Беларускiя манеты — папулярныя
Iгар ШЧУЧЭНКА
Аб’ёмы продажу памятных манет з 2002 года штогод узрастаюць удвая
Дзесяць гадоў таму Нацыянальны банк краiны пачаў выпуск у абарачэнне памятных манет: першая з iх была прысвечана 50-годдзю ААН. А на сёння распрацавана ўжо 11 серый памятных манет i адчаканена 86 iх найменняў. На сустрэчы з журналiстамi намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Уладзiмiр Сянько зазначыў, што ўвесь тыраж разыходзiцца ўсяго за тыдзень. Тым больш, што для задавальнення попыту людзей з розным узроўнем даходу дызайны манет дублiраваны ў розных металах. Паводле даных на пачатак снежня, на ўнутраным рынку, пачынаючы з 1997 года, было рэалiзавана прыкладна 9800 залатых манет, 201 000 сярэбраных i амаль 202,5 тысячы медна-нiкелевых манет. А на знешнiм рынку з 1996 года куплена 94 350 памятных манет. У адрозненне ад манет iншых краiн, беларускiя на знешнiм рынку не залежваюцца. Як па дызайну, так i па спектру новых тэхналогiй, што прымяняюцца, наш «прадукт» выгадна адрознiваецца. Нацыянальны банк актыўна эксперыментуе ў галiне прымянення новых тэхналогiй. Так з’явiлiся манеты з аксiдзiраваннем, устаўкамi з каштоўных i штучных камянёў, эмалямi, тампадрукаваннем, мiкрашрыфтамi, з прыпрэсоўкай залатой фольгi, галаграмай i т.п. У хуткiм часе галоўны банк парадуе нумiзматаў выпускам новай манеты ў рамках мiжнародных манетных праграм. Праўда, яе тыраж будзе абмежаваны — усяго 99 штук, з якiх на ўнутраны рынак «выставяць» толькi 10 штук. Набыць навiнку змогуць толькi заўзятыя, i што самае галоўнае, багатыя калекцыянеры: кошт яе складзе каля 4 тысяч долараў ЗША. Каментуючы размовы, якiя ходзяць наконт магчымага ўвядзення ў абарачэнне купюры намiналам 200 тысяч рублёў, Уладзiмiр Сянько сказаў, што Нацбанк лiчыць гэта дачасовым.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’ёмы продажу памятных манет з 2002 года штогод узрастаюць удвая
|
|