21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Будуецца вёска з усiмi выгодамi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ДРУГОЕ НАРАДЖЭННЕ

Існуе такое меркаванне (ва ўсякiм выпадку, неаднойчы даводзiлася яго чуць), што дэпутацкая актыўнасць напрыканцы адведзенага тэрмiну паўнамоцтваў пакрысе знiжаецца — людзi проста стамляюцца, таму i дазваляюць сабе «слабiнку».




Алену Острыкаву, старшыню Цiмкавiцкага сельскага Савета дэпутатаў, ведаю не першы год. Але «слабiнкi», якую яна магла б сабе дазволiць (усё ж — жанчына!), не заўважыла. Наадварот — два гады запар сельскi Савет выходзiў пераможцам раёна па сацыяльных паказчыках, за што i быў прэмiраваны аўтамабiлем «Волга». Для старшынь, якiя не маюць навыкаў ваджэння, наяўнасць аўтамабiля звычайна ператвараецца ў праблему — каго пасадзiць за руль, калi стаўка вадзiцеля ў сельвыканкаме не прадугледжана? Алена Мечыславаўна гэта пытанне для сябе даўно вырашыла — яшчэ тады, калi давялося прыняць у спадчыну старэнькi «газiк». Спачатку некалькi разоў яе падвозiў па справах муж, а потым не вытрымаў, сказаў: вучыся сама...

У жанчыне за рулём, пагадзiцеся, ёсць своеасаблiвы шарм. Але калi за дзень намотваеш дзесяткi кiламетраў, вырашаючы праблемы грэйдзiравання дарог, вулiчнага асвятлення, несанкцыянаваных звалак, новых агароджаў i г.д. i да т.п., калi з ранiцы наведваеш сям’ю, дзе дзяцей неабходна тэрмiнова забiраць ад мацi, а ўвечары вырашаеш, у якую бальнiцу адправiць паралiзаваную адзiнокую старую — тут ужо не да шарму. Для Острыкавай машына — сапраўды не раскоша, а сродак для паскарэння тэмпу жыцця. Дзякуючы ёй да мiкрараёна — «новых Цiмкавiчаў» — дабiраемся за лiчаныя хвiлiны.

Вырульваем на роўную асфальтаваную дарогу. «Ну вось, глядзiце, хiба не прыгажосць?» — пытаецца яна, i ў голасе яўна адчуваюцца ноткi задавальнення. Прама «па курсу» — новыя катэджы. Кантраст са старой вёскай настолькi вiдавочны, што першыя пяць хвiлiн не можаш адвесцi позiрк ад геаметрычна расчэрчаных заасфальтаваных вулiц, пляцовак для дзiцячых гульняў i яркiх, амаль што цацачных домiкаў. «Гэта, — гаворыць Алена Мечыславаўна, — наша будучыня. А там, — паказвае рукой у бок старой вёскi, — наша гiсторыя, нашы продкi, нашы каранi... I наша душа».

— Пасля таго, як вас выбралi на гэту пасаду, вы напэўна ж, будавалi нейкiя планы, думалi, з чаго лепш пачаць, а што адкласцi на потым...

— Пяць гадоў таму ў нас не было Дома культуры. Дакладней, iснаваў напаўразбураны будынак. Заходзiш унутр — абцасы ў дзiркi правальваюцца... А за дарогу, якая пралягала праз Цiмкавiчы, было проста сорамна. Людзi з усёй рэспублiкi едуць у музей Кузьмы Чорнага (ён знаходзiцца ў цэнтры сельсавета), а тут, прабачце, скачуць па калдобiнах i лужынах... Дарога знаходзiлася на балансе сельскага Савета, а грошай на дарожнае будаўнiцтва не было — ды яны i не выдзялялiся... Прыйшла я сюды ў красавiку 2001-га. Адразу напiсалi пiсьмо старшынi Мiнскага аблвыканкама Мiкалаю Дамашкевiчу, абмiнуўшы Капыльскi раённы выканкам (дзякуй Богу, там не пакрыўдзiлiся). Вобласць пайшла насустрач, i ўжо да канца года мы перадалi дарогу на баланс ДЭУ.

Грошай на новы клуб, як вы разумееце, таксама не было. Затое мелiся пустуючыя будынкi магазiнаў, якiя знаходзiлiся на балансе аблспажыўсаюза... Звярталася туды двойчы — i двойчы атрымлiвала адмову. Давялося зноў пiсаць пiсьмо на аблвыканкам ад iмя жыхароў сельсавета — так i так, моладзi шмат, а клуба няма. Перадайце нам былы магазiн. I нас пачулi. 20 мiльёнаў выдзелiлi з раённага бюджэту, i 100 мiльёнаў — у два этапы — з абласнога. I ўжо праз год Цiмкавiцкi дом культуры адзначыў наваселле... Гэта калi расказваеш, здаецца, што ўсё атрымалася хутка i лёгка. На самай справе ў дасягненнi кожнай мэты неабходна настойлiвасць. Некаторыя адзiн раз пастукаюць у дзверы да вышэйстаячага начальства, атрымаюць адмову — i ўсё, сядзяць цiхенька, чакаюць, пакуль «само абломiцца». А не трэба сядзець. Адмовiлi ў адным месцы — iдзi ў iншае. Бо пад ляжачы камень, як вядома, вада не цячэ... Па нашых цяперашнiх мерках, Дом культуры ўжо малаваты. Танцавальная зала ледзь умяшчае ўсiх жадаючых — на дыскатэку збiраецца па сто чалавек i болей. Глядзельная зала на 80 месцаў таксама запаўняецца «пад завязку». На спектаклях нашага Народнага тэатра — аншлаг...

— Кажуць, вам таксама прапаноўвалi ролю ў адной з пастановак. Чаму ж не пагадзiлiся?

— Сапраўды, для першага (пасля вялiкага перарыву ў дзейнасцi нашага Народнага тэатра) спектакля складана было знайсцi артыстаў. Ну i давялося рызыкнуць. На жаль, роля аказалася не мая — там трэба было сыграць легкадумную жанчыну. А ў мяне i знешнасць салiдная, i сама я — сур’ёзная... Так што спроба не ўдалася. Але сваю лепту ў дзейнасць тэатра ўношу — перакладаю сучасныя п’есы на беларускую мову (я яе раней у школе выкладала). Вяскоўцы, дарэчы, прымаюць спектаклi на «ўра».

— Здаецца, пяць гадоў — невялiкi тэрмiн, а шмат чаго за гэты час памянялася. Ды што там пяць... Вось я была ў вас два гады таму. А цяпер Цiмкавiчы не магу пазнаць...

— У 2001-м сельскiя Саветы ў прынцыпе не павiнны былi займацца пытаннямi добраўпарадкавання i будаўнiцтва — больш увагi надавалася рабоце з людзьмi. Сёння ж, наадварот, на сельскi Савет «навешана» столькi. Я i мае калегi — лiчыце, гаспадарнiкi. Адказваем за дарогi, святло, звалкi, агароджы, рынкi, скверы... Вось чакаем, калi з’явiцца прэзiдэнцкi Указ, якi дакладна вызначыць функцыi i абавязкi сельскiх выканкамаў. Сёння мы робiм для людзей значна больш, чым пяць гадоў таму, i гэта ўжо ўспрымаецца як належнае. Глядзiце: за апошнi час добраўпарадкавалi Чарнагубаўскiя могiлкi, вывезлi адтуль больш за сотню старых таполяў — такiх, што не абхапiць, зрабiлi сучасную агароджу — невысокiя слупкi, 520 метраў па перыметру. Людзi самi вызвалiся дапамагчы, паўдзельнiчаць у суботнiках — натуральна, бясплатна. Мы наймалi толькi двух спецыялiстаў, якiя рабiлi нiжнюю кладку для агароджы — i тое за мiзэрную плату. У вынiку ўся работа разам з матэрыялам абышлася сельвыканкаму ў мiльён рублёў. А калi б пераклалi гэту справу на падрадчыка, дык не ўпiсалiся б i ў 7 мiльёнаў.

