21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэпарцёр атрымаў заданне... Прайсцi тэхагляд аўтамабiля

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Бадай, адна з галоўных тэм, якая цяпер абмяркоўваецца сярод аўтааматараў — гэта тэхагляд транспартных сродкаў. У параўнаннi з «правiламi гульнi», якiя дзейнiчалi ў савецкi час i яшчэ некалькi гадоў таму, засталася хiба што неабходнасць медыцынскай даведкi, а да ўсiх астатнiх працэдур вадзiцелям трэба яшчэ прызвычаiцца. Зрэшты, права на нейкае паслабленне няма.

Па нялепшай звычцы многiя з нас адкладваюць на заўтра тое, што можна было зрабiць сёння, а то i ўчора. Мяркуйце самi. Калi ў лютым сёлетняга года па Гродзенскай вобласцi было выдадзена ўсяго каля тысячы дазволаў на допуск да кiравання тэхнiчна спраўным аўтатранспартам (з гэтага часу адпаведныя функцыi перададзены ад ДАI рэспублiканскаму ўнiтарнаму прадпрыемству «Белтэхагляд»), то ў лiстападзе на станцыях дыягностыкi пабывала ўжо прыкладна 13,5 тысячы машын. А ў снежнi iх будзе, верагодна, больш за 15 тысяч.

Многiя аўтаўладальнiкi, у тым лiку i аўтар гэтых радкоў, не ўлiчылi наступнае новаўвядзенне. Прайшоўшы тэхагляд, скажам, у сакавiку, машына ва ўзросце дзесяць i больш гадоў у адпаведнасцi з цяперашнiмi патрабаваннямi павiнна быць прадстаўлена на станцыю дыягностыкi не ў любы перыяд наступнага каляндарнага года, як было раней, а не пазней за дванаццаць месяцаў пасля папярэдняга тэхагляду. Чакаем да апошняга моманту, а ў вынiку — стоўпатварэнне. Да таго ж, новым заканадаўствам павышана адказнасць станцый дыягностыкi за якасць ацэнкi тэхнiчнага стану транспартных сродкаў i, адпаведна, больш часу iдзе на праверку кожнага канкрэтнага аўтамабiля. У сярэднiм за гадзiну праз дыягнастычную лiнiю праходзяць тры аўтамабiлi, а за дзень гродзенская станцыя пры звычайным рэжыме работы здольна абслужыць усяго каля трыццацi машын.

Чэргi на станцыях дыягностыкi ў апошнiя тыднi займаюць задоўга да пачатку iх работы. У другой палове дня на адной з гродзенскiх станцый, куды прыехаў, у мяне не было ўжо нiякiх шанцаў. Зрабiўшы высновы, на наступны дзень накiроўваюся туды ж зацемна. Яшчэ няма i сямi гадзiн ранiцы, а наперадзе ўжо чарга з прыкладна дваццацi машын. Прыехаў бы на гадзiну пазней i ты ўжо сёння «лiшнi». На некаторых станцыях, кажуць, нават талоны выдаюць на пэўную колькасць машын, павялiчваюць працягласць рабочага дня, але сiтуацыя ўсё роўна застаецца вельмi напружанай i, канешне, нервовай. Паколькi лiтаральна з першага дня 2007 года супрацоўнiкi ДАI ўжо не проста нагадаюць вадзiцелю аб неабходнасцi праходжання тэхагляду, а строга пакараюць пры яго адсутнасцi.

Патрабаваннi да тэхагляду, як пераканаўся карэспандэнт «Звязды», сталi i сапраўды больш жорсткiмi, чым раней. Яго ўжо не пройдзеш з пратэрмiнаванымi вогнетушыцелем, аптэчкай. Зрэшты, гэтымi рэчамi аснасцiць свой легкавiк няцяжка. Куды больш праблематычна, найперш у фiнансавым плане, пазбавiцца ад iржы кузава ўладальнiкам тых жа дваццацiгадовых «Жыгулёў» цi «Масквiчоў»: затраты на рамонт, калi сам не спецыялiст, могуць быць роўнымi рыначнаму кошту гэтых «колаў». Таму цалкам верагодна, што людзi, якiя не маюць магчымасцяў гэта выканаць, будуць вымушаны карыстацца выключна грамадскiм транспартам.

Дарэчы, пэўнай катэгорыi гродзенскiх аўтааматараў, каб прайсцi тэхагляд у родным горадзе, трэба было з’ездзiць у ... Мiнск. Гэта датычыцца тых машын, а iх нямала, якiя аснашчаны газабалоннымi ўстаноўкамi галандскай вытворчасцi. Справа ў тым, што ў абласным цэнтры на сёння правяраюць навагрудскае, iтальянскае газавае аўтаабсталяванне, а вось галандскае — не. А без гэтага тэхагляд на станцыi дыягностыкi не пройдзеш. Парадокс: людзi гатовы плацiць за праверку сваiх газавых сiстэм, i ў сталiцы гэта робiцца, а вось у горадзе над Нёманам — праблема. Хоць «галандцаў» тут шмат i з’явiлiся яны зусiм не ўчора. Дык чаго ж не хапае: адпаведных спецыялiстаў альбо жадання наладзiць гэту працэдуру ў Гродне i тым самым пакiдаць заробак не ў Мiнску, а ў сябе? Пакуль жа аўтаўладальнiкi вымушаны альбо трацiць грошы i час на трохсоткiламетровую паездку ў сталiцу, альбо пазбаўляцца газавага балона i карыстацца толькi бензiнам.

I яшчэ адно назiранне. Таму, хто не прайшоў тэхагляд з першай спробы, даецца час на ўстараненне выяўленых недахопаў, прычым, на тых жа станцыях дыягностыкi займацца рамонтам забаронена. Логiка ў гэтым, канешне, ёсць, аднак чаму б для зручнасцi вадзiцеляў не абсталяваць на станцыях iнфармацыйныя стэнды з каардынатамi спецыялiстаў, якiя маюць лiцэнзii на выкананне тых цi iншых вiдаў рамонтных работ?

Зрэшты, шмат хто, мусiць, прадугадваючы праблемы з тэхаглядам, iдзе вельмi «коўзкiм» шляхам. Па стану на пачатак снежня ў вобласцi ўжо ўзбуджана каля сотнi крымiнальных спраў па фактах фальшывых сертыфiкатаў аб праходжаннi дзяржаўнага тэхнiчнага агляду транспартных сродкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бадай, адна з галоўных тэм, якая цяпер абмяркоўваецца сярод аўтааматараў — гэта тэхагляд транспартных сродкаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика