Зямля Мядзельшчыны будзе адчужацца па асобаму статусу?
Сяргей КУРКАЧ, Мiнск—Мядзел
Аб неабходнасцi такiх мераў выказаўся на пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi старшыня КДК краiны Зянон Ломаць.
Старшыня камiтэта выказаў прапанову аб тым, што было б мэтазгодным увогуле забаранiць будаўнiцтва i рэканструкцыю аб’ектаў на агульнай падставе на адлегласцi да 500—1000 метраў ад азёр нарачанскай групы. Магчыма, ажыццяўляць такое будаўнiцтва трэба толькi з дазволу Савета Мiнiстраў краiны або кiраўнiка дзяржавы. На думку Зянона Кузьмiча, права куплi аб’ектаў нерухомасцi ў прыазёрнай зоне нарачанскага рэгiёна павiнна застацца толькi ў дзяржавы. «Наша комплексная праверка Мядзельшчыны выявiла выпадкi самавольнага будаўнiцтва катэджаў, гаражоў, лазняў i гаспадарчых пабудоў, — адзначыў Зянон Ломаць. — Сустракаюцца хiтрыя схемы, калi фiзiчнай асобай купляецца старая пабудова, дзе потым узнiкае «выпадковы» пажар, а ў вынiку на беразе возера будуецца вялiкi асабняк». Паводле меркаванняў экспертаў КДК, такiя шыкоўныя загарадныя дамы будуюцца багатымi людзьмi з мiнскай прапiскай на захопленых землях «паўбандыцкiм» чынам. Сёння па гэтых фактах ажыццяўляецца дадатковая праверка, бо не выключаецца факт наўмыснага падпальвання старых пабудоў з мэтай узвядзення новых будынкаў у прыбярэжнай паласе возера Нарач. Матэрыялы па падобных фактах незаконнага будаўнiцтва зараз накiраваны для прававой ацэнкi i рэагавання ў пракуратуру Мядзельскага раёна. Сёлета землеўпарадкавальнай службай Мядзельскага раёна выдадзена грамадзянам 247 прадпiсанняў, якiя датычацца мэтавага выкарыстання зямельных участкаў. Згодна з атрыманымi загадамi, на тэрыторыi 157 участкаў гаспадары павiнны завяршыць будаўнiцтва жылых дамоў, а ў 8 выпадках — пачаць iндывiдуальнае будаўнiцтва. Зараз па выяўленых выпадках службай канфiскавана 29 зямельных участкаў агульнай плошчай 5 га, дзе будаўнiцтва жылых дамоў так i не было пачата. Усе канфiскаваныя ўчасткi знаходзяцца ў водаахоўнай зоне рэгiёна. Паводле iнфармацыi начальнiка Мядзельскай раённай землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Леанiда Яворскага, за апошнi час у раёне было пераразмеркавана 25 зямельных участкаў, з якiх — 3 пустыя надзелы, а ў 22 выпадках зямельная «ракiроўка» адбылася праз механiзм куплi-продажу аб’ектаў не завершанага будаўнiцтвам жылых дамоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб неабходнасцi такiх мераў выказаўся на пасяджэннi калегii Камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi старшыня КДК краiны Зянон Ломаць |
|