21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыллё становiцца больш даступным...

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ШЧУЧЭНКА

Калi ў 2000 годзе за сярэднюю зарплату можна было купiць 0,33 метра жылля, то ў гэтым — 0,77 метра

У чэрвенi гэтага года кiраўнiк дзяржавы падпiсаў Указ № 396 «Аб долевым будаўнiцтве шматкватэрных жылых дамоў», якi ўступiў у сiлу з 1 лiпеня. Гэты дакумент, як зазначыў падчас «прамой лiнii» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Уладзiмiр Падвалоцкi, абараняе ў першую чаргу iнтарэсы дольнiкаў i ставiць прыкладна ў роўныя ўмовы як забудоўшчыка, так i дольнiка. Пры гэтым на забудоўшчыка згаданым указам былi ўскладзены новыя патрабаваннi. Па-першае, забудоўшчык абавязаны з 1 лiпеня афармляць дэкларацыю ва ўстаноўленым парадку: чалавек павiнен ведаць пра забудоўшчыка ўсё. Па-другое, забудоўшчык абавязаны па ўсiх аб’ектах мець завершаную праектна-каштарысную дакументацыю. Прычым не проста па аб’ектах, а на кожную кватэру. Усе гэтыя i шэраг iншых пытанняў перакладвалiся i на тыя аб’екты, на якiх да 1 лiпеня было пачата будаўнiцтва. Аднак якраз на апошнiх займацца дапрацоўкай дакументаў было не зусiм мэтазгодна. Гэта адзiн з момантаў, якi стаў прычынай падрыхтоўкi дапаўнення да Указа № 396, i кiраўнiк дзяржавы 18 снежня падпiсаў Указ № 729 «Аб прымяненнi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396». Асобныя палажэннi гэтага дакумента Уладзiмiр Падвалоцкi патлумачыў у гутарцы з радыёжурналiстам Максiмам Углянiцай i карэспандэнтам «Звязды».

— У дакуменце «Аб прымяненнi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396» сказана, што дзеянне Указа № 396 не распаўсюджваецца на аб’екты долевага будаўнiцтва, дазвол на вытворчасць будаўнiча-мантажных работ у адносiнах да якiх дадзены ва ўстаноўленым парадку да 1 лiпеня 2006 года, — гаворыць Уладзiмiр Падвалоцкi. — Напрыклад, будаўнiцтва аб’екта пачата ў красавiку цi маi i частку дагавораў забудоўшчык ужо заключыў з дольнiкамi. А з 1 лiпеня ён павiнен быў бы заключаць дагаворы на новых умовах, i, натуральна, у адным i тым жа доме, на адной i той жа лесвiчнай пляцоўцы два грамадзянiны нашай краiны будавалi б сабе кватэру на розных умовах. Мабыць, так было б не зусiм карэктна. Таму ў першым пункце дакумента i гаворыцца пра тое, што дагаворы, заключаныя на будаўнiцтва аб’ектаў да 1 лiпеня 2006 года, дзейнiчаюць на працягу ўказанага ў iх тэрмiну i не належаць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямi названага ўказа.

Ва ўказе гаворыцца i пра тое, што калi забудоўшчык мае доўг перад бюджэтам, значыць, ён не мае права прыцягваць сродкi дольнiкаў. Такое можа адбыцца ў арганiзацый-забудоўшчыкаў у любы момант, аднак гэта не значыць, што яны недзеяздольныя. Таму другiм пунктам у новым дакуменце сказана, што нявыплата забудоўшчыкам падаткаў, збораў (пошлiн), iншых абавязковых плацяжоў у рэспублiканскi i (цi) мясцовыя бюджэты (у тым лiку ў дзяржаўныя мэтавыя фонды), у дзяржаўныя пазабюджэтныя фонды, якая не перавышае шасцiдзесяцi дзён пасля сканчэння тэрмiну выплаты адпаведных плацяжоў, не прызнаецца запазычанасцю па дадзеных плацяжах. Гэты момант, шасцiдзесяцiдзённы тэрмiн, гаворыць аб тым, што калi забудоўшчык перавышае яго, значыць, ён становiцца быццам бы фiнансава недзеяздольным, i ў гэтым выпадку ён не мае права прыцягваць сродкi. Ва ўсiх астатнiх выпадках праца працягваецца, забудоўшчык прыцягвае сродкi дольшчыкаў.

Кiраўнiк дзяржавы, урад i мы ўдзяляем вялiкую ўвагу катэгорыi грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў: каб гэта жыллё было даступным па цане, каб грамадзяне, якiя стаяць на ўлiку, атрымалi дзяржаўную падтрымку альбо ў выглядзе льготных крэдытаў, альбо iншыя пэўныя льготы. Ва ўказе сказана, што мясцовы выканаўчы i распарадчы орган пры прыняццi рашэння аб дазволе правядзення праектна-вышукальных работ мае права вызначаць катэгорыi асоб, якiм будзе аддавацца перавага пры заключэннi дагавораў стварэння аб’ектаў долевага будаўнiцтва. Я хацеў бы гэты пункт пракаментаваць шырэй. Ва Указе № 396 сказана, што забудоўшчык не мае права адмовiць любому дольнiку, якi прыйдзе да яго, у будаўнiцтве кватэры. Гэтым любым дольнiкам можа быць i грамадзянiн, якi не стаiць на ўлiку маючых патрэбу, ён можа будаваць сабе, умоўна кажучы, другую кватэру. Мясцовы ж выканаўчы i распарадчы орган мае права сказаць забудоўшчыку, што ён, у першую чаргу, павiнен узяць людзей, якiя стаяць на ўлiку, калi апошнiя выказалi жаданне будаваць жыллё долевым спосабам. Тут аддаецца перавага менавiта грамадзянам, якiя стаяць на ўлiку.

Вельмi важны момант — па адзiнай цане аб’екта долевага будаўнiцтва. Калi фармальна прачытаць той пункт указа, дзе сказана, што цана адзiная — гэта можна зразумець дваяка: што адзiная цана i для таго, хто мае патрэбу, i для таго, хто будуе другую кватэру. Таму пунктам 8 новага ўказа сказана, што адзiная цана аб’екта долевага будаўнiцтва вызначаецца для памяшканняў аднолькавых тыпавых спажывецкiх якасцяў. I, па другое: пры будаўнiцтве жылых памяшканняў таксама ўлiчваецца тое, цi мае дольнiк патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Паўтаруся, гэта вельмi важны момант, каб грамадзянiн, якi стаiць на ўлiку маючых патрэбу, сёння будаваў сабе жыллё на больш iльготных умовах па цане, каб тут не было нiякiх дадатковых накрутак.

— Уладзiмiр Барысавiч, цi мае права забудоўшчык пасля заключэння дагавора на працягу будаўнiцтва мяняць кошт жылля?

— Што датычыцца змянення цаны, то сёння дзейнiчае дакладны парадак: яна мяняецца толькi з улiкам прагнознага iндэкса. Зараз усе ўважлiва адсочваюць сiтуацыю, якой будзе цана газа. Вытворчасць будаўнiчых матэрыялаў заснавана ў большасцi на выкарыстаннi менавiта гэтай крынiцы энергii. Будзе зменена цана газа, яна ўвойдзе ў сабекошт, адпаведна павялiчыцца i кошт будаўнiцтва жылога дома. Дарэчы, кошт будаўнiцтва жылля для грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, са студзеня 2004 года па лiстапад гэтага ў сярэднiм павялiчыўся на 42,4 працэнта. А тарыфы на прыродны газ, цеплавую i электрычную энергiю за згаданы перыяд выраслi адпаведна на 50, 60 i 56 працэнтаў. Цана на арматуру ўзрасла на 70 працэнтаў... Калi ж весцi гутарку аб даступнасцi жылля, аб кошце 1 кв. м, то можна прывесцi наступныя лiчбы. Калi з 1996 года сярэднi кошт 1 кв. м жылля ў доларавым эквiваленце вырас у 2 разы (са 186 да 389 долараў), то сярэднi заробак — у 3 разы (з 89,1 долара да 268,6 долара). Гэта гаворыць пра тое, што жыллё становiцца больш даступным для сярэдняй катэгорыi насельнiцтва. Я магу сказаць, што за 6 гадоў у нас пакупнiцкая здольнасць 1 кв. м вырасла таксама ў 2 разы: калi ў 2000 годзе за сярэднюю зарплату можна было купiць 0,33 кв. метра, то сёлета ў першым паўгоддзi — 0,77.

Сёння мы будуем шмат. Мы праводзiм аналiз з нашымi калегамi з СНД, краiн Балтыi па колькасцi ўведзенага жылля. Калi параўнаць даныя за мiнулы год, то ў Беларусi летась на 1 тысячу жыхароў было пабудавана 33 кватэры або дамы, у Германii — 32, у Латвii — 8, у Эстонii i Лiтве — адпаведна 10 i 11, у Расii — крыху больш за 20. Мiж iншым, з 1996 па 2005 год мы ў краiне павялiчылi аб’ём будаўнiцтва жылля з 1 млн 900 тысяч да 3 млн 800 тысяч кв. м. Задача ж заключаецца ў тым, каб колькасць уведзенага жылля ў 2010 годзе дасягнула 6,2 млн кв. м. Такая задача пастаўлена давядзецца шмат зрабiць, каб жыллёвую праблему для нашых грамадзян наблiзiць да завяршэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi ў 2000 годзе за сярэднюю зарплату можна было купiць 0,33 метра жылля, то ў гэтым — 0,77 метра
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика