21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэцэпты i сакрэты навагодняга свята

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Суграмадзянам, у якiх у доме няма «скрынi з блакiтным экранам», можна спачуваць або зайздросцiць — кожны вырашае для сябе. А тэлеканалам год ад году ўсё адно не застаецца нiчога iншага, як рыхтаваць адмысловыя святочныя праекты (у глыбокiм сакрэце ад канкурэнтаў) або паказваць неўмiручую кiнакласiку — для тых, хто не ўяўляе свята без тэлевiзара. Галоўнае, каб у гледачоў быў выбар, глядзець або не, i калi глядзець, то што менавiта.

Першы: шаноўнае спадарства, баль!

На каталiцкае Ражство, 25 снежня, па традыцыi канал пакажа (у запiсе) Каляднае пасланне Папы Рымскага «Гораду i Свету». Увечары ж гледачам прапануецца эксклюзiўны запiс канцэрта Еlесtriс Light Оrсеstrа ў Мiнску. Яшчэ адзiн канцэрт — тэлеверсiя фiнальнага шоу Алесi «Разам са сваёй краiнай» — мы ўбачым 30 снежня. На пераднавагоднiм тыднi таксама стартуе спецыяльная святочная кiналiнейка «Залатая калекцыя кiнематографа»: «Старыя-зладзеi», «Брыльянтавая рука», «Карнавальная ноч», «Прыгоды Пятрова i Васечкiна».

Аднак асноўным навагоднiм праектам канала стане сумесная з «Прэзiдэнцкiм спартыўным клубам» акцыя «Навагоднi баль-2007. Героям спорту». З 20 лiстапада па 15 снежня спартыўныя балельшчыкi з усёй Беларусi галасавалi за сваiх герояў — лепшых спартсменаў, трэнераў, каманды i клубы — у 14 намiнацыях. Усяго ў Белтэлерадыёкампанiю паступiла некалькi соцень тысяч галасоў. Але канчатковае рашэнне — за кампетэнтным журы, якое вылучыць з трох намiнантаў у кожнай катэгорыi пераможцу. Тытул разам са статуэткай «Трыумф» спартсмены года атрымаюць падчас урачыстай цырымонii, якая будзе паказана на Першым якраз 31 снежня.

Уласна кажучы, праект складаецца з дзвюх частках: цырымонiя ўзнагароджання (адкрыецца прыкладна з паловы адзiнаццатай) i сам баль (пачнецца пасля прамовы Прэзiдэнта i бою курантаў). Удзел у балi возьмуць не толькi спартсмены, але i вядомыя беларускiя палiтыкi, а таксама папулярныя артысты — Алена Грышанава, Iскуi Абалян, Ксюша Сiтнiк, Аляксей Хлястоў (у дуэце з опернай спявачкай), «Лепрыконсы» (рыхтуюць арыгiнальны нумар з удзелам салдат). Абяцаецца многа сюрпрызаў — напрыклад, у выглядзе незвычайных харэаграфiчных пастановак. Праз некалькi гадзiн у эфiры Першага пачнецца «Навагодняя дыскатэка» — лепшыя клiпы, знятыя Першым каналам за 2006 год. Яшчэ пазней будзе паказаны расiйскi мюзiкл «Лятучая мыш» (з удзелам М. Карачанцава, Д. Харацьяна, В. Кабо), а завершыць святочны эфiр кiнаканцэрт — падборка лепшых песень з любiмых кiнафiльмаў.

АНТ: мора смеху i душэўныя песнi

Канцэрты-зборнiкi клiпаў, у якiх добра знаёмыя беларускiя артысты выконваюць добра знаёмыя (але, натуральна, перапрацаваныя на новы лад) беларускiя, расiйскiя i сусветныя хiты, сталi ўжо своеасаблiвай вiзiтоўкай Агульнанацыянальнага тэлебачання. Прадстаўлена яна будзе i на гэты раз — праектам «Любiмыя песнi для добрага свята». Песнi, старыя i не вельмi, перанясуць гледачоў то ў «хрушчоўку», то ў шынок, то ў вясковы iнтэр’ер, то на пасядзелкi ў кухнi з гiтарамi... Артысты з задавальненнем пагадзiлiся змянiць звыклыя вобразы i паэксперыментаваць — напрыклад, Аляксей Хлястоў i Жанэт выканаюць «На крылечке вдвоем», незвычайнае трыо Соrriаnа—Аляксандра Гайдук—Вольга Плотнiкава — «На Тихорецкую состав отправится», Палiна Смолава i Ксюша Сiтнiк — «Виновата ли я», а Георгiй Калдун на «амаль незнаёмай да гэтага часу» ўкраiнскай мове падпяе Галiне Шышковай «Нясе Галя воду». Вядома таксама, што Пётр Елфiмаў стане «паручыкам Галiцыным», Саша Нэма адчуе сябе «московским озорным гулякой», а Iскуi Абалян трапiць у акружэнне хору МУС... Паказана ўсё гэта хараство будзе акурат апоўначы, з прыходам новага 2007 года.

Крыху раней, 29 i 30 снежня, прадставiць сваiх герояў, усiх без выключэння пераможцаў, фiнальная «Песня года Беларусi». 30 снежня таксама будзе паказаны фiльм-прэзентацыя «Зорны цырк. Прадмова», а вось само рэалiцi-шоу пачнецца ўжо ў наступным годзе.

