У Беларусi сярэдняя заработная плата ў снежнi складзе каля $313
Алена ПРУС, БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў.
Ён нагадаў, што прагнозны паказчык на 2006 год складае $300. «Бюджэтная сфера таксама значна падцягнецца да гэтага паказчыка, — сказаў вiцэ-прэм’ер. — Чакаецца, што сярэднi заробак бюджэтнiкаў у снежнi складзе не менш як $275—280 у эквiваленце». Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусi дынамiчна ўзрастаюць даходы насельнiцтва i рэальная заработная плата. Так, прырост рэальнай заработнай платы па рэспублiцы ў 2006 годзе прагназуецца на ўзроўнi 15—17 працэнтаў адносна 2005 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў вiцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў
|
|