21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Розныя дзеткi i дзiўныя суседкi

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раман КОСЦIН

З 21 па 24 снежня ў сталiцы ў кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога» i «Цэнтральны» пройдзе чарговы эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта «КIНАфармат 4х4».

Кiнаальманах «Нябачныя дзеткi» сумеснай франка-iтальянскай вытворчасцi, зняты па заказу Дзiцячага фонду i Мiжнароднай харчовай праграмы ААН, i з вялiкiм поспехам быў паказаны на МКФ у Венецыi. Над стварэннем карцiны працавалi восем сусветна вядомых рэжысёраў — серб Эмiр Кустурыца, Мехдзi Шарыф з Буркiна-Фасо, амерыканец Спайк Лi, бразiльянка Каця Лунд, Рыдлi Скот i яго дачка Джордан з Вялiкабрытанii, iтальянец Стэфана Венеруза, кiтаец Джон Ву.

Зборнiк складаецца з сямi кароткаметражных фiльмаў, аб’яднаных тэмай цяжкага становiшча дзяцей у розных кутках планеты. Мехдзi Шарыф, напрыклад, расказвае аб афрыканскiх дзецях з аўтаматамi ў руках, Спайк Лi тлумачыць хто вiнаваты ў тым, што дзецi хварэюць на СНIД, Джон Ву апавядае аб няшчаснай юнай пiянiстцы з багатай сям’i i беднай, але вясёлай кветачнiцы. У Эмiра Кустурыцы героем з’яўляецца цыганок, якому ў турме жывецца лепш, чым дома.

Педафiлiя апошнiм часам — частая госця ў амерыканскiм кiно. У трылеры «Ледзянец», якi выходзiць на экраны сталiцы, актуальную праблему не абмяркоўваюць i не разглядаюць пад новым вуглом — яе разбiваюць ушчэнт. Ахвяра тут — педафiл Джэф. Яго, паспяховага маладога чалавека, якi раз’язджае на шыкоўным аўтамабiлi, метадычна дапытвае маленькая, але вельмi разумная дзяўчынка. Пры гэтым Хэйлi не адлюстроўваюць зладзейкай. Рэжысёр Дэвiд Слэйд на буйных планах паказвае яе ясныя вочы, ямачкi на шчоках — проста дзiця з рэкламнай карцiнкi.

У фiльме здымалiся: Патрык Уiлсан, Элен Пэйдж, Сандра О, Джэнiфер Холмс.

Кiнамайстрамi Данii створана меладрама «Мыла». Гэта фiльм аб каханнi, для якога пол не мае значэння. На Берлiнскiм МКФ-2006 карцiна ўдастоена гран-пры журы i прыза за лепшы дэбют. Рэжысёр — Пернiла Фiшэр Крыстэнсен.

...Пацёртая трыццацiгадовая бландзiнка Шарлота збягае ад дэспата-мужа на здымную жылплошчу. Яе суседкай знiзу аказваецца Веранiка — сарамлiвы трансвестыт, якi падрабляе швачкай i прастытуткай. Адносiны ў «дзяўчат» спачатку не складваюцца. Толькi сумесная праца, клопат адзiн аб адным i мыльныя серыялы ператвараюць iх сяброўства ў незвычайны раман, падзеi якога разгортваюцца не менш бурна, чым у герояў любiмых серыялаў.

За выкананне ролi Веранiкi на МКФ у Трансiльванii Дэвiд Дзенчык атрымаў прыз «Лепшы акцёр». У фiльме здымалiся таксама Трына Дзiрхольм, Франк Цiль, Крысцiян Тафдрут.

На Берлiнскiм МКФ-2006 была прадстаўлена i новая французская мiстычная кiнакамедыя «Навука сну». Аўтар сцэнарыя i рэжысёр-пастаноўшчык — Мiшэль Гондры.

Стэфан — замкнёны i сарамлiвы малады чалавек, якi бачыць неверагодныя i трывожныя сны, якiя так i пагражаюць ператварыцца ў рэальнае жыццё. Па просьбе мацi ён вяртаецца ў дом, дзе прайшло яго дзяцiнства. Яго новая знаёмая, суседка Стэфанi, дапамагае пераадолець дэпрэсiю, i ў хуткiм часе ён закахаўся ў яе. Ён уцягвае яе ў свае фантазii, у заблытаны, але яркi свет, якi iснуе ў яго свядомасцi. Стэфанi знаходзiць ключ да сэрца мастака, якое б’ецца ў Стэфана. Але раптам, нечакана для сябе, Стэфан пачынае адчуваць, што Стэфанi яго адвяргае.

У ролях: Гаэль Гарсiя Берналь, Шарлота Гейнсбур, Ален Шаба, Мiу-Мiу, П’ер Ванек.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 21 па 24 снежня ў сталiцы ў кiнатэатрах «Аўрора», «Мiр», «Перамога» i «Цэнтральны» пройдзе чарговы эксклюзiўны паказ фiльмаў праекта «КIНАфармат 4х4
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика