Нашы абаранкi ў Амерыцы
Кар. БЕЛТА
Хлебазаводы Мiнска за 11 месяцаў паставiлi 20 тон прадукцыi ў Нью-Йорк (Злучаныя Штаты Амерыкi). Аб гэтым паведамiў сёння генеральны дырэктар КУП «Упраўленне харчовай прамысловасцi Мiнгарвыканкама» («Мiнскгархарчпрам») Уладзiмiр Лазоўскi.
Паводле яго слоў, адгружаны, у прыватнасцi, хлебабулачныя, бараначныя i кандытарскiя вырабы. Такая прадукцыя карыстаецца высокiм попытам у беларускай дыяспары. «У цяперашнi час прапрацоўваецца пытанне аб наладжваннi паставак хлеба. Такое пажаданне выказалi кiраўнiкi дыяспар», — адзначыў Уладзiмiр Лазоўскi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хлебазаводы Мiнска за 11 месяцаў паставiлi 20 тон прадукцыi ў Нью-Йорк (Злучаныя Штаты Амерыкi)
|
|