3-е месца (380). Мiнскае звяно лiдараў Пасля перамогi над гродзенскiм «Нёманам» (5:2) мiнскi «Керамiн» займае першую прыступку ў Адкрытым першынстве Беларусi па хакею з шайбай (72 ачкi пасля 34 матчаў). На другiм месцы — сталiчнае «Юнацтва» (70 ачкоў), што ўступiла «Вiцебску» ў авертайме — 2:3. На трэцiм — мiнскае «Дынама» (69): уладальнiкi Кубка краiны выйгралi ў наваполацкага «Хiмiка-СКА» — 3:2. Магiлёўскi клуб «Хiмвалакно» перагуляў «Брэст» — 5:4, а «Гомель» — жлобiнскi «Металург» — 4:2. Бартэз зноў у варотах Нягледзячы на абяцанне завяршыць сваю футбольную кар’еру, экс-варатар нацыянальнай зборнай Фрынцыi Фаб’ен Бартэз зноў зойме месца ў варотах. Цiкава, што галкiпера запрашалi 15 клубаў, а той згадзiўся выступаць за французскi «Нант». «Арсенал» трапiў на ПСВ У штаб-кватэры УЕФА адбылася жараб’ёўка 1/8 фiналу Лiгi чэмпiёнаў. Такiм чынам, 20—21 лютага сустрэнуцца наступныя пары: «Порту» (Партугалiя)—«Чэлсi» (Англiя), «Селцiк» (Шатландыя)—«Мiлан» (Iталiя), ПСВ (Галандыя)—«Арсенал» (Англiя), «Лiль» (Францыя)— «Манчэстар Юнайтэд» (Англiя), «Рома» (Iталiя)—«Лiён» (Францыя), «Барселона» (Iспанiя)—«Лiверпуль» (Англiя), «Рэал» (Iспанiя)—«Баварыя» (Германiя), «Iнтар» (Iталiя)—«Валенсiя» (Iспанiя). Матчы ў адказ пройдуць 6—7 сакавiка. Паводле вынiкаў жараб’ёўкi ў швейцарскiм Ньёне, у 1/16 розыгрышу Кубка УЕФА згуляюць: «Зультэ-Варагем» (Бельгiя)—«Ньюкасл» (Англiя), «Брага» (Партугалiя)— «Парма» (Iталiя), «Ланс» (Францыя) —«Панацiнаiкас» (Грэцыя), «Баер» (Германiя)—«Блэкберн» (Англiя), «Хапаэль» (Iзраiль)—«Рэйнджэрс» (Шатландыя), «Лiворна» (Iталiя)— «Эспаньёл» (Iспанiя), «Фейеноорд» (Галандыя)—«Тотэнхэм» (Англiя), «Фенербахчэ» (Турцыя)—АЗ (Галандыя), «Вердар» (Германiя)— «Аякс» (Галандыя), «СПАРТАК» (Масква, Расiя)—«Сельта» (Iспанiя), ЦСКА (Масква, Расiя)—«Макабi» (Хайфа, Iзраiль), АЕК (Грэцыя) — ПСЖ (Францыя), «Бенфiка» (Партугалiя)—«Дынама» (Румынiя), «Сцяўа» (Румынiя)—«Севiлья» (Iспанiя), «Шахцёр» (Украiна)—«Нансi» (Францыя), «Бардо» (Францыя) —«Асасуна» (Iспанiя). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Кубку свету ў падмаскоўным Крылацкiм беларускiя велагоншчыкi здабылi на трэку дзве сярэбраныя ўзнагароды |
|