Як перамагчы кiлуРубрыку вядзе Ірына Самулевіч, тэл. 287-18-74 КIЛА — грыбковае захворванне, ад якога пакутуюць капуста, рэдзька, рэпа, радыска, бручка. Выявiць кiлу няпроста, бо для гэтага трэба выдалiць раслiну з глебы i разгледзець яе каранi (пры гэтай хваробе на каранях утвараюцца наросты), пасля чаго раслiна, вядома ж, загiне.Але пры пiльным аглядзе ўсё ж такi можна заўважыць некаторыя прыкметы кiлы. Паражоныя кiлой культуры моцна вянуць (асаблiва ў спякотны час), рост прыпыняецца, раслiны лёгка вырываюцца з глебы. Iнфекцыя не застаецца на адным месцы. Пры палiве, з талымi водамi, часцiнкамi глебы на iнструментах i абутку распаўсюджваецца па агароду. Вырошчванне на адным i тым жа месцы адных i тых жа культур дапамагае распаўсюджванню захворвання i павышае яго агрэсiўнасць. Як жа справiцца з кiлой? 1) На папярэдняе месца адны i тыя ж культуры, схiльныя да гэтага захворвання, высаджваць не менш чым праз чатыры гады. Лепшыя папярэднiкi — морква, буракi, зяленiўныя культуры, цыбуля, фасоля, гарох. 2) Абавязкова вырываць i выдаляць з участка храпкi, якiя засталiся пасля абрэзкi качаноў. 3) Акучваць капусту пасля кожнага палiву i падкормак. 4) З восенi на градку ўнесцi мел, вапну цi даламiтавую муку, а ў лункi пры пасадцы — пясок, торф i 35—40 г свежагашанай вапны i жменю попелу, змяшаўшы з глебай.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КIЛА — грыбковае захворванне, ад якога пакутуюць капуста, рэдзька, рэпа, радыска, бручка |
|