31 снежня ў 20.40 не прапусцiце святочны навагоднi выпуск «Камедзi Клаб», дзеля якога маскоўскiя рэзiдэнты спецыяльна вучылi назвы незнаёмых раёнаў Шабаны i Серабранка, а беларускiя ўдзельнiкi рабiлi тэлезорку са звычайнага парасяцi... Якасць гумару гарантавана.

СТБ: ад нашага стала вашаму

Галоўны сталiчны тэлеканал адзначыць надыходзячы 2007 год 2,5-гадзiнным комплексным меню з некалькiх страў — музыкi, вiншаванняў i незвычайных навагоднiх гiсторый.

Самыя знакамiтыя навагоднiя песнi розных гадоў, а таксама любiмыя песнi пра зiму, сабраныя ў канцэрт, павiнны, вiдаць, прымiрыць нас з «антызiмовым» надвор’ем (зрэшты, надзея памiрае апошняй). Што i ад каго пачуем? Напрыклад, iмправiзаванае трыо Палiна Смолава—Iскуi Абалян—Вольга Плотнiкава выканае знакамiтую i ўжо нават класiчную «5 хвiлiн», а Тарыел Майсурадзе — апрацоўку гурта «Мумiй Троль» «С Новым годом, крошка», маладая каманда Flаt прадставiць «бiтлоўскi» варыянт каляднай песенькi «Jinglе Bеlls». Бадай, самы вялiкi сюрпрыз падрыхтавала спявачка Соrriаnа — песеньку «В лесу родилась елочка» на... кiтайскай мове! Словам, прадстаўленне абяцае быць вясёлым i яскравым. Але аднымi песнямi салаўя — у сэнсе, гледача — не накормiш, таму другiм пунктам у праграме СТБ значыцца святочны стол. Дакладней, тры сталы з трыма парамi вядучых. За «Сталом заказаў» будуць дзяжурыць Аляксандр Яфрэмаў i Ларыса Грынько, «Стол пажаданняў» зоймуць Вера Палякова i Дзмiтрый Шунiн, адказнымi па «Сталу прывiтанняў» прызначаны Алена Хадаронак i Аляксандр Галанскi. Кожная пара, працуючы ў адпаведнасцi са сваiм амплуа, пастараецца на адлегласцi «запраграмаваць» гледачоў на пазiтыўны настрой.

Дэвiз СТБ сёлета — «Новы год наадварот». Чаму наадварот? Бо звычайна святочная ноч праходзiць у кампанii зорак, пад iхнiя спевы, жарты i гiсторыi. А пра тое, што адбываецца зусiм побач — хоць бы ў суседзяў, — многiя забываюцца. «Iронiя лёсу, або З лёгкай парай!», «Чараўнiкi», «Карнавальная ноч» — усе гэты сюжэтыя не пра нас. Тым не менш, тэлеканал абяцае з дапамогай славутых кiнацытат паказаць незвычайныя гiсторыi пра тое, як навагодняя ноч становiцца незабыўнай. Але пра што менавiта iдзе гаворка, стане вядома толькi ў ноч з 31-га на 1-е непасрэдна ў эфiры...

ЛАД: актыўна i па-сямейнаму

Навагоднi эфiр канал пачынае адлiчваць з панядзелка 25 снежня — прадстаўляючы французскi праект «Легенды! Зоркi Пекiнскага цырка», а таксама паўтараючы ў запiсе дзiцячае «Еўрабачанне». З 26 снежня стартуе 4-серыйны расiйскi камедыйны серыял «Пастка для полтэргейста», а 30 i 31 снежня будзе паказаны таксама 4-серыйны фiльм-казка «Снежная каралева» (Вялiкабрытанiя—ЗША). 29 i 30 снежня «ЛАД» пакажа фiнальныя канцэрты праекта «Танцуюць усе!», i мы нарэшце даведаемся, хто стаў пераможцам i гордым уладальнiкам брыльянта; а 1 студзеня 2007-га праект прадставiць гала-канцэрт з удзелам «зорак» i выкананнем лепшых нумароў. Вядома, напрыклад, што вернецца са сваiм нумарам Аляксандра Гайдук, а аўтар i вядучы праекта Дзмiтрый Карась... заспявае.

Апошнiм, што будзе паказана ў эфiры 2006 года, стане любiмы некалькiмi пакаленнямi гледачоў фiльм «Iронiя лёсу, або З лёгкай парай!». Адразу пасля звону курантаў самых цярплiвых або тых, хто не паспее пераключыцца на iншы канал, чакае сюрпрыз — клiп «Тэлеканал «ЛАД» вiншуе», зроблены спецыяльна на песню Леанiда Шырына, якую выканалi Ксюша Сiтнiк, Андрэй Кунец i Палiна Смолава.

Праграма-асарцi, складзеная з вiншаванняў ад вядомых людзей i песень пад караоке, прыкладна ў 2.20 ночы зменiцца трансляцыямi чэмпiянату свету па танцах лацiнаамерыканскай праграмы (будуць паказаны паўфiнал i фiнал спаборнiцтваў). Надалей эстафету прымае канцэрт «Новы год у стылi рэтра» — лепшыя сусветныя хiты будуць гучаць да самай ранiцы...

Прыемнага тэлепрагляду — i не толькi яго — у Новым годзе!


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суграмадзянам, у якiх у доме няма «скрынi з блакiтным экранам», можна спачуваць або зайздросцiць — кожны вырашае для сябе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика