Дынастыя медыкаўЦёплыя пiсьмы У гэтую суботу Рыгор Паўлавiч i Нэла Мiкалаеўна Шорах адзначаюць залатое вяселле, 50 гадоў сумеснага жыцця. Гэта цудоўная, паважаная сям’я. Рыгор Паўлавiч — доктар медыцынскiх навук, прафесар, хiрург, заслужаны дзеяч навукi, вядомы чалавек у нашай рэспублiцы i за мяжой. Многiя людзi ўдзячныя яму за тое, што яго добрыя, чарадзейныя рукi выратавалi iх ад смерцi i хвароб. А колькi маладых спецыялiстаў, якiя вучылiся на яго шматлiкiх навуковых работах, ён выхаваў i навучыў!Рыгор Паўлавiч — цудоўны сем’янiн, апантаны грыбнiк i пчалавод. Яго жонка, Нэла Мiкалаеўна, таксама доктар, акулiст, яна ўсяляк старалася падтрымлiваць свайго мужа, ствараючы ўтульнасць, спакойную хатнюю абстаноўку, i выхоўваць дзяцей — сына Сяргея i дачку Iрыну, якiя таксама сталi медыцынскiмi работнiкамi. Сын Сяргей — кандыдат медыцынскiх навук, хiрург, дацэнт, пайшоў па слядах бацькi. Яго жонка Алена — урач-кардыёлаг, паважаны спецыялiст. Дачка Iрына — урач-гiнеколаг, карыстаецца вялiкiм аўтарытэтам сярод хворых. Унучка Верачка — таксама ў будучым медработнiк: вучыцца ў медiнстытуце. А яшчэ падрастае другая ўнучка — Дашачка, якая таксама марыць стаць урачом. Жадаем нашым Юбiлярам доўгiх гадоў жыцця, здароўя, шчасця i дабрабыту. Сям’я Зубавых, г. Мiнск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтую суботу Рыгор Паўлавiч i Нэла Мiкалаеўна Шорах адзначаюць залатое вяселле, 50 гадоў сумеснага жыцця |
|