Раней на месцы нашага рынку стаялi пустуючыя будынкi, пустазелле расло вышэй за дах. А дзе пустазелле, там i звалка. Мы знеслi гэты жах, пахавалi звалку, зрабiлi капiтальную падсыпку, каб у ямы не правальвацца, разбiлi маленькi скверык i клумбы, паставiлi арэлi i лавачкi, абсталявалi прылаўкi з навесамi... Самi, сваiмi рукамi, пераварочвалi зямлю, з «падножнага» матэрыялу стваралi для людзей мiнiмальны камфорт. Я не хачу, не люблю хвалiцца. Але рыначак наш жыве — кожную нядзелю сюды наязджаюць гандляры з суседнiх вёсак, палатак 15—20, людзi нясуць на продаж прадукты з уласнага падворка...

— Ваш сельвыканкам быў адным з «першапраходцаў» у арганiзацыi камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства... Ну i як, пайшлi справы?

— Складанае гэта пытанне. Цяжка без дзяржаўных датацый прыходзiцца. Мы большасць паслуг аказваем насельнiцтву бясплатна — тыя ж пашы падкошваем, пустуючыя сядзiбы ў маленькiх вёсках, дзе жывуць адны старыя. Зiмой расчышчаем вулiцы — зрабiлi такую рыдлёўку-«самапал», прычапiлi спераду да трактара... Нармальна!..

Паколькi КУП мае статус юрыдычнай асобы, мы павiнны рэгулярна плацiць работнiкам фiксаваную зарплату. А прыбытак у КУПа — сезонны, калi людзям трэба зямлю заараць, бульбу пасадзiць. Зiмой жа — застой. Адкуль прыбытку ўзяцца?.. Зараз на дзяржаўным узроўнi разглядаюцца прапановы, каб усiм наваствораным КУПам выдзялялi пачатковы капiтал, тэхнiку, пазбаўлялi iх ад некаторых падаткаў... А што ж рабiць тым, хто даўно ўжо працуе? Тэхнiка старэнькая, прыбытак мiзэрны... Больш тонка трэба падыходзiць тут да падатковай палiтыкi, таму што трымаюцца сённяшнiя КУПы толькi на энтузiязме.

— Вы, Алена Мечыславаўна, вясковы чалавек i ўсё жыццё так цi iнакш былi звязаны з вёскай. Як ацэньваеце ўзровень дабрабыту сваiх землякоў?

— Я думаю, што ён паляпшаецца. Глядзiце — раней крынiцай даходаў вяскоўца была карова. Цяпер людзi кароў здаюць, таму што могуць пражыць i на зарплату. Скажам, у нашай гаспадарцы — ЗАТ «Капыльскае» — сярэднi заробак каля 500 тысяч. У аўтапарку — 400 тысяч. Нядрэнна зарабляюць вясковыя настаўнiкi... Дадайце да гэтага даход з прысядзiбнага ўчастка, гаспадаркi... Сацыяльныя стандарты на тэрыторыi сельсавета выконваюцца на сто працэнтаў. У Цiмкавiчах патрэбы людзей задавальняюць некалькi магазiнаў — гаспадарчы з прамтаварным, прадуктовы, хлебны i гароднiнны. У наступным годзе з’явiцца яшчэ адзiн у старой частцы вёскi, i магазiн-кафэ ў новым мiкрараёне — яго пабудуе ЗАТ «Капыльскае». Паколькi ў гаспадаркi ёсць свой цэх перапрацоўкi, у магазiне можна будзе купiць каўбасы i вяндлiну ўласнай вытворчасцi.

Адтоку людзей у нас практычна не адбываецца. Канешне, закончыўшы сярэднюю школу, моладзь едзе атрымлiваць далейшую адукацыю. Але ж i вяртаюцца многiя. Такой з’явы, як пустуючыя хаты, у Цiмкавiчах няма — жыллё купляюць. Вось нядаўна з Мiнска пераехалi дзве маладыя сям’i. Адна ўжо засялiлася, займаецца пераабсталяваннем дома. Другая афармляе дакументы. Ды i ў новым мiкрараёне, дзе пабудаваны 41 катэдж, будуць жыць у асноўным маладыя людзi.

— Вось з’явяцца аграгарадкi — i што, усе адразу вырашаць застацца ў вёсцы?

— Я не хачу гаварыць пра iншыя сельсаветы, але ў нас застануцца многiя. I справа не толькi ў новых домiках, хоць гэта велiзарны падарунак вяскоўцам ад дзяржавы, i маса праблем такiм чынам здымаецца. Немалаважна i тое, што людзi, якiм выдзяляецца жыллё, ужо маюць працу ў ЗАТ «Капыльскае» — яно ж з’яўляецца i заказчыкам забудовы, так што з працаўладкаваннем пытанняў таксама няма... Адзiн домiк выдзелiлi маладому ўчастковаму, яшчэ адзiн — работнiку культуры. Гэта ж не справа, калi вясковы ўчастковы жыве ў райцэнтры, а на сваiм участку бывае наездамi. Ён жа павiнен усё пра ўсiх ведаць, дыхаць нашым паветрам.

Вёска Цiмкавiчы поўнасцю газiфiкаваная, аўтобусныя зносiны з Капылём цудоўныя. Ёсць тут свой садок, сярэдняя школа, бальнiца. У прынцыпе, нам пашанцавала.

— Але ж было ў некаторых гаспадарках i такое: домiк выдзелiлi, чалавек пажыў год, потым звольнiўся з работы, перабраўся ў сталiцу. А жыллё за iм засталося.

— Жыллё ў новым мiкрараёне — выключна сацыяльнае, i гэта абсалютна правiльна. Працуеш у гаспадарцы — карыстаешся жыллём. Звальняешся — высяляешся. Калi i дзецi застануцца працаваць у гаспадарцы, жыллё пераходзiць да iх. Не застануцца — што ж, будуць шукаць новае, у iншых месцах. Па-мойму, гэта справядлiва.

Домiкi выдзяляюць тым, хто стаiць на чарзе ў «Капыльскiм» на паляпшэнне жыллёвых умоў. Гэта не абавязкова вядучыя спецыялiсты — жыллё ў новым мiкрараёне давалi сёлета i механiзатарам, i даяркам. Былi цiкавыя выпадкi — людзi адмаўлялiся ад прыватнага жылля, каб атрымаць гэта, сацыяльнае — настолькi былi ўражаны высокай якасцю i прыгажосцю новых пабудоў. Дарэчы, сельскi Савет мае права хадайнiчаць перад ЗАТ «Капыльскае» аб выдзяленнi жылплошчы. Напрыклад, цяпер мы хадайнiчаем за сям’ю, дзе жонка — выхавальнiца дзiцячага садка, а муж — свяшчэннiк. У iх трое дзетак. I старшыня райвыканкама наша хадайнiцтва падпiсаў.

Ёсць, канешне, у гэтага «медаля» адваротны бок. Пажылыя людзi, вяскоўцы, якiя ўсё жыццё адпрацавалi ў калгасе, падыходзяць да мяне i пытаюцца: «Чаму ж маладым — усё i адразу? А нам?». Iм крыўдна... Тлумачу, што робiцца гэта для будучынi вёскi, каб не вымерла, каб жыццё ў ёй працягвалася. Каб калi не старым — дык дзецям i ўнукам жылося лепш: з усiмi выгодамi, з газам i водаправодам, з асфальтаванымi дарожкамi да самага дома, з цырульняй i хiмчысткай... Хiба можна на моладзь з-за гэтага крыўдаваць? Жыццё ж не можа стаяць на месцы...

— Алена Мечыславаўна, а вы хацелi б, каб вашы дзецi засталiся жыць у вёсцы?

— Я была б не супраць, каб яны атрымалi вышэйшую адукацыю i вярнулiся сюды добрымi спецыялiстамi. У нас ёсць усё, каб нармальна жыць i працаваць. Няма хiба што басейна. Але ён ёсць у Капылi — мы, дарэчы, ездзiм туды ўсёй сям’ёй.

Наталля КАРПЕНКА,

Капыльскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Існуе такое меркаванне (ва ўсякiм выпадку, неаднойчы даводзiлася яго чуць), што дэпутацкая актыўнасць напрыканцы адведзенага тэрмiну паўнамоцтваў пакр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика