21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзед Мароз «з дастаўкай»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

На Мiншчыне наладжана перадсвяточнае абслугоўванне

У цэнтральным рэгiёне праводзiцца рамонт i падрыхтоўка гандлёва-тэхналагiчнага i халадзiльнага абсталявання для iх бесперапыннай работы падчас святочнага абслугоўвання. Узгоднены асартымент, аб’ёмы i тэрмiны пастаўкi тавараў ў спецыяльным афармленнi. Ствараюцца неабходныя запасы адпаведнай прадукцыi.

Як паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнскага аблвыканкама, плануецца рэалiзаваць больш чым 40 тысяч жывых елак. Ва ўнiвермагах, прамтаварных крамах у продажы маецца звыш 35 вiдаў штучных елак вышынёй ад 1,5 да 3 метраў (па цане ад 9 тысяч рублёў i больш). Навiнка сезона — штучныя елкi з оптавалакном. Прапануецца шырокi асартымент навагоднiх тавараў: бенгальскiх агнёў, электрычных гiрляндаў, мiшуры, хлапушак, 15—50 вiдаў сувенiраў з сiмвалам 2007 года, вялiкi выбар адмысловых свечак ручной работы, а таксама — больш чым 150 найменняў упрыгажэнняў коштам 1,5—10 тыс. рублёў.

Прадпрыемствамi лёгкай прамысловасцi пастаўлена ў гандлёвую сетку дастатковая колькасць дзiцячых навагоднiх касцюмаў, якiя можна набыць за 20—70 тыс. рублёў. У 250 крамах Мiнскай вобласцi арганiзаваны продаж сувенiраў, ёлачных упрыгажэнняў. Амаль ва ўсiх гандлёвых кропках па просьбах пакупнiкоў праводзiцца камплектаванне падарункавых набораў i iх афармленне з тых тавараў, якiя ёсць у наяўнасцi.

Арганiзаваны калядны распродаж прадукцыi па знiжаных цэнах. Змяншэнне расцэнак плануецца праводзiць як за кошт вытворцаў, так i ў вынiку знiжэння альбо скасавання гандлёвых надбавак. Прадугледжана правядзенне святочных латарэй, з уручэннем заахвочвальных прызоў i падарункаў. Будуць наладжаны тэатралiзаваныя прадстаўленнi для дзяцей i дарослых, а таксама дэгустацыя новых вiдаў харчовых тавараў мясцовых вытворцаў.

На Мiншчыне разгарнулiся 39 ёлачных кiрмашоў. Як паведамiлi ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Мiнскага аблвыканкама, пачынаючы з 20 снежня, на 2 гадзiны прадоўжана работа многiх крамаў. 12 харчовых магазiнаў будуць працаваць у кругласутачным рэжыме. Больш чым 100 «кропак», якiя абслугоўваюць святочныя мерапрыемствы, плануюць абслугоўваць наведвальнiкаў да 2 гадзiн ночы, а ў навагоднюю ноч — да 5 гадзiн.

Павялiчана колькасць змен работы булачна-кандытарскiх цэхаў. З 23 снежня па 6 студзеня ў гарадах Мiншчыны будуць наладжаны 45 кiрмашоў i 85 выставак-продажаў прадукцыi ўласнай вытворчасцi. Прадпрыемствы грамадскага харчавання ажыццяўляюць прыём папярэднiх заказаў ад насельнiцтва на выраб булачна-кандытарскай , кулiнарнай прадукцыi i паўфабрыкатаў, а таксама заявак арганiзацый i грамадзян на правядзенне святочных мерапрыемстваў. Падчас абслугоўвання ўрачыстасцяў наведвальнiкам мяркуецца прапанаваць стравы беларускай кухнi. У святочныя днi прадпрыемствамi грамадскага харчавання дадаткова плануецца выпусцiць i рэалiзаваць 60 тон кулiнарных i кандытарскiх вырабаў.

Гараджане будуць мець магчымасць скарыстацца новымi вiдамi паслуг. У прыватнасцi, можна заказаць дастаўку на дом дзiцячых падарункаў Дзедам Марозам i Снягуркай, тэатралiзаваныя ранiшнiкi для дзяцей у рэстаранах i кафэ, дастаўка са скiдкай банкетных страў i кандытарскiх вырабаў. Таксама прапануюцца паслугi кухараў i афiцыянтаў па сервiроўцы i абслугоўванню хатнiх банкетаў, пракат посуду i сталовай бялiзны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Мiншчыне наладжана перадсвяточнае абслугоўванне
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика