21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Абмеркаваны меры па ўдасканаленню дзяржпалiтыкi ў сферы адукацыi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з членамi Рэспублiканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў.

На нарадзе былi абмеркаваны важныя пытаннi i праблемы, якiя маюцца ў сферы вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi i якiя патрабуюць усебаковага абмеркавання i практычнага вырашэння. Адна з iх — няпростая кадравая сiтуацыя ў вышэйшых навучальных установах. Паводле слоў А. Лукашэнкi, у ВНУ «памяншаецца колькасць выкладчыкаў, што маюць навуковыя ступенi i званнi», а ў «маладых спецыялiстаў панiжаецца цiкавасць да навуковай кар’еры i выкладчыцкай працы».

Наступная праблема датычыцца структуры вышэйшай адукацыi, эфектыўнасцi правядзення ўступнай кампанii. Паводле слоў А. Лукашэнкi, у грамадстве працягваюць гучаць крытычныя заўвагi адносна ўступнай кампанii гэтага года, у тым лiку i той яе часткi, што датычыцца правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання. На яго думку, падчас вызначэння ведаў абiтурыента ў вынiку тэсцiравання не ўлiчваюцца многiя якасцi будучага студэнта.

Сярод iншых праблем, якiя iснуюць у сферы вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, кiраўнiк дзяржавы назваў абгрунтаванасць дыферэнцыраваных тэрмiнаў навучання; прывядзенне аб’ёмаў i структуры падрыхтоўкi спецыялiстаў у адпаведнасць з рэальнымi патрэбамi эканомiкi; фармiраванне канструктыўнага светапогляду ў студэнцкай моладзi. Паводле слоў А. Лукашэнкi, адзiн з накiрункаў вырашэння апошняй праблемы — упарадкаванне i паляпшэнне выкладання грамадскiх i гуманiтарных дысцыплiн.

Аляксандр Лукашэнка таксама лiчыць ненармальнай сiтуацыю, калi ў асобных гiмназiях практыкуюць «адзiн урок беларускай мовы ў тыдзень i шэсць урокаў англiйскай». «Англiйскую мову трэба ведаць, але трэба ведаць i сваю родную мову», — дадаў кiраўнiк дзяржавы.

Былi ўзгаданы i выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. На думку кiраўнiка дзяржавы, напярэдаднi гэтай важнай грамадска-палiтычнай кампанii неабходна прааналiзаваць эфектыўнасць усёй iдэалагiчнай i выхаваўчай працы ва ўстановах адукацыi.

Увогуле ж А. Лукашэнка падкрэслiў, што яго заўсёды насцярожвалi новаўвядзеннi ў сферы адукацыi, хоць у ёй (усё ж такi гэта не эканомiка) i магчымы радыкальныя пераўтварэннi. Спрабавалiся яны праводзiцца i ў нас, але iх прыпынiлi. Як лiчыць А. Лукашэнка, правiльна, бо, напрыклад, Расiя, якая пайшла далей, цяпер вяртаецца да таго, што было ў часы былога СССР.

Падчас свайго даклада старшыня савета рэктараў Уладзiмiр Шымаў расказаў аб дэфiцыце прафесарска-выкладчыцкага саставу. Аб тым, што лепшыя выпускнiкi не зацiкаўлены ў далейшым павышэннi якасцi адукацыi, і гэта можа прывесцi да «iнтэлектуальнага крызiсу грамадства». Што рэдкiм стаў конкурс у аспiрантуру, у якую ў большасцi паступаюць «сераднякi». У якасцi аднаго з выйсцяў з сiтуацыi У. Шымаў прапанаваў павялiчыць матэрыяльную зацiкаўленасць. Згодна з рознымi варыянтамi прапаноў, грашовыя затраты абыдуцца дзяржаве ў 24,5 цi 47,7 млрд рублёў. Другая прапанова У. Шымава датычыцца пенсiйнага забеспячэння, бо «маладыя спецыялiсты павiнны ведаць, што iх чакае годная старасць». Паводле слоў У. Шымава, пасля павышэння заробкаў неабходна ўвесцi норму, згодна з якой сумяшчэнне можа быць магчымым толькi пры наяўнасцi пiсьмовай згоды асноўнага наймальнiка.

Каментуючы прапановы У. Шымава, А. Лукашэнка адзначыў, што не супраць павышэння выплат для выкладчыцкага саставу ВНУ. Аднак грошы неабходна размяркоўваць эфектыўна, «бо прафесары i дацэнты таксама не аднолькавыя». У якасцi станоўчага прыкладу ён прывёў сiтуацыю ў сферы аховы здароўя. Там быў вызначаны пералiк асоб, якiя праводзяць сапраўды складаныя аперацыi i якiм было вырашана рабiць iстотныя даплаты. Як адзначыў А. Лукашэнка, «калi хочаш шмат зарабляць, дарасцi да гэтага».

Падводзячы вынiкi нарады, А. Лукашэнка яшчэ раз падкрэслiў, што падтрымлiвацца будуць тыя, хто гэтага заслугоўвае. Ён пералiчыў меры, якiя можна прыняць для сацыяльнай падтрымкi выкладчыцкага саставу ўстаноў адукацыi. Паводле слоў, для замацавання кадраў у сферы адукацыi неабходны механiзм забеспячэння жыллём шляхам мэтавага будаўнiцтва ў кожным горадзе. Неабходна таксама распрацаваць сiстэму пазачарговага выдзялення льготных крэдытаў, першачарговага выдзялення службовага жылля, кампенсацый за здыманне жылля. Усе гэтыя прапановы павiнны будуць знайсцi адлюстраванне ў праекце дакумента аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы прафесарска-выкладчыцкага саставу i навуковых работнiкаў, якi павiнен быць унесены на разгляд Прэзiдэнта ў першым квартале наступнага года.

А. Лукашэнка таксама адзначыў, што ў выкладчыцкiм корпусе знаходзяцца людзi, якiя выкарыстоўваюць кафедру ВНУ для антыдзяржаўных мэтаў. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што «кожны выкладчык абавязаны выхоўваць павагу да дзяржавы». У сувязi з гэтым ён лiчыць, што неабходна правесцi праверку выкладання сацыяльна-гуманiтарных дысцыплiн у ВНУ, а потым з улiкам яе вынiкаў правесцi нараду.

Што ж датычыцца правiлаў прыёму ў ВНУ, то А. Лукашэнка лiчыць: тут пакуль няма крытычнай сiтуацыi, каб нешта змяняць. Аднак, улiчваючы крытычныя заўвагi, асобныя палажэннi правiлаў могуць будуць дапоўненыя. Кiраўнiк дзяржавы прапанаваў Мiнiстэрству адукацыi яшчэ раз прадумаць падыходы да стварэння тэставых заданняў, выстаўлення адзнак па iх. Ён лiчыць, што тэсты «павiнны быць не завоблачнымi, а зямнымi, разлiчанымi на нашых школьнiкаў». Таксама неабходна ўпарадкаваць прыём на папулярныя спецыяльнасцi, надаць больш увагi якаснаму адбору будучых студэнтаў, у тым лiку, магчыма, i ўспомнiць тыя часы, калi неабходна было прадстаўляць характарыстыкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з членамi Рэспублiканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика