21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У перадсвяточным гандлi будзе ўсё... толькi рыхтуйце грошы

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Напэўна, нi для каго не з’яўляецца сакрэтнай iнфармацыя, што самы прыбытковы для гандлёвых прадпрыемстваў час — гэта днi напярэдаднi Калядаў i Новага года. Тым больш што пасля 7 студзеня наступае поўны штыль, якi доўжыцца аж да «мужчынскага» i «жаночага» святаў. Вось чаму кожны снежань праходзiць для беларускага гандлю пад лозунгам барацьбы за пакупнiка.

Не стаў выключэннем i гэты год. Паводле слоў намеснiка мiнiстра гандлю нашай краiны Вячаслава Драгуна, разнастайныя мерапрыемствы па прыцягненню ўвагi пакупнiкоў распачалiся ў гандлёвых прадпрыемствах яшчэ ў лiстападзе. Усяго ў перадсвяточныя днi плануецца арганiзаваць i правесцi ў краiне больш за 1300 кiрмашоў, 6400 выстаў-продажаў i пашыраных продажаў тавараў i кандытарскiх вырабаў, каля 1000 калядных i навагоднiх распродажаў тавараў па знiжаных цэнах, больш за 600 рэкламных мерапрыемстваў i акцый з уручэннем пакупнiкам прызоў, падарункаў, арганiзацыяй латарэй i тэатралiзаваных прадстаўленняў. У Мiнiстэрстве гандлю спадзяюцца, што ў вынiку ўсiх намечаных мерапрыемстваў у тавараабарот удасца дадаткова прыцягнуць больш за 35 мiльярдаў рублёў.

Найбольшым попытам карыстаюцца сёння ў пакупнiкоў аддзелы, дзе можна набыць ёлачныя ўпрыгажэннi, штучныя ёлкi i карнавальныя касцюмы. Гандлёвымi арганiзацыямi былi закуплены сёлета больш за тысячу вiдаў ёлачных упрыгажэнняў са шкла, пластмасы i лаўсана плюс мiшура i электрагiрлянды, больш за 60 вiдаў карнавальных касцюмаў з тканiн i штучнага футра, каля 60 тысяч адзiнак штучных ёлак, соснаў i пiхтаў ад 20 сантыметраў да 3 метраў на суму каля 20 мiльярдаў рублёў.

У рознiчным гандлi прадстаўлены каля 400 найменняў сувенiрнай прадукцыi з каляднай i навагодняй тэматыкай, у тым лiку i тыя, што сiмвалiзуюць будучы год Кабана (статуэткi, свечкi, падсвечнiкi, дэкаратыўныя талеркi, вырабы з саломкi, лазы, керамiкi, фарфору, шкла, пластмасы i льновалакна, падарункавыя камплекты, баулы i г.д.).

У апошнiя гады, нарэшце, i ў Беларусi паступова «прыжываюцца» звычайныя для еўрапейскага пакупнiка навагоднiя акцыi па продажу тавараў па знiжаных цэнах. Многiя гандлёвыя прадпрыемствы знiжаюць цэны на прамысловыя тавары за кошт знiжэння гандлёвых надбавак. Хоць, як прызнаецца Вячаслаў Драгун, гэта мера ўсё роўна не можа iстотна паўплываць на знiжэнне цэн для пакупнiка, паколькi на сёння сярэднi ўзровень гандлёвых надбавак вагаецца па краiне ў розных арганiзацыях гандлю на ўзроўнi 15—16 працэнтаў. Зусiм iншая справа, калi да такiх акцый падключаюцца прамысловыя прадпрыемствы, якiя iдуць на знiжэнне адпускных цэн ад 5 да 40 працэнтаў — эканомiя атрымлiваецца для пакупнiкоў куды больш заўважная. Сёлета пайшлi на знiжэнне сваiх адпускных цэн «Элема» i «Сiвельга», «Белкельме» i «ЛеГранд», «Оцiка», «Палессе» i «Купалiнка, «Вiцязь» i Гарызонт» i многiя iншыя. А вось айчынныя харчовыя вытворцы вельмi неахвотна далучаюцца да падобных акцый. Такiх энтузiястаў можна пералiчыць па пальцах... Часцей за ўсё харчовыя магазiны, каб павялiчыць тавараабарот, проста змяншаюць свае гандлёвыя надбаўкi...

Дарэчы, Вячаслаў Драгун запэўнiў, што нiводны з харчовых тавараў не павiнен трапiць напярэдаднi святаў у разрад дэфiцытных. Мiнiстэрствам гандлю сумесна з Мiнскiм заводам iгрыстых вiн i канцэрнам «Белхарчпрам» быў узгоднены графiк пастаўкi шампанскага i iгрыстых вiн у лiстападзе—снежнi колькасцю больш за 4 мiльёны бутэлек. 3,5 мiльёна бутэлек шампанскага паступiла ўжо ў рознiчны гандаль. Акрамя таго была дасягнута дамоўленасць з беларускiмi прадпрыемствамi аб максiмальна поўным выкананнi заявак гандлёвых арганiзацый на пастаўку лiкёра-гарэлачных вырабаў. З 20 снежня на прадпрыемствах грамадскага харчавання распачынаецца перадсвяточны гандаль кулiнарнымi, булачна-кандытарскiмi вырабамi i паўфабрыкатамi ўласнай вытворчасцi. Усяго запланавана выпусцiць больш за 500 тон кулiнарных, кандытарскiх вырабаў i паўфабрыкатаў. У перадсвяточныя днi прадугледжана работа гандлёвых аб’ектаў па асаблiваму рэжыму (без абедзенага перапынку i выхадных дзён). З 18 снежня i да 8 студзеня забараняецца закрываць магазiны i аб’екты грамадскага харчавання на рамонт, пералiк тавараў i санiтарныя днi. З 15 снежня ўсе кафэ i рэстараны, якiя абслугоўваюць карпаратыўныя навагоднiя вечарыны, працуюць да 6 гадзiн ранiцы. Навагоднюю ноч у аб’ектах грамадскага харчавання змогуць правесцi 120 тысяч беларусаў, у тым лiку ў Мiнску — 29 тысяч чалавек.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, нi для каго не з’яўляецца сакрэтнай iнфармацыя, што самы прыбытковы для гандлёвых прадпрыемстваў час — гэта днi напярэдаднi Калядаў i Новага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика