Ёлкi — на любы густ. А таксама — сасна i туя
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Тэндэнцыя года — замест навагоднiх ёлак у дамах модна ставiць сасну цi тую. Напярэдаднi галоўнага зiмовага свята лясгасы краiны плануюць нарыхтаваць для продажу каля 177 тысяч хваёвых. Толькi ў сталiцы зялёныя прыгажунi з’явяцца прынамсi ў 50 тысяч кватэрах. Гарадскiя жыхары могуць набыць дрэвы на кiрмашах, сельскiя — у мясцовых лясгасах. Можна паехаць i ў блiжэйшае ляснiцтва, заплацiць грошы, i самастойна выбраць дрэва. Кошт ёлак, дарэчы, амаль не павялiчыцца ў параўнаннi з леташнiм.
Даведка: Самыя высокiя хваёвыя лясы растуць на Вiцебшчыне, вышыня ствалоў складае 30—35 метраў, i гадоў гэтым дрэвам прыблiзна па 120—150. Каб дасягнуць аднаго метра, елачка расце 5—6 сезонаў. Самая высокая навагодняя ёлка, як i заўсёды, ужо стаiць, упрыгожаная, у Мiнску. Галоўная ёлка краiны зроблена са штучных галiнак, таму што жывую ёлку транспартаваць, а потым яшчэ i ўсталёўваць вельмi цяжка. У кватэрах сталiчных жыхароў будуць навагоднiя хваёвыя ў асноўным з лясгасаў Мiнскага раёна. Налета плануецца вырошчваць на продаж i блакiтныя елкi. Ёлку можна заказаць вышынёй... нават у дваццаць метраў Намеснiк мiнiстра лясной гаспадаркi Мiкалай Юшкевiч раiць набываць менавiта «жывую» ёлку: — Апошнiм часам беларусы схiляюцца да набыцця «штучных» хваёвых. Яны таксама прыгожыя, але ж традыцыйна ў нашых дамах перад Новым годам i Калядамi стаялi прыгажунi з лесу. Для дарослых гэта, можа, i не так цiкава, але для дзяцей жывое дрэва ў кватэры — сапраўдны цуд. Дарэчы, «прысутнасць» жывой ёлкi (i гэта даказана) станоўча ўплывае i на выхаванне дзiцяцi ў сям’i. I не трэба шкадаваць аб вырубленым дрэве. Мiкалай Юшкевiч патлумачыў карэспандэнту газеты, што ёлка, якая паступае ў продаж пад Новы год, нарыхтоўваецца ляснымi гаспадаркамi на пляцоўках, дзе i расцi яна не павiнна — на адкрытых месцах, напрыклад. Лясныя ж плошчы ўвогуле не пацерпяць — у агульным аб’ёме лясных угоддзяў дрэвы, якiя пойдуць на патрэбы навагодняга свята, складаюць мiзэрную долю аднаго працэнта. А пасля святаў на сухiя ўжо дрэвы таксама iснуе попыт, з боку сельскай гаспадаркi, напрыклад. — Цi толькi ёлку можна будзе набыць? — У лясгасах краiны можна будзе набыць для Новага года любое хваёвае дрэва. — А ёсць абмежаваннi на вышыню дрэва? — Не, чалавек можа заказаць елку нават у дзесяць, дваццаць метраў. Акрамя дзяржаўных лясгасаў, гандлююць ёлкамi i камерцыйныя арганiзацыi, можна звярнуцца i туды. Чаго катэгарычна рабiць нельга, дык гэта самавольна высякаць дрэвы. Тым больш i сэнсу няма ў гэтым, зараз зялёную чараўнiцу можна выбраць на любы густ i любую таўшчыню кашалька. За парушэнне прадугледжваецца штраф ад адной да трох базавых велiчынь, для службовых асоб — ад трох да дзесяцi. На аўтамабiльных трасах будуць знаходзiцца спецыяльныя пасты, якiм дадзена права спыняць машыны i цiкавiцца, цi няма там незаконна ссечанага дрэва. Таму i ў ляснiцтвах, i на кiрмашах вам павiнны выдаць квiток аб аплаце. А вось яловыя лапкi, якiмi таксама модна ўпрыгожваць хату, можна наламаць у лесе самастойна, бясплатна i без усялякiх штрафаў. Галоўнае, каб дрэва пасля гэтага мела належны выгляд, i не страцiла больш як трэць сваiх галiнак. Як выбраць i захаваць зялёнае дрэва Iснуе стандарт, згодна з якiм дазваляецца гандляваць ёлкамi. Як раiць Мiкалай Юшкевiч, набываючы на кiрмашы дрэва, прыглядайцеся, каб галiнкi раслi сiметрычна. Iголкi, калi правесцi па iх рукамi, не павiнны быць сухiмi i абсыпацца. У асноўным на ёлачных кiрмашах, якiя пачнуць працаваць праз два-тры днi, хваёвыя прапаноўваюцца вышынёй да аднаго, аднаго-двух i трох-чатырох метраў. Самымi папулярнымi ва ўсе гады былi ёлкi вышынёй 80—90 сантыметраў. Кошт ёлкi са склада лясной гаспадаркi i ў гандлёвай кропцы складзе, адпаведна, да 1 метра — 4800 i 8700 рублёў, 1—2 метраў — 7900 i 12 900, 2—3 метраў — 9500 i 15 100. Гэта цэны дзяржаўных нарыхтоўшчыкаў, на камерцыйных кiрмашах яны будуць большымi. Асаблiва ў апошнi дзень, 31 снежня. Таму лепш даставiць у дом ёлку раней. Каб дрэва добра прастаяла ў кватэры не тыдзень, а значна больш, галоўны спецыялiст упраўлення паляўнiчай гаспадаркi Мiнiстэрства лясной гаспадаркi Алiна Валевач дае параду: — Старайцеся набываць дрэва не ў вялiкi мароз. Пасля таго, як занеслi ёлку ў памяшканне, трэба, каб яна яшчэ крыху пастаяла альбо на лесвiчнай клетцы, у сенцах цi на балконе — калi занесцi хваёвае ў цёплую кватэру адразу ж з вулiцы, iголкi пачнуць абсыпацца. Стаяць у хаце дрэву лепш за ўсё ў вядры з пясочкам, абавязкова чыстым, i змочаным вадой. Перад тым, як уставiць дрэва, улiце ў пясок тры-чатыры лыжкi глiцэрыну альбо кiньце крыху солi i таблетку аспiрыну. Калi не будзеце забывацца штодня апырскваць галiнкi вадой, то чараўнiца з лесу будзе цудоўна адчуваць сябе амаль месяц. I на дыване i падлозе iголак не будзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэндэнцыя года — замест навагоднiх ёлак у дамах модна ставiць сасну цi тую. Напярэдаднi галоўнага зiмовага свята лясгасы краiны плануюць нарыхтаваць д |
|