Мурык «раскачагарыўся»...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Некалькi гадзiн звычайна цiхі i пяшчотны кот трымаў у страху сваю гаспадыню-гамяльчанку, якая яго вельмi любiла.
А менавiта: як кажуць, без дай прычыны, ён пачаў кiдацца на жанчыну, кусаючы i шкрабаючы яе сваiмi вострымi зубамi i кiпцюрамi. Ад «тыгрынай» агрэсiўнасцi мурыка тая вымушана была схавацца за закрытымi дзвярыма, але гэта слаба дапамагала, бо кот заняў перад iмi пазiцыю вартаўнiка, чакаючы выхаду жанчыны з пакоя. У такой вось сiтуацыi кабета была вымушана прасiць дапамогi ў эмчээсаўцаў, i тым давялося павалтузiцца, каб злавiць яго, прымянiўшы спецыяльныя сродкi. Ката даставiлi ў ветлячэбнiцу, дзе яго правяраюць на шаленства, i калi дыягназ пацвердзiцца, яго гаспадыню чакаюць непрыемнасцi. Дарэчы, у снежнi ў Гомелi зафiксаваны ўжо тры напады хатнiх катоў на сваiх гаспадароў... НЕ ШКАДУЮЧЫ ЦЕЛА СВАЙГО... Беларускiя памежнiкi затрымалi дваiх нашых суграмадзян, якiя спрабавалi ўвезцi з тэрыторыi Украiны экстрацыйны опiюм. Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, ампулы з наркатычным рэчывам наркакур’еры схавалi ўнутры ... сваiх цел. Аднак нават такiм чынам iм не ўдалося падмануць памежнiкаў. Кантрабандыстаў затрымалi i перадалi ў рукi супрацоўнiкаў праваахоўных органаў. Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi гадзiн звычайна цiхі i пяшчотны кот трымаў у страху сваю гаспадыню-гамяльчанку, якая яго вельмi любiла
|
|