21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цёплы снежань

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прырода падарыла нам анамальна цёплы снежань. Таму ў дачнiкаў i гаспадароў прысядзiбных участкаў крыху парушылiся планы. Можа гэта i да лепшага, што не паспелi зрабiць увосень, зрабiце зараз.

Вось на што трэба звярнуць увагу ў садзе, шаноўныя, раiць вядучы спецыялiст Навукова-даследчага iнстытута пладаводства Марыя МЯЛIК.

У сувязi з цёплым надвор’ем, гаворыць Марыя Рыгораўна, у першую чаргу пабялiце штамбы i шкiлетныя сучкi дрэў. Многiя лiчаць, што гэтую працэдуру можна зрабiць вясной з надыходам цяпла, калi растане снег, тады ў садзе i будзе прыгожа. Толькi не дзеля прыгажосцi гэта робiцца, а для таго, каб зберагчы дрэвы ад сонечных апёкаў, ад трэшчын, ад маразабоiн. (Хто ведае, якая нас чакае зiма, калi яна будзе). У крайнiм выпадку зрабiць гэта яшчэ можна, калi тэмпература апусцiцца да 2-3 градусаў, у вялiкi мароз рабiць гэта не варта. Падыдзе для гэтага i вапнавы раствор. У магазiнах зараз прадаецца садовая фарба, яна i дызiнфiцыруе, i засцерагае ад маразоў.

У яшчэ адносна цёплыя днi ўважлiва агледзьце ўсе пладовыя дрэвы, асаблiва яблынi, знiмiце ўцалелыя на iх лiсточкi, а таксама тыя плады, якiя засталiся на дрэвах — у iх можа зiмаваць пладовая гнiль. З гэтай мэтай таксама чысценька падграбiцеi пад самiмi дрэвамi.

Калi вы не паспелi ўкрыць маладыя дрэвы ад зайцаў, трэба абгарнуць iх яловымi лапкамi, якiя падвязваюць так, каб iголкi былi скiраваныя ўнiз. Абвязаныя такiм чынам дрэвы можна засцерагчы не толькi ад грызуноў, але i ў некаторай меры ад маразоў. Гэта датычыцца ўсiх пладовых культур.

Зараз добры час нарыхтоўваць чаранкi. Калi вы пазначылi сарты, што вам спадабалiся, то лепш зараз i заняцца iх нарыхтоўкай. Чаранкi нарыхтавалi, апусцiлi ў падвал, паставiлi ў вядро з вадой (вады сантыметраў 5). Калi падвал сухi, можна накiнуць вiльготную марлю, цi вiльготны марлевы мяшочак.

Тым, хто сам займаецца вырошчваннем саджанцаў на насенных прышчэпах, самы час здабываць насенне з пладоў груш асенняга тэрмiну выспявання, а таксама сартоў лёжкiх яблынь. Мы рэкамендуем прышчэпваць, у асноўным, на антонаўку, але ёсць сарты зiмастойкiя, каранi якiх маюць мачкаватую сiстэму, таму таксама iх можна выкарыстаць як прышчэп. Калi насенне было нарыхтавана ў мiнулым годзе i не высеяна, то трэба зараз рыхтаваць яго да стратыфiкацыi — адзiн з прыёмаў для паскарэння прарастання (апрацоўка насення вiльгаццю i холадам). Менавiта для цяжка прарастаючага насення пладовых, лясных, дэкаратыўных раслiн выкарыстоўваецца гэты метад. Стратыфiкацыя выклiкае актывiзацыю ферментаў i акiсляльна-аднаўленчых працэсаў, што дае магчымасць атрымаць хуткiя ўсходы. А высяваць мы рэкамендуем у красавiку, калi глеба будзе гатовая да сяўбы.

Яшчэ менавiта зараз можна весцi барацьбу з мышамi. У продажы ёсць спецыяльная затраўка «Шторм». Блакiтныя круглыя таблеткi закладаваць у мышыныя норкi.

Абрэзку садовых дрэў для дачнiкаў i прысядзiбных участкаў, паколькi дрэў не так многа, мы рэкамендуем рабiць у сакавiку—красавiку.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прырода падарыла нам анамальна цёплы снежань. Таму ў дачнiкаў i гаспадароў прысядзiбных участкаў крыху парушылiся планы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика