21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...Час сеяць. I бачыць усходы

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэпартаж з колаў

Што нi кажы, зiма, а тым больш канец снежня, не лепшы час для «падарожжаў» — кароценькi дзень. А вось шлях на гэты раз — быў доўгi. Ды i немэтазгодны (спачатку здавалася): ехаць за блiзкi свет, на мяжу з Украiнай, каб уручыць там сцiплы веласiпед...

Але ж наш падпiсчык, чытач (прычым досыць сталага веку) выйграў яго i атрымаць хацеў — дазваляе надвор’е цяпер карыстацца. Да таго ж мы даўно i дакладна ведалi, што Гомельшчына не Мiншчына: не багата там нашых падпiсчыкаў. У аддзяленнi сувязi Шарпiлаўка толькi два, прынамсi. Дык чаму б не туды нам i ехаць? Чаму не там расказваць пра газету i шукаць ёй новых прыхiльнiкаў?

...У сельскiм Доме культуры было шумна i досыць шматлюдна: нас чакалi, скажам адразу, ну вельмi прыгожыя людзi! Прыйшлi на сустрэчу вучнi i настаўнiкi размешчанай па-суседству школы, паштавiкi, вяскоўцы. Самыя смелыя з задавальненнем дапамагалi ўпрыгожваць залу, надзiмаць паветраныя шарыкi. А ўжо як слухалi! I не папярэджвалi ж мы, што потым, напрыканцы сустрэчы, будзе вiктарына, а (дзецi асаблiва) з лёту «злавiлi», запомнiлi ўсё: i ўзрост «Звязды», i чаму яна так называецца, i якiх узнагарод удастоена, i на чым друкавалася ў гады Вялiкай Айчыннай, i пра што пiша зараз...

Зазначым, што расказвалi пра гэта не толькi мы. Дапамог уладальнiк прыза Дзянiс Адамавiч Заiка (на здымку). На жаль, не такi i вялiкi ў яго «стаж» сяброўства, — выпiсваў некалi iншую газету. А потым (дзялiўся) стаў заўважаць, што атрымае свежы нумар, разгорне, а «каб патрэбнага — дык нiчога няма». Паскардзiўся на гэта паштальёнцы. Тая параiла выпiсаць «Звязду».

— Вось гэта, — прызнаваўся Дзянiс Адамавiч, — надоўга ўжо! Бо «Звязда»...

Тут ён здзiвiў — i нас, i ўсiх прысутных — стараславянскай моваю выдаў... Што ў перакладзе на нашу азначала — прыгожая газета, блiзкая да людзей, да зямлi... Усеабдымная. Толькi чытай.

Чытаць, як высветлiлася, наш падпiсчык любiць, хоць «унiверсiтэтаў не канчаў» — працаваў трактарыстам, рабочым у будаўнiчай брыгадзе, на пiлараме.

Апроч гэтага — як расказаў сам, як казалi пра яго iншыя — Дзянiс Адамавiч лепшы ў акрузе «здабытчык»: першым заўсёды назбiрае шчаўя, грыбоў, наловiць рыбы. Так што новы веласiпед «каньком яму будзе» — 72 як нiяк, ногi ўжо не тыя i спрыт не той.

Але ж меў падпiсчык i просьбу да нас. Iншыя, казаў, знаёмяць чытачоў з карэспандэнтамi, а «Звязда» — не. Такiм чынам, па прозвiшчах, «па почырках» людзей ведаеш, а вось хто як выглядае...

Што было адказаць?.. Налета — дзевяноста гадочкаў нашай газеце! Мо, i наважыцца тады паказаць свае «твары». А хутчэй за ўсё — не... Бо, згадзiцеся, папярэднiкi нашы, журналiсты, што працавалi раней i ў куды больш цяжкiя часiны, заслугоўваюць гэтага больш. Мы ж...

Мы ў чарговы раз i з болем адзначылi, што ў школе вёскi Шарпiлаўка ўсе прадметы выкладаюцца па-руску, што наша, беларуская мова, вывучаецца, «як... не наша» i з намi гаварыў на ёй хiба што падпiсчык «Звязды» ды пара людзей яшчэ... Што вёска гэта — радзiма Анатоля Грачаннiкава — пацiху вымiрае: было 380 дамоў, засталося («жывых») 160, у школе, разлiчанай, без малога, на 400 вучняў, займаюцца 63.

Яшчэ, расказвалi, тут уперад свая гаспадарка была. Зараз — не, «узбуйнiлi», аб’ядналi разам чатыры суседнiя, i ў Шарпiлаўцы толькi брыгада. Добра яшчэ, што абласны дзiцячы санаторый побач — у людзей працаздольных засталася магчымасць работы. Хоць часта i па iншай спецыяльнасцi. У пенсiянераў жа...

— Цудоўна, — зазначаў старшыня сельскага Савета сп. Гарленка, — што будуюцца ў нас аграгарадкi. Але ж вёсак у краiне куды болей, i ўсюды жывуць яшчэ людзi, якiя пасля вайны, «за палачкi» на сабе аралi, на сабе баранавалi. Нельга пакiдаць iх сам-насам са старасцю, з хваробамi. Па суседству, у Дзятлавiчах, ёсць палаты сястрынскага догляду. Адзiнокiх, нямоглых можна ўладкаваць. Ды не кожны на гэта згаджаецца. У нас на краi сельсавета за 30 кiламетраў адсюль 12 чалавек у вёсцы жыве. Усiм пад, а то i за 80, а з хаты сваёй нiхто iсцi не хоча.

Адпаведна — клопат пра гэтых людзей (i многiх, многiх iншых — напрыклад, дроў прывезцi, хлеба, парадак падтрымаць, пахаваць чалавека, калi Бог забярэ) кладзецца на плечы сельскага Савета.

— Дапамагае «Звязда» нашаму брату, — працягваў Вiктар Iванавiч. — Выпiсваем, чытаем. У газеце — цэлая газета пра нас. I вопыт ёсць, i праблемы. Сумесна iх лягчэй вырашаць. Галоўнае — не замоўчваць...

Не выключана, што «Звязду» паважаюць яшчэ i за гэта. Як зазначыла намеснiк начальнiка Гомельскага раённага вузла паштовай сувязi сп. Халiпава, з нашым выданнем паштальёны працуюць ахвотна, бо пастаянным чытачам не трэба напамiнаць, што пачалася чарговая падпiска, не трэба iх угаворваць:

— «Звязда», — гаварыла Наталля Сяргееўна, — вельмi зразумелая, вельмi блiзкая да людзей, а ў такiм выпадку адмаўляцца ад газеты не будзеш.

...У Мiнск мы вярталiся позна — цямком, мякка кажучы. I вельмi цяжка было б, калi б фары нашага аўто раз-пораз не высвечвалi знаёмыя назвы — гарадоў, райцэнтраў, мястэчкаў, вёсачак i вёсак. Не нагадвалi — «усюды людзi, усюды — жыццё». Там нашым падпiсчыкам служаць звяздоўскiя тэлевiзары i халадзiльнiкi, там чакаюць дня веласiпеды, там паклеены, выйграныя ў нас шпалеры, там свецяць люстры-жырандолi... I ўсюды — хацелася верыць — свецiць «Звязда». Як Калядны сiмвал надзеi — на дабро, на цяпло. На тое, што газета i надалей будзе сеяць — сеяць разумнае, добрае, вечнае. I хоць зрэдку ды бачыць усходы.

Валянцiна ДОЎНАР, Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ, Таццяна ЛЯЎКОВIЧ.

Мiнск—Гомель—Шарпiлаўка—Мiнск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што нi кажы, зiма, а тым больш канец снежня, не лепшы час для «падарожжаў» — кароценькi дзень. А вось шлях на гэты раз — быў доўгi. Ды i немэтазгодны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика