Хто валодае 5 тысячамi пустуючых дамоў?
Аляксандр ПУКШАНСКI
У Вiцебскай вобласцi не ўстаноўлены ўладальнiкi каля 5 тысяч вясковых дамоў, дзе нiхто не жыве. Усяго ў Прыдзвiнскiм краi звыш 13 тысяч такiх будынкаў. Большасць iх гаспадароў заявiлi мясцовым уладам, што збiраюцца прывесцi будынкi i дваравыя пабудовы ў парадак.
Сёлета ў рэгiёне было разбурана больш за 2,3 тысячы старых жылых дамоў. На разбор аднаго такога дома своечасова выдзялялася па 600 тысяч беларускiх рублёў. На месцах кiраўнiкi Саветаў розных узроўняў адзначаюць, што ў большасцi выпадкаў гэтай сумы дастаткова. У наступным годзе на разбурэнне старых прыватных дамоў плануецца выдзелiць мiнiмум каля паўмiльярда рублёў. У гэтым накiрунку заканадаўчая i выканаўчая ўлады супрацоўнiчаюць паспяхова. Нядаўна старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў падняў наступную праблему: а што рабiць са шматпавярховымi дамамi (вышынёй у 2—3 паверхi), якiх шмат пабудавалi ў вёсцы ў савецкiя гады? Большасць з iх не могуць быць адноўлены, але ж парадак iх разбурэння пакуль што не распрацаваны. А пры гэтым такiя будынкi, мякка кажучы, кепска глядзяцца на фоне аднаўляемых вясковых вулiц. На жаль, ёсць пэўныя юрыдычныя праблемы, каб перадаць такiя будынкi, напрыклад, прадпрымальнiкам. Яшчэ не кожны пажадае патрацiць вялiкiя грошы, каб аднавiць старыя «шматпавярхоўкi», бо прасцей пабудаваць новыя. Ды i дзелавыя людзi, як паказвае практыка, пакуль што не вельмi зацiкаўленыя адкрываць вытворчасць у аддаленых i неперспектыўных вёсках. Іншая справа — у аграгарадках.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiцебскай вобласцi не ўстаноўлены ўладальнiкi каля 5 тысяч вясковых дамоў, дзе нiхто не жыве. Усяго ў Прыдзвiнскiм краi звыш 13 тысяч такiх будынкаў |
|