Людзям —карысць, сабе заробакБУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ Грошы, якiя сёлета былi зароблены дзякуючы дапамозе вяскоўцам ва ўборцы бульбы, Падароскi сельскi Савет дэпутатаў выкарыстаў так: па-першае, набылi лямпачкi для вулiчнага асвятлення, а па-другое, купiлi i высадзiлi ля сквера туi.На Гродзеншчыне, у адрозненне ад iншых рэгiёнаў краiны, сёння не надта папулярныя камунальныя прадпрыемствы пры сельскiх выканкамах па аказанню паслуг насельнiцтву. Прычына, мажлiва, у тым, што ў Прынямоннi ад гэтай справы, як правiла, не адмаўляюцца сельгаспрадпрыемствы. Добра аснашчаныя тэхнiчна, яны бяруць на сябе i клопаты аб прыватных сотках. Зрэшты, рэалii такiя, што сельгаспрадпрыемства вырашае мноства сваiх вытворчых задач i ў яго не заўсёды «даходзяць рукi» да кожнага «прысядзiбнага» пытання. I тады вяскоўцу трэба расплачвацца рублём альбо моцнаградуснай «валютай» з прыватнiкам. Пры гэтым чым большая канкурэнцыя на рынку паслуг па апрацоўцы зямлi i г.д., тым, зразумела, лепей для клiента — i для яго кашалька, i з пункту гледжання своечасовасцi выканання тых цi iншых работ. Дык хiба ж павiнна тут мясцовая ўлада быць пабочным назiральнiкам? — Калегi з Мiнскай, Брэсцкай i Вiцебскай абласцей, з якiмi ў мяне была магчымасць абмяняцца думкамi, ужо не першы год працуюць у гэтым накiрунку, — расказвае старшыня Падароскага сельскага Савета дэпутатаў Ваўкавыскага раёна Сяргей Дуброўскi. — I мяне гэта зацiкавiла. Iдэю падтрымалi ў райвыканкаме, сельгаспрадпрыемства «Падароск» выдзелiла трактар, прычапны iнвентар, бульбасаджалку, а лiтаральна ў вераснi купiлi ў Лiдзе новую бульбакапалку. Малое ўнiтарнае прадпрыемства пры Падароскiм сельскiм выканкаме яшчэ ў стадыi фармiравання, але першыя крокi абнадзейваюць. Жадаючых скарыстацца «сельсаветаўскай» тэхнiкай на ўборцы бульбы аказалася вельмi многа, паколькi расцэнкi былi значна нiжэйшыя, чым у прыватнiкаў. — Каб павысiць аўтарытэт мясцовай улады, хочам поўнасцю апрацоўваць прысядзiбныя ўчасткi адзiнокiм, састарэлым, маламаёмным людзям i, у прынцыпе, усiм жадаючым, — гаворыць Сяргей Дуброўскi. — Патэлефанаваў чалавек — паехалi, выканалi работу, тут жа выпiсалi яму чэк i атрымалi грошы. У далейшым плануем аказваць транспартныя i iншыя паслугi. Заробленыя сродкi будуць выкарыстоўвацца на добраўпарадкаванне i iншыя надзённыя справы на нашай тэрыторыi. Барыс ПРАКОПЧЫК, Ваўкавыскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Грошы, якiя сёлета былi зароблены дзякуючы дапамозе вяскоўцам ва ўборцы бульбы, Падароскi сельскi Савет дэпутатаў выкарыстаў так: па-першае, набылi ля |
|