«Дыстанцыя» не для слабых
Святлана ЯСКЕВIЧ
У Брэсцкай вобласцi зарэгiстравана 3743 кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Пяцьдзесят чатыры прэтэндэнты сышлi з перадвыбарнай дыстанцыi па розных прычынах. Адны прынялi такое рашэнне самастойна i напiсалi адпаведныя заявы, iншыя атрымалi адмовы ад камiсiй, бо былi дапушчаны грубыя памылкi ў пададзеных дэкларацыях або парушэннi пры зборы подпiсаў.
Брэсцкая гарадская выбарчая камiсiя выдала дакументы аб рэгiстрацыi 78 кандыдатам у дэпутаты гарадскога Савета. У 12 выбарчых акругах зарэгiстравана па аднаму кандыдату, у астатнiх 28 — па два i па тры. Паводле слоў старшынi гарадской камiсii Васiля Снiтко, дваццаць грамадзян не прайшлi працэс рэгiстрацыi. Восем чалавек напiсалi заявы аб добраахвотным сыходзе з дыстанцыi, а дванаццацi камiсiя адмовiла з-за розных парушэнняў. Сярод кандыдатаў у гарадскi орган прадстаўнiчай улады ёсць i пенсiянер 1942 года нараджэння, i 21-гадовы студэнт ВНУ. Большасць прэтэндэнтаў на дэпутацкiя мандаты працуюць у сферы адукацыi i аховы здароўя, але ёсць i беспрацоўныя, будаўнiкi, прадпрымальнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкай вобласцi зарэгiстравана 3743 кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Пяцьдзесят чатыры прэтэндэнты сышлi з перадвыбарнай дыстанцыi па розных |
|