21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Парта для шкаляра

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля ВЯСЁЛКIНА

ПРАБЛЕМА РОСТУ

У магiлёўскiх школах дрэннай мэблi больш няма, сцвярджаюць спецыялiсты

Школьныя парты майго дзяцiнства былi ўздоўж i ўпоперак спiсаны формуламi i прызнаннямi ў каханнi, сцарапаныя «аўтографамi» i «ўпрыгожаны» шматлiкiмi шчарбiнкамi. Зусiм сапсаваныя экзэмпляры на канiкулах заклейвалi звычайнымi шпалерамi i пакрывалi зверху таннай фарбай i лакам... Але гэта — факты 20-гадовай даўнiны.

На жаль, новенькiя парты i дошкi ўсё яшчэ прадмет мары для большасцi магiлёўскiх школ. Ва ўпраўленнi адукацыi гарвыканкама гавораць, што няма такiх фiнансавых сродкаў, каб у адзiн момант аднавiць усю школьную мэблю i гадоў на 10 забыцца на гэту праблему. Бо заўсёды знаходзяцца «дзiркi», якiя трэба латаць у першую чаргу. Напрыклад, сёлета частка бюджэтных сродкаў, у тым лiку i «мэблевых», была патрачана на рамонт даху ў школах, устаноўку процiпажарных датчыкаў, замену сантэхнiчнага i халадзiльнага абсталявання. Нядрэнна было б, канешне, дзе-нiдзе замянiць пакрыццё падлогi, пакласцi плiтку. Нягледзячы на ўсе цяжкасцi, спецыялiсты сцвярджаюць: за мэблю ў навучальных установах абласнога цэнтра не сорамна, яна адрамантавана i знаходзiцца ў добрым стане! За апошнiя некалькi гадоў школам Магiлёва поўнасцю ўдалося пазбавiцца ад дэфiцыту вучнёўскiх сталоў, стулаў, а дзе-нiдзе i дошак. Да сёлетняга навучальнага года для мясцовых школ набыта больш як 40 класакамплектаў на суму звыш 90 мiльёнаў рублёў, 141 адзiнка спецыяльнай мэблi для камп’ютарных класаў. Сярод тых, каму падфарцiла, напрыклад, гiмназiя № 1 Магiлёва, дзе з’явiлiся 6 класаў з новенькiмi пар-тамi. У гiмназii-каледжы мастацтваў 4 кабiнеты абставiлi сучаснай мэбляй, якая рэгулюецца ў залежнасцi ад росту.

Цэны на школьную мэблю напрамую залежаць ад запытаў заказчыкаў. Галоўны пастаўшчык вучнёўскiх стулаў, сталоў i дошак у Магiлёўскай вобласцi — магiлёўскае гандлёвае прадпрыемства «Глобус-7». Яно рэалiзоўвае мэблю вытворчасцi прадпрыемства «Белвучкалектар» пры БДУ, сертыфiкаваную i на 100 працэнтаў адобраную санiтарнымi службамi. Паводле слоў дырэктара прадпрыемства Аляксандра Базуценкi, варыянт, якi найбольш раскупляецца, — якасны камплект са стала i двух стулаў розных памераў i з крышкай з пастформiнгу, аднак ён не рэгулюецца па росту. Ён абыдзецца пакупнiку ў 120 тысяч рублёў. Рэгулюемая мэбля даражэйшая на некалькi дзесяткаў тысяч. Аднамесная парта (лiтыя стол i стул) каштуе ў межах 100 тысячы рублёў. У гэтым годзе, дарэчы, яны карысталiся поспехам у гiмназiях горада. Але ў асноўным, гавораць у «Глобусе», школьную мэблю выбiраюць па прынцыпу «што танней», бо 70 працэнтаў пакупак адбываецца за кошт сродкаў папячыцельскiх саветаў школ. А вось калi багатыя бацькi захочуць памяняць свайму дзiцяцi школьную парту ў iндывiдуальным парадку, то не змогуць гэта зрабiць — навошта выдзяляцца, лiчаць педагогi, калi абнаўляць — то ўвесь клас. Самы правiльны, з пункту гледжання медыкаў, варыянт парты (з нахiленай паверхняй) школамi амаль не запатрабаваны — гэта ж 170 тысяч рублёў за экзэмпляр!

Некаторым шкалярам пашанцавала: у iх класах новыя дошкi — зялёныя, з белым «экранам» на зваротным баку, яны рассоўваюцца, пераварочваюцца, складваюцца, з асаблiвай паверхняй, якую нават цвiком не сапсуеш. Такое школьнае задавальненне не з танных — каля 250 тысяч рублёў, а з асаблiвымi «прамудрасцямi» — звыш 300 тысяч. Затое вясковыя малакамплектныя школы, як правiла, купляюць звычайныя дошкi памерам метр на паўтара за 90 тысяч. Паводле слоў Аляксандра Базуценкi, за жнiвень «Глобус» рэалiзаваў больш за 60 дошак i каля 200 камплектаў партаў рознага тыпу. Але самымi папулярнымi сярод школ абласнога цэнтра лiчацца рэмкамплекты — новыя спiнкi, сядзеннi, крышкi i фурнiтура для «вечных» металiчных каркасаў стулаў i сталоў. Яны каштуюць 50 тысяч рублёў кожны.

Дарэчы, рамонтам мэблi з пэўнага часу займаюцца i самi вучнi: i дзецям падпрацоўка, i навучальнай установе карысць. Фiнансаванне падобнай другаснай занятасцi шкаляроў iдзе праз Магiлёўскi Цэнтр занятасцi. Дырэктар магiлёўскай СШ № 23 Уладзiмiр Мацiеўскi расказвае, што сёлета яму пашчасцiла ўзяць у суседнiх школах «лiшнiя» каркасы сталоў i стулаў i на 700 тысяч рублёў закупiць рэмкамплектаў. Справа за малым — стварыць з «паўфабрыкатаў» новыя парты. Паводле слоў дырэктара, напачатку гэтым будуць займацца настаўнiкi i работнiкi школы. Цяпер у 23-й школе ёсць кабiнеты, якiм смела можна паставiць «дзесятку» па iнтэр’еру, а ёсць — дзе мэбля нават 20-гадовай даўнiны, праўда, умела адрамантаваная, без шчарбiнак i трэшчынак. Па-добраму, гаворыць дырэктар, памяняць бы яшчэ 50 працэнтаў мэблi. Але дзе грошы ўзяць?

Апошнiм часам абнаўляць вучнёўскую мэблю стала крыху прасцей дзякуючы папячыцельскiм саветам, створаным ва ўсiх школах Магiлёва. Дзякуючы iм у абласным цэнтры ўдалося абнавiць вучнёўскую мэблю на суму звыш 30 мiльёнаў рублёў. Гэта добраахвотная справа бацькоў — здаваць грошы цi не, гаворыць Уладзiмiр Мацiеўскi, але 5—10 тысяч рублёў у чвэрць, на яго думку, няшмат. Плюс — многiм школам дапамагаюць шэфы. З гэтых грошай за два гады СШ № 23 удалося набыць больш за 10 новенькiх дошак, мэблю, рэмкамплекты, абсталяванне. А ў мiнулым годзе бацькi двух класаў гэтай школы ў складчыну купiлi новы камплект мэблi для сваiх дзяцей, якiя займаюцца ў розныя змены ў адным кабiнеце.

— Iдэальна i эканамiчна выгадна было б набываць мэблю з рэгулюемай вышынёй, — гаворыць Уладзiмiр Мацiеўскi. У 23-й школе 11 такiх партаў, але ўсе яны нямецкай вытворчасцi, з «гуманiтаркi». Самымi аптымальнымi падобныя парты называюць i ўрачы-гiгiенiсты.

— Кожны вучань павiнен быць забяспечаны рабочым месцам у адпаведнасцi з яго ростам, станам здароўя, зрокам i слыхам. Прычым не толькi ў школе, але i дома, — лiчыць загадчыца аддзела гiгiены дзяцей i падлеткаў Магiлёўскага занальнага цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Вольга Паўловiч. — Але сказаць, што гэта правiла выконваецца на 100 працэнтаў, я, на жаль, не магу.

Яшчэ некалькi гадоў таму, успамiнае спецыялiст, падобныя санiтарныя патрабаваннi ў некаторых школах i зусiм iгнаравалiся. Настаўнiкi закуплялi аднолькавую мэблю па колеру i памеру — маўляў, каб прыгожа было, i «разбураць эстэтыку» нават па прадпiсанню санiтарных службаў не хацелi. А парты ў адным кабiнеце павiнны ж быць не менш як трох памераў!

Паводле слоў Вольгi Паўловiч, асаблiвых нараканняў са школьнай мэбляй у санслужбаў падчас комплексных праверак навучальных устаноў не ўзнiкала. Зрэдку, праўда, бацькi выказваюць незадавальненне па тэлефону то дошкай, то партай... Вольга Паўловiч гаворыць, што нiводзiн падобны зварот не застаецца без увагi. Праўда, замест таго, каб тэлефанаваць ва ўсемагчымыя iнстанцыi, бацькам часам не пашкодзiла б узяць у рукi «наждачку» i фарбу i самiм вырашыць праблему.

Калi мэбля па ўсiх паказчыках, як нас запэўнiваюць, быццам бы дацягвае да нормаў i стандартаў, то чаму, паводле даных медыкаў, колькасць захворванняў апорна-рухальнага апарату ў дзяцей да 18 гадоў у Магiлёве павялiчылася з 2002 па 2005 год на 3 працэнты?

Галоўны дзiцячы артапед Магiлёўшчыны Мiхаiл Мiховiч не лiчыць, што падобныя парушэннi звязаны выключна з «няправiльнай» мэбляй. Паводле слоў спецыялiста, сядзенне за маленькай партай, несумненна, парушае асанку ў рослага вучня, але сур’ёзнае скрыўленне пазваночнiка наўрад цi выклiча. Нязручная мэбля, гаворыць Мiхаiл Мiховiч, прыводзiць да хуткай стамляльнасцi, а пры гiпадынамii i павышанай нагрузцы дзяцей — гэта ўдар па iх здароўю i вучобе...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У магiлёўскiх школах дрэннай мэблi больш няма, сцвярджаюць спецыялiсты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика