21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Надбаўкi апальшчыку не маглi быць абяцаныя

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

Галiна Станiславаўна Арцiсевiч з вёскi Пескi Мастоўскага раёна другi сезон працуе апальшчыкам у мясцовым паштовым аддзяленнi. Працоўны дзень, паводле яе слоў, складае восем гадзiн. Аклад — 140 тысяч рублёў.

— А як жа з зацверджанай кiраўнiком дзяржавы мiнiмальнай аплатай працы ў 157 тысяч рублёў? За лiстапад я атрымала 125 тысяч, праўда, i ацяпляльны сезон пачаўся з 8-га чысла. Летась мне абяцалi нейкую надбаўку, але я пакуль яе не атрымлiваю. Працую другi год, але сезонна — з лiстапада па красавiк, — гаварыла заяўнiца.

Па каментарыi мы звярнулiся ў Мастоўскi РУП «Гродзенскi фiлiял РУП «Белпошта». Там папярэдне паднялi ўсе патрэбныя дакументы, пасля чаго прадаставiлi рэдакцыi падрабязныя тлумачэннi.

Галiна Станiславаўна Арцiсевiч працуе ў паштовым аддзяленнi апальшчыкам з тарыфнай стаўкай у памеры 140 148 рублёў. Яна ўстаноўлена на падставе пункта 17 раздзела 2 дадатка 2 да Умоў аплаты працы, зацверджаных загадам Гродзенскага фiлiяла РУП «Белпошта» ад 28.01.2006 г. № 67. Умовы аплаты працы распрацаваны ў адпаведнасцi з Працоўным кодэксам Рэспублiкi Беларусь i Адзiнай тарыфнай сеткай работнiкаў Рэспублiкi Беларусь, зацверджанай пастановай Мiн- працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь ад 20.09.2002 г. № 123 (у рэдакцыi пастановы ад 30.03.2004 г. № 31).

Арцiсевiч працуе апальшчыкам па працоўнаму дагавору з 8 лiстапада 2006 года, таму ёй аплачана за фактычна адпрацаваны час i праведзена даплата да мiнiмальнай заработнай платы ў суме 13 561 рубель.

ЦI можа жанчына атрымлiваць нейкую надбаўку? На жаль, не, аб чым, паводле слоў вядучага бухгалтара Мастоўскага РУП «Гродзенскага фiлiяла РУП «Белпошта» Таццяны Карась, яе папярэджвалi, прымаючы на працу.

Згодна з дадаткам да калектыўнага дагавора на 2004—2006 гады Гродзенскага фiлiяла РУП «Белпошта», у мэтах стымулявання павышэння прафесiйнага майстэрства рабочых, узмацнення iх матэрыяльнай зацiкаўленасцi i адказнасцi за якасць выконваемых работ i павышэння росту прадукцыйнасцi працы ўстаноўлена надбаўка да тарыфных ставак i акладаў за высокае прафесiйнае майстэрства. Гэта надбаўка ўстанаўлiваецца дыферэнцыявана ў залежнасцi ад квалiфiкацыi, пачынаючы з III разраду работнiка. У Галiны Станiславаўны ж тарыфная стаўка I разраду. Далей, згодна з яшчэ адным дадаткам, спецыялiстам i служачым устаноўлена надбаўка за высокiя дасягненнi ў працы. Апальшчык Арцiсевiч да гэтай катэгорыi не адносiцца. Чарговы дадатак да калектыўнага дагавора тлумачыць, пры якiх умовах выплачваецца надбаўка да заработнай платы за стаж працы ў галiне сувязi: калi выслуга дасягнула аднаго года. Агульны ж стаж Галiны Станiславаўны пакуль не дацягвае да гэтага тэрмiну (нагадаем, праца носiць сезонны характар).

Дарэчы, могуць узнiкнуць пытаннi, чым апальшчык адрознiваецца ад качагара. Калi коратка, без залiшнiх падрабязнасцяў, машынiстам (качагарам) кацельнi можа быць работнiк, якi абслугоўвае вадагрэйныя катлы з пэўнай сумарнай цеплавытворчасцю. У яго абавязкi ўваходзяць, у прыватнасцi, не толькi назiраннi за кантрольна-вымяральнымi прыборамi, пускам, спыненнем помпаў, матораў i г.д., але i чыстка арматуры i прыбораў катла. У аддзяленнi паштовай сувязi ў вёсцы Пескi ўстаноўлены воданагравальны кацёл на цвёрдым палiве (на торфабрыкеце як у дамах сельскага тыпу). Апальшчык I разраду павiнен палiць, здрабняць вугаль, падвозiць яго да печы, загружаць, займацца дробным рамонтам топак (чаго Арцiсевiч не выконвае), падтрымлiваць патрэбную тэмпературу, весцi ўлiк расходу палiва i iнш. Пасадзе, якую займае наша заяўнiца, дадалi нам, яна адпавядае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галiна Станiславаўна Арцiсевiч з вёскi Пескi Мастоўскага раёна другi сезон працуе апальшчыкам у мясцовым паштовым аддзяленнi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика