21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падатковыя вылiкi будуць рабiцца па месцы асноўнай работы

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Гэтую навiну паведамiла журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Ларыса Кандратава.

Сёлета маёмасныя i сацыяльныя падатковыя вылiкi робяць непасрэдна падатковыя органы. Аднак, каб атрымаць гэтую падатковую льготу, грамадзяне павiнны чакаць увесь год, у пачатку наступнага года запаўняць дэкларацыю аб сукупным гадавым даходзе i толькi вясной можна будзе атрымаць назад пераплачаныя ў бюджэт падаткi. Для грамадзян такi механiзм аказаўся нязручным i ў iнспекцыi было накiравана шмат скаргаў ад падаткаплацельшчыкаў.

Кiраўнiцтва падатковай галiны вырашыла выправiць становiшча. Цяпер усе падатковыя вылiкi ў 2007 годзе магчыма будзе атрымаць па месцы асноўнай работы. Калi гэта немагчыма, тады грамадзянiн можа скарыстацца падатковай iльготай непасрэдна ў падатковай iнспекцыi пасля падачы дэкларацыi аб сукупным гадавым даходзе.

Другiм слушным новаўвядзеннем у наступным годзе стане тое, што падатковым агентам ужо не трэба будзе падаваць звесткi па-датковым органам аб даходах плацельшчыкаў падаходнага падатку. Сёлета такiя звесткi падавалiся падатковымi агентамi аб усiх даходах у iнспекцыi штоквартальна. Бухгалтэрыям прадпрыемстваў зараз стане «жыць» значна лягчэй.

Трэцiм момантам з’яўляецца спрашчэнне парадку дэкларавання даходаў, атрыманых на працягу года. Гэта датычыцца даходаў, атрыманых з-за мяжы, за мяжой i ад iншых фiзiчных асоб. Сёлета дэкларацыi запаўняюцца на працягу 30 дзён з моманту атрымання такiх даходаў, плюс падаецца яшчэ адна дэкларацыя аб сукупным гадавым даходзе. У наступным годзе запаўняць дэкларацыi пасля атрымання даходаў з-за мяжы, за мяжой i ад iншых фiзiчных асоб на працягу года ўжо не трэба. Запаўняецца толькi адна дэкларацыя аб сукупным гадавым даходзе па вынiках года i падаецца ў падатковыя iнспекцыi да 1 сакавiка.

У наступным годзе будзе iстотна спрошчаны парадак выплаты экалагiчнага падатку. Сёлета падлiк i выплата такога падатку ажыццяўляецца штомесячна. У адпаведнасцi з законапраектам падлiк падатку будзе ажыццяўляцца ў пачатку года, згодна з дзеючымi нарматывамi выкiдаў у навакольнае асяроддзе. Плата падатку будзе рабiцца кожны месяц у памеры 1/12 часткi ад падлiчанай сумы падатку. Па вынiках года, згодна з фактычнымi выкiдамi, будзе ажыццяўляцца пераразлiк.

Законапраектам адмяняецца спагнанне спецыяльнага падатку на даходы ў выглядзе дывiдэндаў. Адмена падатку на дывiдэнды датычыцца толькi суб’ектаў гаспадарання нашай дзяржавы. Падатак на дывiдэнды замежныя юрыдычныя асобы будуць плацiць цяпер па спрошчанай схеме. Напрыклад, калi ў студзенi была праведзена выплата дывiдэндаў, то падаткi на дывiдэнды трэба будзе плацiць да 22 лютага, згодна з iснуючым парадкам платы iншых падаткаў.

Таксама прадугледжваецца ўвесцi шэраг iльгот для юрыдычных асоб па плаце падатку на нерухомасць. У прыватнасцi, прапануецца вызвалiць ад падаткаабкладання не толькi культавыя будынкi рэлiгiйных арганiзацый, але i распаўсюдзiць iльготу на такiя будынкi, якiя не завершаны будаўнiцтвам.

Экспертамi Мiнiстэрства па падатках i зборах падлiчана, што ў 2007 годзе агульная нагрузка на прадпрыемствы i насельнiцтва паменшыцца прыкладна на 0,7 працэнта.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую навiну паведамiла журналiстам у Нацыянальным прэс-цэнтры намеснiк мiнiстра па падатках i зборах Ларыса Кандратава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика